РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

02.06.2022

Гадзіна разважанняў

«У храме дзён»

 

     Удзельнікі клуба «Ноеў каўчэг» сабраліся за круглым сталом, каб паразважаць аб сутнасці храма, малітвы, неабходнасці наведвання багаслужэнняў.

     Некаторыя наведвальнікі аб'яднання ўпэўнены, што «дастаткова верыць у душы», маліцца дома, абмінаючы храм. Але, як гавораць святары, ухраме ідзе сумесная малітва, якая хутчэй знаходзіць свой шлях да Бога. «Там дзе двое ці трое сабраны ў Імя Маё, там і Я пасярод іх» — гаворыць Гасподзь праз Евангельскія тэксты.

     Малітва — гэта размова з Богам. І чалавек, які пачаў такую размову, павінен памятаць пра тое, да Каго ён звяртаецца. У кожнага з нас ёсць прычына для малітвеннага звароту да Айца Нябеснага. Але кожны з нас павінен памятаць, што не заўсёды Гасподзь адказвае на нашу просьбу адразу. Для чагосьці патрэбен час, а штосьці нам зусім не патрэбна. Гасподзь чуе кожнага чалавека, але дае толькі тое, што нам на карысць.

     Рабяты прыйшлі да высновы, што нельга абмінаць храм, бо толькі там ёсць магчымасць яднання з Богам праз удзел у Таінствах пакаяння і прычашчэння.

     Пацверджаннем гэтай думкі стала духоўная літаратура з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, якую дзеці ўзялі для самастойнага прачытання.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Пранузы