РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

22.02.2024

дыктоўка

«Пяшчотная матуліна мова»

Шмат гадоў у Міжнародны дзень роднай мовы ў Беларусі праводзіцца Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове. Не стала выключэннем і Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы. Сёння тут сабраліся жыхары Нясвіжчыны рознага ўзросту, каб разам паглыбіцца ў прыгажосць роднага слова. Сярод іх — вучні сярэдняй школы №1 г. Нясвіжа, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання «Валошкі» і іншыя нераўнадушныя.

У якасці чытальніка дыктоўкі выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў Зоя Кулік.

Як адзначыла Зоя Мікалаеўна, вельмі прыемна бачыць столькі ўдзельнікаў гэтай штогадовай падзеі.

— На самай справе, сённяшні дзень  святочны не только для беларускай мовы, — адзначыла пісьменніца.

— Дата была абрана як даніна памяці падзеям 1952 года, калі ў сталіцы Бангладэш ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты — удзельнікі дэманстрацыі ў абарону роднай мовы. Студэнты патрабавалі прызнаць мову бенгалі адной з дзяржаўных моў краіны. У лютым 2000 года Генеральная асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, падкрэсліўшы важнасць культурнай і моўнай разнастайнасці, падтрымала рашэнне ЮНЕСКА аб абвяшчэнні Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала ўсе дзяржавы спрыяць абароне і захаванню моў народаў свету. На сённяшні дзень у свеце налічваецца каля 6 тысяч моў, але, па дадзеных ЮНЕСКА, у бліжэйшы час 43% з іх можа знікнуць, страціўшы апошніх носьбітаў. І мы святкуем дзень роднай мовы, таму што не хочам, каб наша беларуская мова знікла.

Тэкст, які быў абраны для дыктоўкі сёлета, распавядаў пра асноўныя беларускія сімвалы. Як зазначылі ўдзельнікі дыктоўкі, усё прайшло вельмі добра.

— Я другі год прымаю ўдзел у дыктоўцы, — падзялілася ўражаннямі Марыя Падамацька.

— І вельмі добра, дарэчы, тады напісала. Я люблю беларускую мову, таму ніякай асаблівай боязі не адчувала. У мяне выходзіла кніга з творамі і на рускай, і на беларускай мовах. Мне нават самой больш падабаюцца свае празаічныя тэксты, якія я пісала на роднай мове. Я лічу, што моладзі патрэбна ведаць беларускую мову. Размаўляць не на трасянцы, а на прыгожай роднай мове.

Добра сябе пачувалі падчас сустрэчы і маладыя людзі.

— Я ўпершыню прымала ўдзел у дыктоўцы — расказвае навучэнка 9 класа СШ №1 г. Нясвіжа Ангеліна Картаполава.

— І мне вельмі спадабалася. Вядома, чаканні былі, я прагназавала, што тэкст будзе пра нашу краіну — так яно і адбылося. Калі казаць, пра што хацелася напісаць, то, мабыць, пра прыгажосць нашай прыроды. Наконт складанасці — я хвалявалася, што ён будзе больш цяжкім. Але на самай справе было лягчэй, чым чакала.

Моўная разнастайнасць сёння — велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж яе носьбітамі, паміж мінулым, сапраўдным і будучыняй. Таму, каб аднойчы беларуская мова не перастана існаваць — «Не пакідайце мовы нашай, каб не ўмёрлі!».

 

Нясвіжская цэнтральная раённая біблятэка ім.П.Пранузы

(Артыкул складзены на аснове матэрыялаў газеты “Нясвіжскія навіны”)

 

19.02.2024

игра

«Профессии вокруг меня»

Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо посетила ГУО «Средняя школа №1 г.Несвижа», где провела игру «Профессии вокруг меня».

Участники мероприятия были разделены на команды и отправились в увлекательное путешествие, где каждая команда выполняла задания, связанные с разными профессиями. Ребята узнали о различных специальностях, их особенностях и важности для общества.
Во время игры участники общались с приглашенными специалистами, задавали интересующие вопросы и учились видеть свои будущие возможности. В конце ребята собрались вместе, чтобы поделиться впечатлениями и обсудить полученные знания.

Игра «Профессии вокруг меня» оставила яркие воспоминания у всех участников и вдохновила молодежь на выбор профессии и развитие своих талантов.

 

Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо