РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

13.12.2023

паломницкая паездка па храмах Капыльскага благачыння 

Слуцкай епархіі

«Па шляхах навамучанікаў нашага часу»

 

   13 снежня ў рамках работы праекта «Узыходжанне» адбылася паломніцкая паездка па храмах Капыльскага благачыння. Паломніцтва пачалося з наведвання храма Узнясення Гасподня г. Капыля, у якім служыў навамучанік нашага часу Уладзімір Пастарнацкі, пра жыццё і пастырскае служэнне якога даведаліся ўсе ўдзельнікі паездкі падчас экскуріі.

   Паломнікі сталі ўдзельнікамі   святочнай літургіі, пасля якой у адрас святара гучалі добрыя словы ад удзельнікаў праекта «Узыходжанне»,  прадстаўнікоў духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», прыхаджан Свята-Георгіеўскага і Свята-Узнясенскага храмаў горада Нясвіжа, храма Касмы і Даміяна аг. Сноў, прадстаўнікоў храмаў Клецка, у якіх айцу Андрэю давялося служыць у свой час.

   А пасля, за кубачкам гарбаты, святар паразважаў на некаторыя тэмы духоўнага жыцця. Асабліва айцец Андрэй закрануў тэму «Бацькоўскае паслушанне як вялікая дабрадзецель перад Богам». Звярнуў увагу і на правілы паводзінаў у храме.  

   Несвіжане наведалі і Свята-Траецкую  царкву ў вёсцы  Цялядавічы. Настаяцель храма айцец Генадзій раскрыў найбольш актуальныя тэмы, адказаў на пытанні паломнікаў.

   Свята-Траецкая царква была пабудавана ў 1792 годзе. Там калісьці служыў навамучанік нашага часу айцец Валяр'ян Навіцкі. Пра гэта несвіжане даведаліся з экскурсіі.  Храм не ацяпляецца, багаслужэнні там вядуцца з вясны па кастрычнік. Усе госці наведалі скіт, у якім пражываюць сёстры, скітскі храм і мелі магчымасць паспрабаваць посную выпечку.

   І юныя, і сталыя паломнікі вярталіся ў Нясвіж асвечаныя благадаццю святых мясцін Капыльшчыны, сумеснай малітвы і шчырых размоў на ніву духоўную.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы