РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

15.02.2024

Інтэрактыўная гульня

«Любіце, ведайце і шануйце родную мову»

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята гэта накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, яноспрыяе ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

15 лютага ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы была праведзена інтэрактыўная гульня «Любіце, ведайце і шануйце родную мову». Удзельнікамі мерапрыемства сталі інваліды аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі НРТЦСАН.

У ходзе правядзення інтэрактыўнай гульні маладыя людзі развівалі ўменне працаваць у групе і лагічна думаць, разважаць, у гульнёва- пазнавальнай форме выконвалі конкурсныя заданні рознага кірунку: "Загадкі", "Шарады", "Перакладчыкі", "Фразеалагізмы", "Расшыфруй прымаўку.

 Наша мова – гэта сапраўды ўнікальная мова, самая прыгожая і мілагучная.

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы