РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

04.05.2024

мастер-класс к православному празднику

«Пасхальный подарок»

 

4 мая в преддверии православного праздника Пасхи в Ужанковской сельской библиотеке-клубе прошел мастер-класс по созданию праздничного сувенира «Пасхальный подарок».

Библиотекарь вместе с детьми решила создать авторский сувенир, который станет приятным подарком для родных и близких. Сперва каждому участнику были предоставлены шаблоны пасхальных яиц, которые они с радостью украшали яркой и красочной бумагой. В процессе работы дети не только развивали свою мелкую моторику и творческие способности, но и общались, обменивались идеями и вдохновляли друг друга на новые творческие подвиги.

Когда последние штрихи были сделаны, а каждое пасхальное яйцо преобразилось в уникальный сувенир, в глазах детей светилась радость и удовлетворение от проделанной работы. Их сердца наполнились теплом и радостью, зная, что скоро они смогут подарить свои творения самым близким и любимым людям.

 

Ужанковская сельская библиотека-клуб


View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriaf8318c0b38

03.05.2024

творческая мастерская

«Книжка - малышка безопасности»

 

В Ужанковской сельской библиотеке-клубе для воспитанников ГУО «Ударненский детский сад» прошла творческая мастерская по изготовлению книжки безопасности «Книжка – малышка безопасности».

Дети проявили свою фантазию и креативность, активно подбирали картинки и вклеивали их в свои книжки. Работы вышли яркими, оригинальными и уникальными.

После завершения мастерской каждый участник получил свою собственную книжку безопасности, сделанную своими руками.

 

Ужанковская сельская библиотека-клуб

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria1d8391e36a

 

03.05.2024

фотоквест

«Ключи от города N»

3 мая в Несвижской центральной районной библиотеке им. П. Пронузо прошел фотоквест «Ключи от города N». В мероприятии приняли участие 6 команд: «Аврора» ГУО «Несвижская гимназия», «Поколение» ГУО «Средняя школа №1 г.Несвижа», «Знатоки», «Чемпионы», «Clio», «Nesko» УО «Несвижский государственный колледж имени Якуба Коласа».

Участникам команды необходимо было получить конверт с заданиями, посетить все достопримечательности, ответить на вопросы и получить ключ. Победила команда «Поколение», собравшая все ключи быстрее всех. Полина Карпач, Ульяна Смирнова, Вероника Тронца, Милана Каменко проявили креативность, эрудицию и сплоченность.

Мы всегда рады видеть у нас в гостях юных и инициативных, предприимчивых и активных, креативных и отзывчивых молодых людей.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П. Пронузо

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria3b0c822983

27.04.2024

паломніцкая паездка ў рамках дзейнасці

духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць»

«Святыні Беларусі»

«З водарам вечнасці…»

 

    На Беларусі шмат мясцін, дзе нават у паветры адчуваецца святасць і чысціня, і ўсё наваколле поўніцца малітвай. Яна гучыць падчас літургій у храме, а дзякуючы дасягненням тэхнікі, малітвеннае прашэнне за ўвесь свет і мір у ім чуюць нават выпадковыя прахожыя. Наведвальнікаў духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы пад кіраўніцтвам благачыннага Нясвіжскага благачыння протаіерэя Аляксанра Данчанкі, ужо выпатковымі падарожнікамі не назавеш. Толькі ў гэтым годзе па благаславенні айца Аляксандра мы пабывалі ў манастыры Ксеніі Пецярбургскай ў вёсцы Барань Барысаўскага раёна, Свята-Благавешчанскім Манастыры в. Малыя Ляды, наведаліся на магілку Святой Блажэннай Валянціны Мінскай, Вітаўскую крыніцу і крыніцу, асвечаную ў гонар святой блажэннай  Ксеніі Пецярбургскай у Барані. А амаль за тыдзень да свята Вялікадня, у Лазараву суботу,  паломнікі з Нясвіжа апынуліся ў Жыровічах. Паломніцтва пачалося з наведвання літургіі ў Свята-Успенскім манастыры,  час узнікнення якога датуецца прыкладна 1520 годам, калі тут цудадзейным чынам з’явілася нерукатворная ікона Божай Маці.

    Падчас  пропаведзі святар патлумачыў прыхаджанам і паломнікам значэнне Лазаравай суботы:

—   Хрыстос уваскрашае Лазара на чацьвёрты дзень пасля смерці. Гэта прадчуванне Пасхі, гэта радасць,  якая была ў душах людзей, а пасля пасялілася ў іх сэрцах, бо Хрыстос ёсцэ уваскрашэнне ў жыццё. І гэта павінна нас натхняць перад самымі важнымі днямі ва ўсім годзе ў жыцці хрысціяніна — страстной сядміцай. Будзем маліць Госпада, каб камень нашых грахоў, які зачыняе гэтую Велікодную радасць, быў адкінуты Яго благадаццю і мы, як і Лазар, былі ўваскрэшаны.

   Далей паломнікі патрапілі ў манастыр Амвросія Опцінскага. Да гэтага часу  несвіжане былі тут двойчы, калі манастыр лічыўся скітам. Яго гісторыя не такая даўняя, як у Свята-Успенскага манастыра, ён заснаваны толькі ў 2005 годзе, але многія, хто ступае пад скляпенне пакуль што невялічкага храма, адчуваюць малітвенную дапамогу Амвростія Опцінскага і іншых святых. Зусім нядаўна ў манастыры з’явілася ікона свяціцеля Спірыдона Трыміфунскага з часціцай яго мошчаў, а крыху раней, 23 кастрычніка 2023 года, у манастыры з’явілася невялікая рака з часціцамі мошчаў Опцінскіх старцаў.

   Зусім нядаўна адна афіцэрская супольнасць падаравала манастыру ікону «Аб’яднальная». На ёй  — Святагорская, Пачаеўская, Кіева-Пячэрская, Сергія Раданежскага, Аляксандра Неўскага лаўры. Калі паглядзець па карце, атрымліваецца роўнае кола — сабор ігуменаў Зямлі Рускай, што гаворыць пра тое, што трэба жыць ў міры і быць разам.

       Зараз стала зразумелым, што такі маленькі храм не змесціць усіх жадаючых наведаць манастыр — трэба ўзводзіць побач новую святыню. Манахіням, а іх у манастыры толькі чатырнаццаць, было цяжка на гэта рашыцца. І тады настаў час малітвы. Тром манахіням далі тры акафісты і зусім праз кароткі час манастыру падаравалі старажытную ікону  архангела Гаўрыіла, які калісьці прынёс добрую вестку Елізавеце, маці святога прарока Іаана Прадцечы, а пасля і Дзеве Марыі аб нараджэнні Хрыста. Архангел Гаўрыіл — благавеснік жон. І стала зразумелым, што новы храм патрэбна будаваць. І што Гасподзь дапаможа.

 Пра ўсё вышэйсказанае расказала насельніца манастыра манахіня Параскева. Матушка патлумачыла:

—   Гэта гаворыць пра тое, што Гасподзь зусім побач. Не толькі са сваімі вучнямі ў даўнія часы, але і з намі зараз. І што Ён заўсёды адказвае на нашы просьбы. Ён нас чуе, але калі мы пачуем Яго. Для гэтага трэба ў сэрцы стварыць цішыню. У нас цяпер шмат клопатаў. І няхай усе яны добрыя, але і для Бога трэба пакідаць месца, хаця б паўгадзіны за дзень, каб прамовіць: «Госпадзі, мамілуй мяне грэшнага». А што такое я? У кожнага з нас ёсць родныя — дзеці, унукі, сёстры, браты.  Мы не ўпэўнены ў тым, што яны моляцца і за іх таксама трэба маліцца. Калі мы будзем так адзін за аднаго прамаўляць малітву, будзе малітвенны шчыт над нашай краінай. Мы павінны адстаяць мір. Нашы бацькі для нас яго захавалі. І мы павінны зрабіць тое ж. Але ўратаваць нас можа толькі Гасподзь. Сіла малітвы павінна быць мацнейшай за ўсе напасці.

     Матушка Параскева расказала, што сярод манахінь ёсць сястра, якую хвароба прывяла ў манастыр. Па спецыяльнасці яна хімік-біёлаг. І зараз рыхтуе мазі і зборы з лекавых раслін. Іх, да рэчы, можна заказаць і па пошце.

 

У Свята-Зосіма-Савваціевым  Вяліка-Кракотскі мужчынскім манастыры нас спачатку сустрэла экскурсавод Раіса Мікалаеўна.

 Яна расказала, што  манастыр ўзнік толькі пятнаццаць гадоў назад. Гісторыя манастыра цесна звязана з гісторыяй храма, побач з якім і узнік манастыр. Першы камень святыні быў закладзены ў 1882 годзе. Цэлы год ішла падрыхтоўка — на месца пабудовы звозіліся валуны. Іх патрэбна было яшчэ і абцясаць. У 1883 годзе пачалося будаўніцтва.  Храм узводзілі мясцовыя жыхары пад кіраўніцтвам вандроўных нямецкіх зодчых.  І ўжо ў 1884 годзе ён быў асвечаны ў імя першага манаха прападобнага Антонія Вялікага. На пачатку дваццатага стагоддя храм атрымаў другую назву ў гонар першага двунадзесятага свята ў царкоўным календыры  —  Нараджэння Прасвятой Багародзіцы.

    Настаяцелем прыхода з 1905 года да 1911 год быў протаіерэй Яраслаў Савіцкі, зараз далучаны да Сабора рускіх святых. Святар, які правіў службы ў кракотскім храме, хрысціў, вянчаў, праводзіў у апошні шлях сваіх прыхаджан, зараз глядзіць на на нас са святой іконы.

З 1921 па 1939 гады Вялікая Кракотка апынулася пад уладай Польшчы. Храм выстаяў, але службы тут дазвалялі весці толькі восем разоў у год.

  У гэты час у Вялікай Кракотцы адчыняецца першая ў гісторыі Беларусі нацыянальная бібліятэка. Яна насіла  імя Янкі Купалы яшчэ пры жыцці знакамітага класіка, які да канца сваіх дзён апекаваў бібліятэку. Пасля яго смерці бібліятэку апекавала яго жонка — Уладзіслава Францаўна. Апошні раз яна была тут у 1957 годзе.

     Тут працаваў тэатр, у якім ставілі «Паўлінку» і «Тутэйшыя». Польскія ўлады бібліятэку прыкрылі. І кнігі распаўсюджвалі начамі. Аднойчы ў лесе злавілі маладога кніганошу. Яго доўга катавалі і прымушалі адмовіцца ад роднай мовы. Хлопец не пагаджаўся і тады яму ў горла засунулі паўметра калючага дроту. Ад пакутаў кніганоша памёр 2 лютага 1934 года, а яго пахаванне вылілася ў вялікую маніфестацыю.

     У суседняй з Кракоткай вёсцы Рудаўка нарадзіўся яшчэ адзін знакаміты беларус — Валянцін Таўлай, які сем гадоў правёў у польскіх засценках. Ён гаварыў: «Я вершам сваім пілую краты». Па словах экскурсавода, гэта другі чалавек пасля Янкі Купалы, які ў голас заявіў пра тое, што беларусы маюць права на сваю мову, культуры, самавызначэнне.

  У кракотскай школе вучыўся калісьці доктар філалагічных навук, пісьменнік, літаратурны крытык Мікола Арочка.

     Пакуль, да 2009 года,  бібліятэка існавала, кожныя пяць гадоў сюды з’язджаліся беларускія пісьменнікі. Уладзімір Караткевіч называў гэтае месца Слонімскай Швейцарыяй.

Але вернемся зноў да гісторыі святыні.  У 1959-1961 гады храм,  таўчыня сцен якога памерам у адзін метр,  зачынілі савецкія ў лады, палічыўшы яго «ветхім». Толькі  гэта не стала перашкодай для адкрыцця ў будынку храма клуба. Мясцовыя жыхары ігнаравалі новаўвядзенне і ніхто ў клуб не пайшоў. Клуб пабудавалі ў іншым месцы. Але царкоўная маёмасць была страчана і калі ў 1990 годзе ўзяліся за рэстаўрацыю храма, то прама пад яго купалам рос бэз.

Але Гасподзь дапамог адрадзіць святыню. Праз два гады ў памяшканні школы, што знаходзілася побач з храмам, стала абустройвацца брація Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. 4 ліпеня 2005 года архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый асвяціў тут дамавы храм у гонар прападобных Салавецкіх цудатворцаў, а праз колькі тыдняў ў абіцель даставілі часціцы святых мошчаў прападобных Зосімы, Савація і Германа. Свята перанясення мошчаў упершыню было адзначана 21 жніўня.

   29 чэрвеня 2009 года рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў вёсцы Вялікая Кракотка быў адчынены Свята-Зосіма-Савватіевы  мужчынскі манастыр.

    У сакавіку 2010 года са святой гары Афон сюды быў прывезены спісак цудатворнай іконы «Скорапаслушніца». Экскурсавод расказала, што за гэты час ля іконы адбылося шмат ацаленняў, а многія сем’і, па малітве ля святыні, атрымалі даўгачаканых дзетак.

Раіса Мікалаеўна адзначыла, што няма на зямлі ніводнага такога месца, дзе ў маленечкай вёсцы, калісьці ў сто пяцьдзесят двароў, дзейнічала тры храмы. Да сённяшняга дня захаваўся тут і драўляны храм 1740 года пабудовы. Трэці храм знаходзіцца побач са школай. Кожны дзень тут служыцца літургія, а то і дзве — у двух храмах адначасова.

     Нясвіжскія паломнікі пабылі на святых крыніцах у Жыровічах, а пасля і паблізу храма ў Вялікай Кракотцы, якая асвечана ў гонар Іаана Прадцечы. Ёсць сведчане, што ад яе вады людзі атрымліваюць ацаленне — вада з крыніцы паляпшае зрок, дапамагае ў лячэнні страўніка.

                    Паломніцтва завяршылася наведваннем вячэрняга багаслужэння напярэдадні Вербнай нядзелі. Нам падаравалі вербы і благаславілі на зваротную дарогу.

        Вяртаючыся, мы слухалі вядомую песню-малітву «Дзякуй Богу за ўсё». І сапраўды, дзякуй за ўсё. За тое, што мы можам падарожнічаць па святых мясцінах нашай роднай Беларусі, піць ваду з яе цудатворных крыніц і дыхаць паветрам, напоўненым водарам вечнасці. У міры і цішыні. І дай Бог, каб так было заўсёды.

 

Валянціна Шчарбакова, каардынатар дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра   «Існасць».

Фота Наталлі Вайтовіч

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім.П.Пранузы 

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria3c6c1a5135

 

26.04.2024

информационный час

«Пока Чернобыль глядит в наши души…»

26 апреля в Юшевичской сельской библиотеке прошел информационный час «Пока Чернобыль глядит в наши души…».

Целью данного мероприятия было рассказать о чернобыльской трагедии, поспособствовать формированию   гражданской ответственности и патриотизму.

Участники мероприятия вспомнили тех, кто принимал участие в ликвидации последствий катастрофы: их было 28 пожарников Чернобыля, которые приняли в ночь с 25 на 26 апреля 1986 г.

В ходе беседы юные гости узнали, что есть икона «Чернобыльский Спас», которая была освящена в 2004 году в Киево-Печерской Лавре.

Затем ребята познакомились с роликом «Чернобыль. Новости 2024». Самым удивительным для гостей стало то, что ЧАЭС до сих пор считают «условно действующей» станцией.

В завершение библиотекарь Юшевичской сельской библиотеки прочитала несколько стихотворений о чернобыльской трагедии.

 

Юшевичская сельская библиотека им. И.Гурбана

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriab3cf0dc7a6

26.04.2024

диалоговая площадка с ликвидатором ЧАЭС

 «Чернобыльская катастрофа: память и боль»

26 апреля в Несвижской центральной районной библиотеке состоялась диалоговая площадка с ликвидатором аварии на ЧАЭС «Чернобыльская катастрофа: память и боль».

Гостем мероприятия стал Журавский Виктор Иванович. Выступая перед учащимися, Виктор Иванович отметил: «Ликвидаторы чернобыльской аварии – это люди, которые ценой собственных жизней встали на защиту своей страны. Они проявили мужество не на войне, а в мирной жизни. Важно, чтобы подрастающее поколение помнило об их подвиге».

Отвечая на вопросы, Виктор Иванович рассказал о работе над устранением последствий аварии, о своих ощущениях и переживаниях от увиденного на станции. Ребята были поражены масштабами этой ужасной трагедии. Они восхитились подвигом ликвидаторов аварии и сделали для себя вывод, что очень важно помнить о прошлом, учиться на допущенных ошибках и не дать повториться где-нибудь на Земле второму Чернобылю.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriab4b7328376

26.04.2024

літаратурнае дасье

«Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну»

 

26 красавіка ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П. Прануза прайшло літаратурнае дасье «Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну» прысвечанае памяці беларускага паэта, ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Паўла Кузьміча Пранузы. Яно ладзілася ў чытальнай зале бібліятэкі для вучняў 8-ых класаў ДУА «СШ № 1 г. Нясвіжа».

У пачатку вядучая мерапрыемства – бібліятэкар юнацкага абанемента А.А. Башко звярнула ўвагу на асобу Паўлюка Пранузы і нагадала, што ў 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя нашага славутага земляка.

Што тычыцца ваеннага перыяду ў творчасці Паўла Кузьміча, то ў 1941 годзе ён толькі скончыў філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута... Служыў у зенітнай артылерыі, прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і Першым Беларускім франтах. На Бранскім фронце ў 1941-м нядаўні студэнт напісаў лаканічны і пранізлівы верш. Вечная гісторыя трагічнага кахання, якое перапыніла вайна.

Чакалі вусны,

Зоры, песні...

Вяселле б справіць нам...

Але цяжкі снарад—

Вайны прадвеснік—

Не затрымаўся ў ствале...

                                         Бранскі фронт, 1941 г.

Вельмі эмацыянальна прагучаў гэты верш у выкананні вучаніцы 8 класа.

Далей вядучая зазначыла, што вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Кузьмы Чорнага, Янкі Брыля, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава і іншых класікаў беларускай літаратуры. Убачанае і перажытае імі адгукаецца ўнутраным балючым водгукам у несмяротных творах. Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя, на слайдах якой прадстаўлены ваенны перыяд у творчасці вышэй названых пісьменнікаў. А кніжная выстава «Нельга забыць» прадстаўлена творамі В.Быкава, Р.Барадуліна, І.Шамякіна, Я.Брыля, К.Чорнага, П.Панчанкі, П.Глебкі адпаведнай тэматыкі. Бібліятэкар зрабіла аналіз кожнага твора, параіла іх для прачытання.

Падчас мерапрыемства вучні паглядзелі відэакліпы «О той весне», «Беларусь помнит», паслухалі вершы: «Пасылка» П.Глебкі, «Герой» П.Панчанкі у выкананні аматараў слова.

На заключным этапе мерапрыемства Анастасія Алегаўна правяла бліц-апытанне «Што для вас значыць Дзень Перамогі?».

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriab808b0cfca

26.04.2024

час игры  

«Я- учитель. Играем в школу»

26 апреля в Сновской сельской библиотеке прошел час игры «Я -учитель. Играем в школу».

Каждый участник мероприятия смог примерить на себя роль учителя, и ученика, получив новые знания и навыки. Ребята учили друг друга решать примеры и задачи, читали классику, а также пели и занимались физкультурой.

Учебный день в школе мечты выдался насыщенный, интересный и полный открытий, юные гости остались в восторге!

 

Сновская сельская библиотека

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria5a1a7c44d4


25.04.2024

мастер-класс по оформлению пасхальных сувениров

«Пасхальный сувенир»

25 апреля накануне светлого праздника Воскресения Христова, Славковская сельская библиотека совместно с Славковским сельским клубом, работниками Районного центра народного творчества организовали для детей и подростков мастер-класс по оформлению пасхальных яиц и изготовлению пасхальных украшений под названием «Пасхальный сувенир».

Библиотекарь, Оксана Леонидовна, рассказала ребятам о истории возникновения праздника, символах, народных традициях празднования Пасхи.

Ребята с большим интересом приняли участие в мастер-классе, который провели сотрудники РЦНТ - Любовь Алексеевна Дрик и Диана Дмитриевна Мацкевич.

Каждый участник мероприятия получил массу удовольствия от творческого процесса, новые знания и умения.

 

Славковская сельская библиотека

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriab78224c506

25.04.2024

“І вершам гаварыў заўсёды я…”

VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы

“Голасам свайго пакалення…”

 

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П.Пранузы прайшоў VIII фестываль паэзіі імя Паўлюка Пранузы  “Голасам свайго пакалення…”, прысвечаны беларускаму паэту, ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Раённы фестываль паэзіі сёлета ладзіцца ўжо ў восьмы раз і ўяўляе сабой шэраг сацыякультурных мерапрыемстваў. Штуршком для такой  добрай традыцыі стала значная падзея ў жыцці  нашай бібліятэкі – у 2015 годзе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы было прысвоена імя Паўлюка Пранузы. Таму што шматгранная дзейнасць Паўла Кузьміча на карысць Беларусі, беларускага народа, роднай мовы, нацыянальнай культуры ўзвысіла не толькі нясвіжчыну, дзе ён жыў і працаваў, але і ўсю беларускую зямлю.

Падрыхтоўка да значнай падзеі пачалася яшчэ задоўга да правядзення асноўных мерапрыемстваў.

У фае 1-га паверха біліятэкі экспанавана нфармацыйна-кніжная выстава -инсталяцыя  “Голасам свайго пакалення”. Тут можна ўбачыць экспанаты, якія сам Прануза падараваў бібліятэцы: рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы. Таксама мы ўдзячны Нясвіжскаму гісторыка-краязнаўчаму музею за прадастаўленыя  прадметы, якія прысвечаны жыццю і творчасці Паўла Кузьміча.

На працягу красавіка для наведвальнікаў бібліятэкі супрацоўнікі праводзілі гутаркі ля выставы “Каб кожны Пранузу пачуў…”, падчас якіх знаёмілі са складаным жыццёвым лёсам і багатай творчай спадчынай паэта-земляка.

Больш падрабязна пазнаёміцца з біяграфіяй знакамітага чалавека, даведацца пра яго, як пра паэта, перакладчыка, ветэрана, педагога, грамадскага дзеяча можна было, наведаўшы музей Паўла Пранузы. У гэтым годзе ён папоўніўся рукапіснымі тэкстамі, фатаграфіямі, відэаматэрыяламі, газетамі, аўдыёзапісамі, якія падаравала нашай бібліятэцы сябар паэта – Валянціна Іванаўна Коцікава.

Падчас адкрыцця фестывалю выступілі дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы А.У.Рыжыкава, дырэктар Добрушскай цэнтральнай раённай бібліятэкі А.В.Паршакова. У зале прысутнічалі і калегі Паўла Кузьміча па пяры, паэткі, члены Саюза  пісьменнікаў Беларусі Л.А. Яськова, Л.У. Круглік, Т. К. Цвірко, І.А.Карнаухава і наша зямлячка З.М.Кулік (Капуста). Упершыню на нашым фестывалі член Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. А.Яськова, якая падчас свайго выступлення падзялілася ўспамінамі пра в. Вылева, у якой нарадзіўся Павел Кузьміч, а таксама прачытала

вершы. Пастаянным удзельнікам усіх фестываляў з’яўляецца З.М.Кулік (Капуста). Яна павітала ўсіх прыхільнікаў паэзіі і пажадала фестывалю, які па яе словах, з’яўляецца неад’емнай часткай літаратурнага жыцця не толькі Нясвіжчыны, але і ўсёй Беларусі, далейшага росквіту. Частым госцем і ўдзельнікам нашых бібліятэчных мерапрыемстваў з’яўляецца паэтка, член Мінскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У. Круглік. Яна прачытала свой верш-прысвячэнне нашаму славутаму земляку. Гэты твор абавязкова папоўніць фонд музея Паўлюка Пранузы.

Пры жыцці Павел Кузьміч цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. Ён перадаў частку сваіх рукапісаў, фотаздымкаў, кніг у фонд гэтай установы. У святочны дзень разам з намі былі: намеснік дырэктара па навуковай рабоце ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцова і вучоны сакратар Н.В. Калядчык. 

Усе госці фестывалю атрымалі невялікія падарункі на памяць.

Ганаровым госцем у зале прысутнічала  дачка Паўла Кузьміча Пранузы - Алена Паўлаўна Лявіцкая. Зал вітаў яе апладысментамі, а вядучая ад імя ўсіх удзельнікаў фестывалю і прыхільнікаў паэзіі Паўла Кузьміча пажадала ёй поспехаў ва ўсіх справах, пазітыўнага настрою і ніколі не мець падставы для суму.

Вельмі вялікае ўражанне на ўсіх зрабіла тэатральная пастаноўка “Аб чым нам кажа аўтар”, якую прадставіў ўвазе прысутных ўзорны дзіцячы тэатральны калектыў “Раптам” Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп. У іх выкананні прагучалі вершы нашага славутага земляка.

У 2003 годзе  выйшла кніга Паўлюка Пранузы “Акуніся ты ў крыніцу”. У афармленні кнігі выкарыстаны малюнкі пераможцаў конкурсу “Я верш малюю” па вершах Паўлюка Пранузы. Кожны год у рамках нашага фестывалю мы таксама праводзім конкурс ілюстрацый да вершаў паэта. У 2021 годзе з друку выйшла кніга “Фантазія алоўка і слова“, у якой змешчаны лепшыя малюнкі. У гэтым годзе мы пашырылі межы гэтага традыцыйнага конкурсу – прапанавалі стварыць яшчэ і  дыдактычныя гульні па творчасці паэта.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел  16  работ.  Кампетэнтнае журы выбрала з іх лепшыя работы і на ўрачыстым адкрыцці фестывалю пераможцы  конкурсу творчых работ да вершаў Паўлюка Пранузы “Подых натхнення” былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі. Пераможцамі сталі: Балацяны Яўген, наведвальнік аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы “Нясвіжскі раённы тэрытарыяльны цэнтр  сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў”, ілюстрацыя “Красавік ідзе з пралескамі”,  Сарокіна Марыя, навучэнка Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, ілюстрацыя  “Сонейка”, Кунаш Дар’я, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№4 г.Нясвіжа” за распрацоўку і выраб дыдактычнага матэрыялу –пазлаў -  да верша “Я вясну малюю”,Сташэўская Мілана, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “СШ№3 г.Нясвіжа”, ілюстрацыя “Я вясну малюю” і Кухарчык Данііл, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Нясвіжская гімназія”, ілюстрацыя “Радзіма”. А ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы і сімвалічныя падарункі – нататнікі.

Аматары паэзіі прынялі ўдзел у традыцыйным конкурсе юных чытальнікаў “Чытаючы Паўлюка Пранузу”.  У конкурсе прынялі ўдзел 20 чалавек, вучні школ горада і раёна. Кампетэнтнае журы ў складзе супрацоўнікаў  установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” А.А. Кузняцовай і Н.В.  Калядчык, паэткі і празаіка, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Т.К.Цвірко вызначылі пераможцаў у чатырох узроставых катэгорыях.  Імі сталі – Сіманаў Данііл (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Курыльчык Ульяна (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Папко Ульяна (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Сысун Аліна (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Паграбіцкі Данііл (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Шах Карына (2 месца) ДУА “Сейлавіцкая сярэдняя школа”, Новік Максім (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Плакса Ксенія (1 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”, Лаўрыенка Аляксандра (2 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Урыцкая Марыя (3 месца) ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”, Тароцька Алеся (1 месца) ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Нясвіжа”, Шыбко Паліна (2 месца) ДУА “Нясвіжская гімназія”. Усе удзельнікі конкурсу атрымалі падарункі ад дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры  і граматы. А дзяўчатам-пераможцам Тароцька А. і Шыбко П.  А.А. Кузняцова падаравала  імянныя запрашэнні на бясплатнае наведванне ўсіх філіялаў музея.

Дзякуючы штогадоваму мерапрыемству пад назвай “Шанс для нявыдадзеных кніг”, якое праходзіць у рамках фестывалю імя Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”, у нясвіжскіх аўтараў  з’явіўся шанс прадставіць на суд журы і  іх будучых чытачоў свае нявыдадзеныя кнігі.

Мерапрыемстыва праходзіла у фармаце конкурса, у якім прынялі ўдзел аўтары, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” .

Старшынёй журы стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы,  Саюза музычных дзеячаў Беларусі І.А. Карнаухава.  Дарэчы,  дзейнасць Ірыны Аляксандраўны ў многім сугучная  дзейнасці самога Паўлюка Пранузы.  Дзякуючы ёй Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняў у сваё кола 29 узрошчаных гэтай цудоўнай паэткай і пісьменніцай аўтараў.  У склад журы ўвайшлі таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. У. Круглік і рэдактар аддзела бібліятэчнагамаркетынгу  Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Г. М. Зянюк. 

Рэаліці-шоу “Шанс для нявыдадзеных кніг” аб’яднала як маладых паэтаў, так і паэтаў са стажам. У іх выкананні гучалі асабістыя вершы і апавяданні, Б.М.Вятлугін  - аўтар музыкі на ўласныя вершы і творы іншых аўтараў - выканаў песню Мікалая Марына “Славянская жемчужина”. 

 З 2006 года пры Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы дзейнічае раённае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Валошкі”. Многія яго ўдзельнікі ўжо маюць уласныя кнігі, а хтосьці яшчэ толькі на  шляху да гэтай падзеі. Як, напрыклад, паэтка А.Р.Шаблоўская. Падчас конкурсу яна прэзентавала сваю будучую кнігу “Берегите любовь”.

Госцем рэаліці-шоу стаў пісьменнік У.Д. Бруй. У фондзе нашай бібліятэкі шмат кніг гэтага аўтара, якія ніколі не застойваюцца на паліцах.

Пераможцам рэаліці-шоу «Шанс для нявыдадзеных кніг» стала А.Р.Шаблоўская. Яна  была ўзнагароджана дыпломам і каштоўным падарункам.За ўдзел у імпрэзе М.І. Падамацька, Б.М. Вятлугін і А.С. Яцук атрымалі падарункі і дыпломы.

У рамках фестывалю адбыліся і творчыя сустрэчы. Падчас паэтычнай гадзіны “Нашей жизни основа” навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Я.Коласа мелі магчымасць пазнаёміцца з творчасцю зямлячкі Паўлюка Пранузы – паэткай Гомельскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам дзевяці паэтычных зборнікаў, нашым госцем з маляўнічага гарадка Добруша Л.А.Яськовай. Людміла Аляксандраўна пазнаёміла са сваімі творамі, змешчанымі ў яе паэтычных зборніках як для дарослых, так і для малодшага пакалення. Многія вершы Людмілы Аляксандраўны пакладзены на музыку. І атрымаліся цудоўныя песні. У сваім выступленні паэтка распавяла пра тое, як нараджаліся яе песні, хто іх выконвае. Прысутныя мелі магчымасць паслухаць некаторыя з іх-песні “Дождж”, “Сябрам”, раманс “Мне так патрэбна твая любоў” і інш.

Напрыканцы сустрэчы Людміла Аляксандраўна пакінула прысутным пажаданні і зборнік сваіх вершаў.

“Мелодыя душы” -  так называлася творчая сустрэча з Таццянай Цвірко, паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, на якую мы запрасілі юных прыхільнікаў паэзіі.

Паэзія Таццяны Канстанцінаўны вельмі шчырая, душэўная,  у вершах шмат меладычнасці. Здаецца, разам з аўтарам ты  углядаешся ў родныя краявіды, у кожную кветку і расінку, у жыццё. Галоўныя героі твораў – нашы сучаснікі. Усе яны шукаюць сваё шчасце, а знайсці яго заўсёды няпроста ў гэтым складаным і такім непрадказальным жыцці. Творы выклікаюць на роздум аб жыцці, аб месцы чалавека ў ім. Таццяна Канстанцінаўна рассказала аб сабе і сваёй творчасці, сваёй сямьі і сваёй малой радзіме. Разам з вучнямі чыталі вершы,  слухалі спявалі песні, размаўлялі. Сустрэча з аўтарам вызвала шмат станоўчых эмоцый і цікавасці да кніг і паэзіі.

Творам ”Размова з вершамі” нашага знакамітага земляка Паўла Кузьміча Пранузы супрацоўнікі бібліятэкі А.А. Башко і В.В.Шчарбакова  распачалі размову аб паэзіі падчас літаратурнага дасье “Пісьменнікі-франтавікі. Людзі пяра: праўда пра вайну” з удзелам членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Л.У.Круглік і І.А. Карнаухавай. Мерапрыемства прысвечана сумнай і светлай даце -80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў - якую мы будзем адзначаць у гэтым годзе.

 Чатыры ваенныя гады  Павел Кузьміч разам з  салдатамі-аднагодкамі мераў крокамі, стратамі, непамернымі цяжкасцямі, а яшчэ — вершамі, якія пісаў пад свістам куль у акопах і зямлянках.                                   

Перамогу наш зямляк сустрэў у Берліне. Тут жа, ля павержанага рэйхстага, напісаў верш “Не экскурсантам, а салдатам”, які, па словах пісьменніка і літаратурнага крытыка Алеся Марціновіча, “можна паставіць эпіграфам да творчасці паэта”.  

 Паэты -франтавікі Анатоль Астрэйка, Пётр Глебка, Пімен Панчанка, Паўлюк Прануза, Янка Брыль, Кузьма Чорны, Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў  сталі голасам свайго пакалення. Гэтую эстафету перанялі нашы сучаснікі. Са сваімі вершамі ваеннай тэматыкі пазнаёмілі гасцей бібліятэкі, навучэнцаў Нясвіжскай гімназіі,  члены Саюза пісьменнікаў Беларусі — наша зямлячка Л.У. Круглік і І. А. Карнаухава. Гэта даўнія сябры нашай бібліятэкі, не аднойчы тут гучалі іх творы.  Падчас сустрэчы ў рамках фестывалю нашы госці  прадоўжылі размову вершамі, распачатую яшчэ ў 1941 годзе нашым знакамітым земляком Паўлам Кузьмічом Пранузам, іншымі паэтамі і пісьменнікамі, летапісцамі падзей ваеннага ліхалецця.

     Паэткі прачыталі вершы, якія нарадзіліся ад уражанняў размоў з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаныя сваім бацькам, якія таксама абаранялі Радзіму ў гады вайны. А юным гасцям бібліятэкі яе супрацоўнікі параілі чытаць добрыя кнігі, прыходзіць на сустрэчы, дзе гучыць паэтычнае слова з вуснаў саміх аўтараў і абавязкова быць шчаслівымі.

Калі была пастаўлена апошняя кропка, удзельнікі фестывалю не спяшаліся разысціся:штосьці паміж сабой абмяркоўвалі, дзяліліся ўражаннямі.Здавалася, што ўсё кругом было запоўнена паэзіяй. І гэта добра. Гэта дань, якую мы аддаём нашаму земляку Паўлюку Пранузе, бо ў свой час ён не толькі сам тварыў, але і дапамагаў маладому пакаленню Нясвіжчыны знайсці сваё месца ў свеце паэзіі.

 

Несвижская центральная районная библиотека им. П.Пронузо

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria4c2327469c

23.04.2024

раённы семінар

«Дамо імя продкам»

 

23 красавіка на базе Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі прайшоў раённы семінар «Дамо імя продкам». Мерапрыемства наведалі бібліятэкары Нясвіжскага раёна, а таксама ганаровыя госці: пракурор Нясвіжскага раёна Віталь Іванавіч Галубовіч, былы старшыня Гарадзейскага пасялковага выканаўчага камітэта Леанід Пятровіч Качановіч, настаяцель парафіі святога Юзафа ксёндз Аляксандр, мясцовая жыхарка і паэтэсса Людміла Тадэвушаўна Трэццякова – Браноўская. Сярод прысутнічачых былі майстра спорту СССР міжнароднага класа, каранны жыхар г.п.Гарадзея Аляксандр Сяргеявіч Хмяльніцкі, прадстаўнікі  эксперыментальнай базы "Свеклавічная" - галоўны аграном Яўген Вадзімавіч Саліта, намеснік дырэктара Кацярына Мікалаеўна Мархель.

Падчас семінара ішла размова аб захаваных гістарычных помніках архітэктуры гарадскога пасёлка, гісторыі іх з'яўлення, стварэнні новых помнікаў на месцы стыхійных пахаванняў ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

 

Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriacadcb368e3

23.04.2024

районная научно-практическая конференция

«Шаг в будущее»

Ежегодно Управление по образованию, спорту и туризму Несвижского райисполкома с целью развития исследовательских навыков учащихся проводит научно-практическую конференцию «Шаг в будущее».

Одна из читательниц Юшевичской сельской библиотеки заинтересовалась творчеством нашего земляка Ивана Гурбана. Так возникла идея написания исследовательской работы.

В библиотеке накоплено большое количество материала о поэте, его жизни и творчестве, это и послужило триггером к написанию работы «Вобразная палітра паэзіі для дзяцей І. ГУРБАНА».

Под руководством учителя белорусского языка и литературы Лесницкой Татьяны Александровны учащийся 5-го класса Мышалов Глеб представил работу и был удостоен Диплома III степени.

Юшевичская сельская библиотека им. И.Гурбана


View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleria0d633590b0

18.04.2024

диалоговая площадка

«Безопасность каждый день»

Заозерская сельская библиотека провела диалоговую площадку «Безопасность каждый день» для учащихся 7 «Б» класса ГУО «Несвижская гимназия».

На мероприятие была приглашена инспектор сектора пропаганды и взаимодействия с общественностью Несвижского РОЧС – Бурнель Яна Валерьевна.

Были обсуждены важные аспекты обеспечения безопасности в повседневной жизни, участники диалоговой площадки активно отвечали на вопросы инспектора.

 

Заозерская сельская библиотека

View the embedded image gallery online at:
http://nesvizhlib.by/index.php/ru/event#sigProGalleriad015c5ae90