РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

04.02.2024

беседа

"Осторожно! Сосульки!"

 

2 февраля, в рамках клуба по интересам "Безопасное детство", для воспитанников ГУО "Ударненский детский сад" прошла беседа по основам безопасной жизнедеятельности «Осторожно! Сосульки!».

Ребята узнавали о том, как из капелек воды получается сосулька на крыше дома, что происходит с ней, когда начинает пригревать солнышко. Юные гости внимательно слушали о том, почему нельзя гулять под крышами и навесами домов и чем опасна сосулька, если ее попробовать на вкус. Играя в подвижную игру, дети закрепляли основные правила безопасного поведения вблизи зданий и домов.

Завершилось мероприятие творческой деятельностью. Каждый участник сделал из алюминиевой бумаги - фольги свою красивую сосульку.

 

Ужанковская сельская библиотека-клуб

 

01.02.2024

Гутарка з настаяцелем храма Святой праведнай Ганны

аграгарадка Аношкі іерэем Васіліем Краевым

“З малітвай і верай”

         Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што дзейнічае пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, разам з наведвальнікамі аддзялення дзённага прыбывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў НТЦСАН  адправіліся на экскурсію ў храм Святой Праведнай Гванны аграгарадка Аношкі.

    Сустрэча пачалася з малебна аб здароўі гасцей храма і іх родных, які адслужыў настаяцель  іерэй Васілій Краеў. Яму дапамагалі рэгент хору храма Узнясення Гасподня г. Нясвіжа Алена Шаблоўская і пеўчы гэтага хору Ігар Шаблоўскі, якія таксама апынуліся ў ліку паломнікаў.

    У гэты дзень адбылася і малая заўпакойная ліція, пасля чаго айцец Васілій пагутарыў з гасцямі храма. Святар адзначыў, што наведаўшы святыню, памаліўшыся за сваіх жывых і  памерлых сваякоў, паломнікі выканалі самую галоўную Божую запаведзь: “Вазлюбі Бога твайго усім сэрцам, і усёю душою сваёю, і мысленнем сваім, і бліжняга свайго як самога сябе”.

—    Таму што трэба нам маліцца аб здароўі жывых і упакаенні памерлых для таго, каб выканаць запаведзь Евангелля аб любові да Бога і бліжняга.

Нагадаў святар і прытчу аб мудрых дзевах, якія ўзялі з сабой свяцільнікі і запас масла. А юродзівыя не здагадаліся гэта зрабіць. І калі прыйшоў жаніх, то не хапіла масла і яны пайшлі купіць яго. Пакуль хадзілі, прыйшоў жаніх і пяць мудрых дзеў увайшлі ў царства Божае. А тыя, каму не хапіла елея, спазніліся.

—    Таму трэба, каб наш свяцільнік веры заўсёды  цяпліўся ў сэрцы, каб мы памяталі, што мы — хрысціянне, і што дыханне наша — гэта малітва. Малітва павінна нас суправаджаць кожны дзень з раніцы да вечара. І каб не спадобіцца юродзівым дзевам, трэба наведваць багаслужэнні ў храме, спавядацца хаця б раз у пост, прычашчацца Святых Хрыстовых Тайн. Трэба дараваць крыўды бліжнім, рабіць добрыя справы, запасацца маслам для свяцільнікаў, каб не прапусціць дзень прышэсця Хрыстова, бо Хрыстос прыйшоў у гэты свет дзеля нас і нашага выратавання, — працягнуў сваю думку бацюшка.

Напрыканцы размовы айцец Васілій павіншаваў гасцей са святым днём і благадаццю, якую яны займелі, наведаўшы храм, благаславіў на зваротную дарогу.