РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

19.11.2023

беседа-предупреждение

«Жизнь без дурмана»

 

В Рудавской сельской библиотеке прошла беседа-предупреждение «Жизнь без дурмана». Вначале мероприятия библиотекарь рассказала ребятам о таком явлении, как наркомания, особенно опасном для подростков, кто более всего подвержен быстрому привыканию к наркотикам, почему люди начинают их употреблять, о путях вовлечения и способах защиты от вовлечения в наркоманию.  Кроме наркотиков есть ещё такие вредные привычки - алкоголизм и курение. Библиотекарь предложила ребятам проанализировать свое поведение в случаях, когда им могут предложить наркотики, сигареты и рассказала о пагубном влиянии их на организм человека. Гости сделали общий вывод: счастье возможно только там, где люди берегут свое здоровье.

Рудавская сельская библиотека



17.11.2023

Канферэнцыя ў рамках сумеснага праекта “Узыходжанне”

Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і

 “Умацаванне прэстыжу сям’і ў грамадстве і дзяржаве”

   

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы ў рамках сумеснага праекта “Узыходжанне” бібліятэкі і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы адбылася канферэнцыя “Умацаванне прэстыжу сям’і ў грамадстве і дзяржаве”, удзельнікі якой праз свае выступленні паспрабавалі растлумачыць прадстаўнікам маладога пакалення несвіжан, старшакласнікам агульнаадукацыйных устаноў горада, асноўную сутнасць сям’і, бацькоўства і мацярынства.

     Тэму “Праваслаўны погляд на мацярынства і бацькоўства” асвяціў протаіерэй Аляксандр Данчанка, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі  Слуцкай епархіі, настаяцель прыхода храма Узнясення Гасподняга ў г. Нясвіжы, кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што дзейнічае пры бібліятэцы.

      Магістр гуманітарных навук, пісьменніца, старшыня ГА “Цэнтр падтрымкі сям’і і імацярынства “Матуля” Вераніка Сярдзюк гаварыла аб ролі асобы маці ў сям’і, у выхаванні дзяцей, а таксама пра наступствы нашых учынкаў. Госця падаравала бібліятэцы свае кнігі, якія ў хуткім часе з’явяцца на паліцах бібліятэкі.

     Не для каго не сакрэт, што і мужчына ў сям’і не павінен быць староннім назіральнікам. Аб зоне адказнасці бацькі разважаў протаіерэй Алег Абрамовіч, духоўнік Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы, настаяцель прыхода храма Святой Жываначальнай Троіцы аг. Салтанаўшчына і прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца  аг. Юшавічы.

     Вынікі канферэнцыі падвялі благачынны Нясвіжскага благачыння протаіерэй Аляесандр Данчанка і  кіраўнік праекта “Узыходжанне”, бібліятэкар Валянціна Шчарбакова. Валянціна Васільеўна  адзначыла, што сярод каштоўнасцей жыцця самай найважнейшай для кожнага чалавека з’яўляецца сям’я. У нашай краіне створаны ўсе ўмовы для таго, каб бацькі і дзеці адчувалі сябе надзейна. З боку дзяржавы гэта праяўляецца і ў матэрыяльнай дапамозе, і ў шэрагу ільгот, адрасаваных сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Асаблівая ўвага надаецца маладым і шматдзетным сем’ям. З пункту погляду Царквы, сям’я — гэта малая царква, якая будуецца на фундаменце любові, цярпення, узаемапавагі і падпарадкоўваецца духоўным законам. Выступленні святароў і Веранікі Сярдзюк былі  заснаваны не толькі на вучэнні праваслаўнай царкры, але і на ўласным вопыце, бо так атрымалася, што ўсе выступоўцы — шматдзетныя бацькі. Ёсць спадзяванне, што час, праведзены ў бібліятэцы, усё тое, пра што даведаліся юнакі і дзяўчаты, дапаможа ім стварыць надзейныя ўласныя сем’і, стаць добрымі бацькамі і не патраціць гады жыцця на пустое і не патрэбнае.

     Для таго, каб нічога не засталося недасказаным, удзельнікам падзеі была прапанавана  выстава ”Бібліятэка прапануе“, якая уключала падборку  літаратуры па тэме з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы і была прапанавана для самастойнага прачытання.

     У арганізацыі канферэнцыі, акрамя святароў Нясвіжскага благачыння і бібліятэкараў,  дзейсны ўдзел прынялі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Алена Уладзіміраўна Клішэвіч, яе намеснік Алена Станіславаўна Сцяпанава і настаўнікі агульнаадукацыйных школ горада.

 

В. Вініцкая

 Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П. Пранузы