РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

21.02.2023

літаратурная гадзіна

 

“Родная мова, цудоўная мова!”

 

      21 лютага ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна да Сусветнага дня роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!”, у якой прынялі ўдзел вучні 10 “А” і 10 “Б” класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”. 

     Менавіта ў гэты дзень ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. 

     Дакрануцца да скарбаў роднай мовы ў чарговы раз мелі магчымасць удзельнікі літаратурнай гадзіны. Вучні ўспаміналі літаратурныя творы беларускіх класікаў, беларускія прымаўкі і прыказкі,  адгадвалі загадкі-жарты, па малюнках прыгадвалі фразеалагізмы і тлумачылі іх сэнс, спрабавалі сябе ў якасці перакладчыкаў. Асаблівую цікавасць выклікаў “Парад шарад”, дзе трэба было праявіць свае творчыя здольнасці і адгадаць зашыфраванае слова. На заканчэнне мерапрыемства было прапанавана скласці дзевяць запаведзяў аб роднай мове.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо