РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

24.11.2023

Паломніцкая паездка ў Слуцк у рамках сумеснага праекта “Узыходжанне”

Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і

Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы

“Святыні і святыя слуцкай зямлі”

У рамках сумеснага праекта “Узыходжанне” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім.П. Пранузы і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы адбылася паломніцкая паездка “Святыні і святыя слуцкай зямлі”, у якую адправіліся самыя актыўныя ўдзельнікі праекта — навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, Клецкага сельскагаспадарчага ліцэя, вучні  СШ № 3 і СШ № 4 г. Нясвіжа.

    Рабяты наведалі храм бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна жаночага манастыра ў гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, кафедральны сабор святога Архангела Міхаіла і храм святога Паісія Святагорца. Падчас экскурсій юныя паломнікі даведаліся аб гісторыі манастыра, храмаў і сабора, памаліліся ля іх святынь.

  Святар кафедральнага  сабора  святога Архангела Міхаіла іерэй Серафім рассказаў не толькі аб гісторыі пабудовы храма (саборам ён стаў у 90-я гады мінулага стагоддзя), але і патлумачыў назначэнне храма, нацельнага крыжа, расказаў аб царкоўных Таінствах і асабліва закрануў тэму іконы і яе прызначэння.

   Рабят зацікавіла, чаму ікона святой праведнай Сафіі Слуцкай увешана ўпрыгожваннямі, на што айцец Серафім расказаў, што каля гэтай святыні адбылося шмат ацаленняў, і людзі прынеслі святой падарункі у знак падзякі.

 

       Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П. Пранузы