РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

19.01.2023

літаратурна-музычная кампазіцыя

«Калядныя перазвоны»

 

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася  літаратурна-музычная кампазіцыя «Калядныя перазвоны» з удзелам  благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі, настаяцеля храма Узнясення Гасподня протаіерэя Аляксандра Данчанкі. Айцец Аляксандр паразважаў аб неабходнасці веры і пошуку шляхоў да храма, павіншаваў усіх прысутных са святам Хрышчэння Гасподня.

     Своеасаблівае падарожжа па зімовых святах царкоўнага календара падаравалі юным і сталым чытачам бібліятэкі ўдзельнікі сумеснага праекта «Духоўнае слова» аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 г. Нясвіжа, пераможцы і ўдзельнікі штогадовага конкурсу чытальнікаў духоўнай паэзіі “Жывое слова мудрасці духоўнай”, удзельнік праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Ігар Гарбачэўскі, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Ігар і Алена Шаблоўскія,  Марыя Падамацька, Барыс Вятлугін, Аляксандр Яцук. Лірычны верш Івана Буніна прачытаў пераможца ў старэйшай узроставай катэгорыі конкурсу чытальнікаў духоўнай паэзіі “Жывое слова мудрасці духоўнай” Павел Усеня. 

     Цудоўным дапаўненнем да паэтычных твораў сталі песні ў выкананні ансамбля “Натхненне” і артыстаў Затур’янскага сельскага дома культуры, ансамбля песні “Рабінушкі” аддзялення дзённага знаходжання НТЦСАН, удзельнікаў клуба “Залаты ўзрост”.     Не абышлося і без вясёлых калядоўшчыкаў.

     Удзельнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, у рамках работы якога і праходзіла мерапрыемства, прадоўжылі размову за круглым сталом, які праходзіў пад назвай “Таямніца Раства”. Протаіерэй Аляксандр Данчанка распавядаў аб духоўным сэнсе узгаданых вышэй святаў, адказаў на пытанні прысутных. Са сваімі творамі духоўнай тэматыкі гасцей бібліятэкі пазнаёміў  сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Дзмітрый Лібар.


Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы

  -2