РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

07.10.2022

занятие-тренинг

 «Конфликты в нашей жизни»

 

     7 октября в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо было организовано занятие-тренинг «Конфликты в нашей жизни» для учащихся 10 «Б» и 11 «А» классов ГУО «Несвижская гимназия».

     На занятии присутствовали врач-психотерапевт УЗ «Несвижская центральная районная больница» Подоматько Т.И. и заместитель благочинного клирик храма Вознесения Христа Господня г. Несвижа иерей Иоанн Уханов.

     Мероприятие было приурочено ко Всемирному дню психического здоровья. День психического здоровья входит в перечень всемирных и международных дней, отмечаемых ООН.

     В процессе занятия школьники обсудили с присутствующими гостями причины конфликтов, алгоритм возникновения и невелирования конфликта, психологию конфликта. Учащиеся имели возможность рассмотреть конфликт и его суть с духовно-моральной (из выступления священника) и социальной (из выступления психотерапевта) позиций.

     Отец Иоанн освятил суть возникновения конфликта с точки зрения личностных качеств человека, его гордыни. Татьяна Ивановна раскрыла не только отрицательные, но и положительные стороны конфликта, определила стратегии разрешения конфликтов.

     В практической части занятия врач ознакомила учащихся с четырехшаговым методом  улучшения взаимоотношений, а также рассказала и продемонстрировала различные техники саморегуляции психоэмоционального состояния.

     В ходе занятия обсуждались также индивидуальные ситуации, возникающие в повседневной жизни школьников.

 

                        Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо


 

 

05.10.2022

літаратурна-музычная кампазіцыя з прэзентацыяй

 перыядычных выданняў з фонду

 Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы

 «З мелодыяй восені заадно»

  

       Восень — самая прыгожая пара года. Ніхто так не любіць прыбірацца ў яскравыя сукенкі, як гэтая модніца. А яшчэ восень — самая багатая пара. І вельмі ранімая. То смяецца яркім сонейкам, то плача горкімі слязьмі, як учора. І восень жыцця таксама прыгожая і багатая. Багатая на мудрыя рашэнні, думкі, справы, шчырыя размовы і магчымасць проста азірнуцца навокал. Нездарма такое цудоўнае свята, як Дзень мудрасці, адзначаецца ў першы дзень кастрычніка. З гэтай нагоды ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы сабраліся прадстаўнікі старэйшага і зусім юнага пакалення. Сустрэча пачалася з благаславення настаяцеля Свята-Троіцкага храма аг. Салтанаўшчына і Свята-Мікалаеўскага храма аг.  Юшавічы протаіерэя Алега Абрамовіча. 

       Павіншаваць сталых людзей з іх святам вырашылі і ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” бібліятэкі, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа, праінсцэніраваўшы гумарыстычныя творы з часопісаў “Гаспадыня” і “Вожык”, а таксама з калектыўнага зборніка “На крылах дзяцінства” ўдзельнікаў абласнога народнага клуба кампазімтараў і паэтаў “Жывіца”. Разам з рабятамі, толькі ў ролі бабуль і дзядуль,  выступілі ўдзельнікі хору ветэранаў “Аптымісты” пад кіраўніцтвам Ірыны Латушка.

      Удзельнік гэтага аб’яднання і раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”  Барыс Вятлугін парадаваў прысутных сваімі філасофскімі творамі. Барыс Мікалаевіч атрымаў Грамату за актыўны ўдзел у мерапрыемствах бібліятэкі і каштоўны падарунак.

       Да агульнага свята далучылася і сям’я Віталія і Надзеі Раманчук . У іх выкананні прагучаў верш Надзеі Парчук “Гарачыя словы”. У інсцыніроўцы прыняла ўдзел і сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”  Раіса Хвір.

      Мудрасці і прыгажосць восені ўшанавалі ў сваіх вершах паэты Марыя Падамацька, Алена Шаблоўская  і Уладзімір Жылко.

      Павіншавала са святам прадстаўнікоў сталага ўзросту і натарыус натарыяльнай канторы Нясвіжскага раёна Алена Анатольеўна Альховік, запрасіўшы на бясплатную кансультацыю.

  

 Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы



04.10.2022

інтэлектуальная гульня-віктарына па творчасці М. Танка

 

         З мэтай далучэння падлеткаў  да літаратурнай творчасці  паэта Максіма Танка 4 кастрычніка 2022 года ў канферэнц-зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы для вучняў 9-10-х класаў ДУА “Сярэдняя школа №4 г. Нясвіжа” была арганізавана інтэлектуальная гульня-віктарына па творчасці М. Танка.

        Падчас мерапрыемства была расказана біяграфія паэта. Увазе ўдзельнікаў была  прадстаўлена прэзентацыя. У мерапрыемстве ўдзельнічала дзве каманды, якія  адказвалі на пытанні. З заданнем справіліся ўсе ўдзельнікі.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы