РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

28.09.2023

Участие в IV Межрегиональном фестивале «ПРОдвижение книги. Библиотечные ступени»

     Наше учреждение приняло участие в IV Межрегиональном фестивале "PROдвижение КНИГИ. Библиотечные ступени". Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо одержала победу в номинации "Продвижение библиотеки в социальных сетях"! Для участия в фестивале нами были подготовлены видеоролик и интерактивная площадка, которые не оставили никого равнодушным. Нам очень приятно, что нашу работу высоко оценили не только подписчики, но и компетентное жюри. Выражаем огромную благодарность хозяевам фестиваля - Кореличской районной библиотеке. Это был настоящий праздник книги и библиотечного дела!

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо



27.09.2023

паломніцтва ў Свята-Троіцкі храм аг. Солтанаўшчына

«Святыні нясвіжскай зямлі»


     Па благаславенні благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксандра Данчанкі, настаяцеля прыхода храма Узнясення Гасподня, кіраўніка духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы, яго наведвальнікі  распачалі паломніцтвы па храмах Нясвіжскага благачыння. І першай святыняй, у якой яны пабывалі, стаў храм дзевятнаццатага стагоддзя Святой Жываначальнай Троіцы, які знаходзіцца ў аграгарадку Салтанаўшчына. Паломніцтва было прымеркавана да Дня пажылога чалавека. Да наведвальнікаў цэнтра “Існасць” далучыліся і прадстаўнікі НТЦСАН.

     Настаяцель храма протаіерэй Алег Абрамовіч, арганізатар маладзёжнага штогадовага праваслаўнага злёту “Святая Русь” , лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” запрасіў несвіжан прыняць удзел у святочнай літургіі з нагоды свята Уздзвіжання Крыжа Гасподня. Затым святар расказаў аб гісторыі і духоўным сэнсе гэтай падзеі ў жыцці Царквы Хрыстовай.

     Храм Святой Жываначальнай Троіцы у 2026 годдзе адзначыць сваё 200-годдзе. У савецкія часы ён быў зачынены, але зруйнаваць святыню не дазволілі мясцовыя жыхары, якія днём і ноччу неслі варту з сахарамі і рыдлёўкамі. Дзякуючы іх самаахвярнасці, мы сёння маем  магчымасць памаліцца ля старажытных ікон, дакрануцца да рэчаў, якім прыкладна 150 і болей гадоў. Пра ўсё гэта паломнікам таксама расказаў  настаяцель храма падчас экскурсіі.

     Святар адказаў на пытанні несвіжан, якія датычыліся духоўнасці, веры, значэння храма і літургіі.

     Госці падзякавалі айцу Алегу за сумесную малітву і за такое цудоўнае падарожжа ў гісторыю Свята-Троіцкага храма і праваслаўя ў цэлым.  

 

                             Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы