РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

24.02.2023

 дыктоўка

 “Ганарымся Бацькаўшчынай”

 

 

     Правільна гаварыць і пісаць на роднай мове - гэта абавязак кожнага чалавека перад сваёй краінай. Таму ўсім неабходна ведаць і берагчы сваю мову. Наша мова – гэта наша гісторыя.

     24 лютага у рамках Тыдня роднай мовы у Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. П.Пранузы была праведзена дыктоўка.

     Удзельнікі літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” і вучні  СШ № 1 г. Нясвіжа вырашылі праверыць свае веды па беларускай мове, далучыўшыся да  дыктоўкі.  Для дыктоўкі быў выбраны тэкст паводле Д. Ровенскіх “Ганарымся Бацькаўшчынай”. Чытала тэкст паэт, педагог, член саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціна Станіславаўна Драбышэўская. На чыстым аркушы паперы ўдзельнікі мерапрыемства няспешна выводзілі словы, з увагай і вялікай стараннасцю напісалі дыктант. Галоўная мэта мерапрыемства - прывіць жаданне бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, падтрымаць цікавасць да яе вывучэння. Яе, такую пяшчотную, пявучую, вобразную і шчырую, павінен ведаць кожны    беларус.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранзузы