РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

22.02.2022

 


Литературно- музыкальная программа

«Нашим мужчинам посвящается…»

 

      Заозерская сельская библиотека совместно с районным центром народного творчества провели литературно-музыкальную программу, посвящённую 23 февраля. День защитников Отечества традиционно празднуется в РЦНТ. Этот год  не стал исключением. Сюда на тематическое мероприятие были приглашены жители аг. Заозерье и папы детей, занимающихся в клубных формированиях «Нота»( руководитель Инна Филиппова), «Маляванка» ( руководитель Татьяна Хвитько). И, конечно же, папы ребят из библиотечного клуба «Театр книги».

       Сильным и мужественным, ответственным и надёжным ребята пели душевные песни и читали стихотворения. Атмосфера мероприятия была дружеской и позитивной.

Заозерская сельская библиотека



22.02.2022 г

Урок духоўнасці з удзелам настаяцеля Свята-Троіцкага храма аг. Салтанаўшчына і Свята-Мікалаеўскага храма аг. Юшавічы протаіерэя Алега Абрамовіча

«Сумленне — катэгорыя пастаянная»

 

     Нягледзячы на тое, што час імкліва бяжыць наперад, прыходзяць у наша жыццё новыя тэхналогіі і пачынанні, ёсць катэгорыі, якія ніколі не змяняюцца. Яны існавалі шмат стагоддзяў назад, іх актуальнасць не знізіцца і праз шмат стагоддзяў пасля. Напрыклад, сумленне, а яшчэ абавязак: перад Радзімай, сям’ёй, перад самім сабой. У чалавека, канечне, ёсць яшчэ і правы, але пра іх, у большасці, ніхто не забываецца, як пра тое ж сумленне, ці абавязкі.

     На гэтыя тэмы паразважаў настаяцель Свята-Троіцкага храма аг. Салтанаўшчына і Свята-Мікалаеўскага храма аг. Юшавічы   протаіерэй АлегАбрамовіч на чарговым пасяджэнні клуба “Ноеў каўчэг”. Святар узгадаў, што “сумленне — гэта катэгорыя хрысціянская. Гэта калі чалавек не думае, што пра яго ці пра яго ўчынкі скажуць іншыя, а думае пра тое, што скажа Бог”.

     Святар прывёў на прыклад выпадак, калі дзяўчынка вырашыла закончыць жыццё самагубствам. Пра гэта яна расказала сваім аднакласніцам. Так атрымалася, што яны сталі сведкамі трагедыі. І калі дзяўчынка,  наглытаўся таблетак,  адчула сябе зусім дрэнна, яны проста ўцяклі з места здарэння, пабаяўшыся, што пра іх хтосьці падумае дрэнна. Самагубца спрабавала набраць бацькам, але ў той момант яны не змаглі з ёй паразмаўляць. Напісала у групу аднакласнікаў, але яе просьбу праігнаравалі. У канечным выніку выклікала хуткую, але калі яе знайшлі міліцыя і ўрачы, было ўжо позна. У гэтым класе была дзяўчынка, над якой смяяліся, бо яна была веруючай і яе паводзіны вельмі адрозніваліся ад паводзін іншых. І менавіта яна думала пра тое, што скажа Бог, а не акружаючыя. Толькі яе выдалілі з групы і пачуць просьбу аб дапамозе яна не змагла. Гэта быў адзіны чалавек сярод іншых, хто мог працягнуць руку ў бядзе.

   Гаварыў айцец Алег і пра абавязкі: перад бацькамі, роднымі людзьмі,  аднакласнікамі, іншымі людзьмі, перад Радзімай. Адзін з абавязкаў перад Радзімай для юнакоў — гэта служба ў арміі.

      А яшчэ, на думку айца Алега, нельга  перакідваць свае абавязкі на іншых.

      Пра тое, што мы павіненны несці за ўсё адказнасць і разумець, што нашы ўчынкі, добрыя ці дрэнныя, абавязкова будуць мець вынікі, таксама станоўчыя ці не вельмі, расказала кіраўнік клуба Валянціна Шчарбакова, праілюстраваўшы свае словы прыкладамі з літаратуры.

    Валянціна Васільеўна гаварыла аб кнігах Наталлі Сухінінай “Куда пропали снегири”, Алены Жывавай “Я буду ангелом”, аб аповясцях са зборника “О любві”  папулярных аўтараў:  Эдуарда Топаля (“Ошибки июности”), Анатолія Алексіна (“Чертово колесо”), Алекса Экслера (“История безнадёжно женатого человека”).

     Рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна абдумваць кожны свой крок, прыслухвацца да голасу сумлення і памятаць пра тое, што не толькі нам павінны бацькі, настаўнікі, дзяржава, але і мы павінны рабіць усе ад нас магчымае, кожны на месцы свайго служэння, вучобы, працы.    

                                                                                                

Несвижская центральная районная библиотека им. Павла Пронузо



22.02.2022

Акцыя

«Рускай мове дай разгрузку -  размаўляй па беларуску!»

 

     22 лютага бібліятэкары Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі акцыя да дня роднай мовы «Рускай мове дай разгрузку -  размаўляй па беларуску!». Акцыя, вельмі карысная. Праводзіцца яна для таго, каб найперш кожны з нас адчуў прыналежнасць да агульнай сям’і беларусаў. Наша родная мова — беларуская. Таму гэтая акцыя дазваляе кожнаму з нас яшчэ раз задумацца аб тым, што жыццё мовы залежыць ад нас саміх: будзе жыць мова, пакуль мы будзем яе ведаць, пакуль будем на ёй размаўляць. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. Павла Пронузо



 

22.02.2022

 

Акцыя-адкрыты мікрафон

 

“Напісанае застанецца”

 

 

 

    22 лютага была праведзена акцыя-адкрыты мікрафон “Напісанае застанецца”. Акцыя вельмі карысная. Праводзілася яна для таго, каб найперш кожны з нас адчуў прыналежнасць да агульнай сям’і беларусаў. Наша родная мова — беларуская. Таму гэтая акцыя дазваляе кожнаму з нас яшчэ раз задумацца аб тым, што жыццё мовы залежыць ад нас саміх: будзе жыць мова, пакуль мы будзем яе ведаць, пакуль будем на ёй размаўляць. Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся в вершамі беларускіх класікаў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Багдановіча

 

 

 

Несвижская центральная районная библиотека им. Павла Пронузо