РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

17.01.2024

марафон добрых спраў

«Шчодрае сэрца»

17 студзеня прадстаўнікі Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі правялі марафон добрых спраў «Шчодрае сэрца» і наведалі сям’ю Кацярыны Аляксеяўны Міхалковай, якая першага студзеня адзначыла свой стогадовы юбілей.

Кацярына Аляксеяўна ў свой час працавала настаўніцай пачатковых класаў, таму да агульных віншаванняў далучылася і вучаніца першага класа Дар’я Апацкая, якая чытала былой настаўніцы вершы, распавядала свае школьныя гісторыі і падаравала шмат цёплых пачуццяў.

Такім чынам, маладое пакаленне вучыцца дараваць людзям «срэбнага веку» увагу і цяпло. У сваю чаргу бібліятэкар павіншавала Кацярыну Аляксеяўна з яе святам, пажадаўшы жанчыне трываласці і здароўя, зачытаўшы ўрывак з паэмы Якуба Коласа «Новая Зямля». Усе родныя людзі Кацярыны Аляксеяўны і сёння з’яўляюцца наведвальнікамі бібліятэкі.

 

Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка