РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

16.09.2023

круглы стол з удзелам  пісьменніка, перакладчыка Уладзіміра Бруя

“Пісьменнік не той, хто піша, а той, каго чытаюць”


     У гэтым годзе адзначыў свой  75-гадовы юбілей настаўнік, пісьменнік, перакладчык і сапраўдны сябар нашай бібліятэкі Уладзімір Дзмітрыевіч Бруй. З гэтай нагоды 16 верасня ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. П.Пранузы прайшоў цыкл мерапрыемстваў. Адно з іх — круглы стол з удзелам юбіляра, літаратараў Нясвіжчыны, сяброў Уладзіміра Дзмітрыевіча. У час  сустрэчы сваімі  думкамі аб прызначэнні творчасці, падараваных Богам талентах, неабходнасці веры і справах міласэрнасці разважалі сябры Уладзіміра Дзмітрыевіча Уладзімір Скок, Васілій Навумчык, Юрый Сахар. Сваімі поглядамі на акрэсленыя пытанні падзяліуся і сам наш знакаміты зямляк. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы дабразычлівасці і пазітыву. 


Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы