РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
26.02.2025
День охраны труда в рамках «Недели нулевого травматизма»
В период с 24 февраля по 2 марта 2025 года на всей территории страны проходит «Неделя нулевого травматизма».
26 февраля 2025 года в Несвижской центральной районной библиотеке имени П.Пронузо состоялся День охраны труда, организованный в рамках данной Недели.
С.Л. Кучук, ответственный за безопасность труда в учреждении, проинформировал сотрудников о трагических случаях, закончившихся смертельным исходом, которые произошли в Минской области в 2024 году, и разъяснил меры по их предотвращению.
Руководитель Рыжикова О.В. подчеркнула значимость соблюдения трудовой и производственной дисциплины среди сотрудников, а также обязательность ежедневного контроля за исполнением норм безопасности труда и своевременного информирования руководства о любых выявленных нарушениях.
Было проведено информирование о пропаганде пожарной безопасности. Докладчиком выступил Усович М.М.
Проведен мониторинг по проверке соблюдения работниками правил, стандартов и инструкций по охране труда. На информационных стендах была представлена наглядно -просветительская информация.
18.02.2025
Літаратурная гасцёўня
“Каб зіхацела роднай мовы слова”
18 лютага ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы адбылася літаратурная гасцёўня “Каб зіхацела роднай мовы слова”.
Творчая сустрэча была прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Выдатная пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Іна Мікалаеўна Фралова прадставіла юным чытачам нясвіжскай гімназіі і сярэдняй школы №1 г. свае новыя кнігі “Залатыя рыбкі” і “Самы лепшы дзень”.
На сустрэчы панавала атмасфера бадзёрага гумару і весялосці. Дзеці гулялі ў рыфму і перакладалі словы, з вялікім задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі вершы і апавяданні з кніг, задавалі пытанні Іне Мікалаеўне. Разам з аўтарам дзеці склалі захапляльную гісторыю пра прыгоды сяброў у бібліятэцы. Гучала прыгожая і мілагучная беларуская мова, хараство якой падкрэслівае аўтар у сваіх творах.
Мы выказваем вялікую ўдзячнасць Іне Мікалаеўне за цікавую сустрэчу, жадаем творчых поспехаў, новых выданняў цудоўных кніг для маленькіх і юных чытачоў.
Мерапрыемства прайшло пры падтрымцы РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”, дзякуючы якому нашы чытачы змаглі набыць кнігі з аўтографам пісьменніцы.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
13.02.2025
Диалоговая площадка
«Дети и дорога: вместе безопаснее»
13 февраля в детско-юношеском отделе центральной библиотеки состоялось мероприятие, целью которого стала профилактика детского дорожно-транспортного травматизма и формирование у детей навыков самостоятельности и культуры безопасного передвижения по улицам.
В диалоге приняли участие ученики 7 «А» класса ГУО «Несвижская гимназия» и Карпач А.С., инспектор ГАИ Несвижского РОВД.
Анна Сергеевна освежила в памяти ребят правила безопасного поведения на дорогах в темное время суток, передвижения на велосипедах, а также были озвучены данные о происшествиях в городе, связанных с нарушением правил дорожного движения.
Во время встречи инспектор акцентировала внимание юных участников дорожного движения на необходимости использования светоотражающих элементов на верхней одежде, подчеркнув важность внимательности на дороге и навыков ориентирования при переходе проезжей части, особенно в условиях зимних погодных условий.
С ребятами была проведена викторина по ПДД, а также они ознакомились с книжной выставкой «Правила дорожного движения для пешеходов» и тематическими видеороликами. Ученики активно включались в диалог и пообещали быть законопослушными, всегда соблюдать правила дорожного движения. В завершение встречи ребята получили памятки о безопасности на дорогах от Карпач А.С.
ГУК "Несвижская центральная районная библиотека имени Павла Пронузо"
13.02.2025
Диалоговая площадка
«Афганистан к нам тянется сквозь годы»
Афганская война... Героическая и трагическая не только из-за обелисков, она длилась в два раза дольше, чем Отечественная. Никем и никому не объявленная, она требует глубокого осмысления, требует ответа на вопросы: что было? Как было? Почему все произошло?
В Несвижской центральной районной библиотеке 13 февраля прошло мероприятие, приуроченное Дню памяти воинов-интернационалистов. Встреча проходила в формате диалоговой площадки.
В диалоге приняли участие воин-интернационалист Юхо Владимир Леонидович и военный комиссар Несвижского и Копыльского районов подполковник Маглыш Кирилл Иванович.
Владимир Леонидович во время беседы рассказал о службе в Афганистане, о тяготах службы. Рассказал ребятам о погибшем в той войне своем соотечественнике Карповиче Александре Александровиче. Подчеркнул, что патриотическое воспитание подрастающего поколения одно из наиболее важных.
В конце мероприятия память погибших воинов-интернационалистов почтили минутой молчания.
В памяти людской этой войне еще жить долго, потому что ее история написана кровью солдат и слезами матерей, обелисками с жестяными звездочками и ворвавшимися фронтовым ветром в нашу жизнь песнями. И уж навечно останется эта война в душах вышедшего из нее поколения, опаленного огнем и усвоившего ее фронтовые и нравственные уроки.
15.01.2025
Літаратурна-музычная кампазіцыя
“Калядныя перазвоны”
Наведвальнікі духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, што працуе пры Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Калядныя перазвоны”. Прычынай сабрацца разам стала адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў – Нараджэнне Ісуса Хрыста, якое адзначаецца 7 студзеня. Дванаццаць дзён пасля гэтай падзеі і ажно да Хрышчэння Гасподня называюцца святкамі – святымі днямі, асвечанымі прыходам на зямлю Выратавальніка рода чалавечага. Калісьці, у гонар нараджэння, Хрысту прынеслі падаранкі. І ўдзельнікі свята не засталiся ў баку.
Распачалі праграму наведвальнікі гуртка “Юны літаратуразнаўца” СШ № 1 г. Нясвіжа Маргарыта Юхо, Елісей Людко і Ірына Фаб’ян, якіх падрыхтавала да выступлення кіраўнік гэтага аб’яднання Вольга Жук. Аб значнасці свята Нараджэння Хрыстова расказаў благачынны Нясвіжскага благачыння, настаяцель храма Узнясення Гасподня і кіраўнік духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” протаіерэй Аляксандр Данчанка. Святочныя калядкі праспявалі рэгент хору храма Узнясення Гасподня Алена Шаблоўская і званар Ігар Шаблоўскі.
Паэтычныя творы прагучалі з вуснаў сяброў раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Раісы Хвір і Дзмітрыя Лібара. Падтрымалі святочны настрой паэт-бард Анатоль Белы і сябра аб’яднання Барыс Вятлугін са сваімі аўтарскімі музычнымі творамі.
Завіталі на свята і “Затейники”, ансамбль Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Хоміч. У падарунак народжанаму Хрысту і ўсім прысутным яны адрасавалі свае цудоўныя мелодыі, а таксама сольную кампазіцыю ў выкананні Яўгенія Балацянага.
Дарэчы, 13 студзеня Яўгеній адзначыў свой дзень нараджэння, а дзень сустрэчы ў бібліятэцы супаў з юбілеем загадчыка аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі Кацярына Фідчук. Гэтых цудоўных людзей віншавалі ўсёй залай, а пасля ўсе разам спявалі ім “Многае лета”.
Гасцям святочнай імпрэзы было прапанавана паразважаць над пытаннем, чаго ў жыцці не бывае многа? Думкі былі самымі рознымі: шчасця, радасці, цудоўных уражанняў, кахання, дзяцей і ўнукаў, здароўя, грошай… А яшчэ — малітвы. Паэтычная творчасць настаяцеля храма Святой праведнай Ганны аграгарадка Аношкі і Свята-Мікалаеўскага храма аграгарадка Грыцкевічы іерэя Васілія Краева — гэта і ёсць малітва, якую святар і данёс да слухачоў праз свае вершы.
Калі працягваць размову пра тое, чаго ніколі не будзе замнога, так гэта яшчэ і аптымізму. Хор ветэранаў “Аптымісты”, якім кіруе Ірына Казіміраўна Латушка, аптымізму ніколі не губляў, як і веры ў тое, што калі чалавек спадзяецца на Госпада і Яго Прачыстую Маці, святла ў жыцці абавязкова прыбавіцца. Іх выступленне падчас святочнай імпрэзы не стала выключэннем.
Зіма — гэта не толькі завіруха снежная, але і святочная. Ансамбль “Рабінушкі” Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, які працуе пад кіраўніцтвам Таццяны Хоміч, святочную завіруху ладзіць прафесійна. У гэтым у чарговы раз упэўніліся госці сустрэчы.
Вынік падзеі падвяла сваім вершам-малітвай сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алена Шаблоўская.
Салодкія прызы за ўдзел у канцэртнай праграме атрымалі і самыя актыўныя гледачы, а таксама фатограф Андрэй Старавойтаў.
Дзякуючы ўсім удзельнікам літаратурна-музычнай кампазіцыі “Калядныя перазвоны”, падарунак для Госпада атрымаўся цудоўны. Таму не будзем спыняцца ў здзяйсненні добрых спраў, не будзем пакідаць малітву, дапамагаць кожнаму, каму наша дапамога патрэбна. Тады Гасподзь паселіцца і ў нашым сэрцы.
Валянціна Шчарбакова,
каардынатар дзейнасці духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”
04.12.2024
Лекция заместителя благочинного Несвижского благочиния,
клирика храма Вознесения Господня иерея Иоанна Уханова
«Духовная составляющая актуальной проблемы»
1 декабря — Всемирный день борьбы со СПИДом. Медицинский аспект этой проблемы уже всем давно известен.
Что же является духовной составляющей актуальной проблемы? Ответ на данный вопрос дал заместитель благочинного Несвижского благочиния, клирик храма Вознесения Господня иерей Иоанн Уханов в рамках лекции, участниками которой стали учащиеся 11-х ГУО «СШ № 1 г. Несвижа. Священник уверен, что большая возможность избежать болезни есть у тех, кто не попирает законы нравственности, соблюдает целомудрие до брака и верность в браке. Отец Иоанн объяснил ребятам разницу между такими понятиями как «блуд» и «гражданский брак», «влюблённость» и «любовь», проследил этапы брака.
Отец Иоанн рассказал и о грехах против семьи, к которым относятся аборты, нежелание иметь детей одним из супругов.
Батюшка уверен, что семья — одна из наиглавнейших ценностей нашей жизни, а потому муж и жена должны относиться к семейным обязанностям так, как будто они две лошадки в одной упряжке. Если кто-то из супругов будет вести себя не должным образом, второму будет тяжелее вдвойне.
Иллюстрацией к сказанному священником стал обзор литературы по теме из фонда Несвижской центральной районной библиотеки имени Павла Пронузо, который предложила Валентина Щербакова, руководитель совместного проекта «Узыходжанне» библиотеки и Слуцкой епархии Белорусской Православной Церкви, в рамках которого и прошла встреча. В её организации приняли участие заместитель директора по воспитательной работе ГУО «СШ № 1 г. Несвижа» Дарья Вашко и классный руководитель одиннадцатиклассников Любовь Азарко.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
03.12.2024
«От сердца к сердцу»
вечер-встреча к Международному Дню инвалидов
Ежегодно 3 декабря во всем мире отмечают День инвалидов — международное мероприятие, направленное на привлечение внимания к интеграции инвалидов в жизнь общества. Официально дата проведения Международного дня инвалидов была провозглашена Генеральной Ассамблеей ООН в 1992 году.
3 декабря в Сновской сельской библиотеке состоялась вечер-встреча «От сердца к сердцу», участники которой поговорили о доброте и милосердии, об отношении нашего общества к людям с ограниченными возможностями, обсудили проблемы инвалидов, вопросы защиты их достоинства, прав и благополучия.
На мероприятие присутствовали председатель Сновского сельского исполкома Слабко В.В., известный в Беларуси врач-кардиолог Апанасик О.К.
Сновская сельская библиотека
15.11.2024
творчая сустрэча “Грані жыцця”
да 90-годдзя паэта Барыса Вятлугіна
ў рамках праекта “Парады з вуснаў несвіжан”
У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў рамках сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” адбылася творчая сустрэча “Грані жыцця” з нагоды 90-годдзя паэта-земляка Барыса Вятлугіна.
Грані жыцця гэтага чалавека аздоблены мудрасцю слоў, учынкаў, падарожнымі запісамі ў вершах і прозе, сустрэчамі і развітаннямі, няспыннай працай рук, розуму і сэрца. Ён нарадзіўся ў Грузіі, жыў у Расіі, на Украіне. Барыс Мікалаевіч — прафесійны ваенны, справе абароны Радзімы аддаў 29 гадоў свайго жыцця. У 1956 годзе скончыў ваеннае вучылішча ў Ніжнім Ноўгарадзе. Служыў у Расіі, Чэхаславакіі, Эстоніі. Але галоўнай краінай па значнасці стала для яго Беларусь, як і сярод гарадоў і мястэчак, дзе збіраў ён свае падарожныя гісторыі, Нясвіж — найцудоўнейшы горад яго Радзімы.
У чытачоў і гасцей бібліятэкі была магчымасці прайсціся жыццёвымі сцежкамі Барыса Вятлугіна. Гэтыя матэрыялы ў выглядзе прэзентацыі падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі Таццяна Байкаш, Наталля Кульчыцкая.
Падчас сустрэчы Барыс Мікалаевіч падзяліўся сваімі жыццёвымі парадамі з юнымі і сталымі ўдзельнікамі імпрэзы. Самыя галоўныя парады паэт сабраў у сваёй кнізе паэзіі і прозы “Путевые заметки”. Яго вершы ўвайшлі ў калектыўныя зборнікі паэзіі “Букет Валошак”, “Паспець на размову”, “З палітры маёй Радзімы”. А таму гаварыў паэт, у асноўным, вершамі. Парады, узятыя з твораў юбіляра, агучылі і сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, у склад якога Барыс Мікалаевіч увайшоў з першага дня, а менавіта з 6 кастрычніка 2006 года.
Творы нашага земляка ўвайшлі і ў калектыўныя зборнікі абласнога народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі “Жывіца”. Аб значнасці літаратурнай дзейнасці юбіляра выказалася кіраўнік гэтага аб’яднання, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, член Беларускага саюза музычных дзеячаў Ірына Аляксандраўна Карнаухава.
З 2005 года Барыс Мікалаевіч з’яўляецца ўдзельнікам хору ветэранаў “Аптымісты”. І ён не толькі цудоўны паэт, але і аўтар музыкі на свае вершы, вершы іншых паэтаў, у тым ліку і жывічан. Песня “Славянская жемчужина” на словы жывічаніна Мікалая Марына, музыку да якой напісаў Барыс Мікалаевіч, ў выкананні юбіляра і хору пад кіраўніцтвам Ірыны Латушка стала цудоўным дапаўненнем да ўсяго сказанага ў вершах і прозе.
Вучні 1 “Б” класа СШ № 1 г. Нясвіжа пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы Святланы Аляксееўны Шчэрба падрыхтавалі вершы Барыса Вятлугіна, калісьці падораныя ім сваім дзецям, а зараз і ўсім, хто мае магчымасць дакрануцца да творчасці паэта.
Калі ў раённай газеце “Нясвіжскія навіны” юбіляр ужо шмат гадоў лічыцца няштатным карэспандэнтам, то ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы — амаль штатным супрацоўнікам. З гэтай нагоды дырэктар бібліятэкі Аксана Уладзіміраўна Рыжыкава ўручыла Барысу Мікалаевічу Падзяку за шматгадовае супрацоўніцтва з нашай установай.
Удзельнік праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Барыс Вятлугін падзяліўся і сваёй марай — каб на наступны год на паліцах бібліятэк раёна з’явілася яго новая кніга паэзіі і прозы. А сярод мноства парадаў, якія прагучалі з яго вуснаў падчас імпрэзы, галоўнай была наступная:
“Шануйце Радзіму, беражыце сям’ю і бузьце здаровымі”.
Працягам сустрэчы стаў круглы стол для паэтаў Нясвіжчыны “Паэзія сучаснасці”, які правяла член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь Ірына Аляксандраўна Карнаухава.
Валянціна Шчарбакова,
кіраўнік раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
28.11.2024
«СПИД-о-Метр, или Счетчик жизни»
Тин-коктейль
1 декабря во всем мире отмечается Всемирный день борьбы со СПИДом. Этот день служит напоминанием о необходимости остановить глобальное распространение эпидемии ВИЧ/СПИДа. В рамках этого дня, в целях профилактики ВИЧ - инфекции и информирования детей о действенных подходах и эффективных практиках противодействия распространению ВИЧ – инфекции было проведено данное мероприятие с участием врача-эпидемиолога ГУ «Несвижский районный центр гигиены и эпидемиологии» И.В.Король. В ходе мероприятия учащиеся 7 «Б» класса ГУО «Несвижская гимназия» посмотрели видеоролики с подробной информацией об эпидемии ВИЧ/СПИДа, о мифах вокруг ВИЧ. Инна Владимировна посредством презентации рассказала о том, что такое ВИЧ-инфекция, чем она отличается от СПИДа, о путях заражения ВИЧ и возможности инфицирования, о мерах профилактики, о таких заболеваниях как гепатит B и C, обрисовала ситуацию в Минской области и Несвижском районе. После беседы ребята задавали интересующие вопросы, им были предложены упражнения: викторина «Да» и «НЕТ», «Составь смысловые пары», «Определи степень риска», ответы на которые комментировала Инна Владимировна.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
05.11.2024
лекцыя настаяцеля прыхода храма Георгія Перамоганосца ў Нясвіжы ,кандыдата багаслоўскіх навук протаіерэя Яўгенія Лабынько
“Падоранае Богам, або Сэнс жыцця ва ўяўленні прадстаўнікоў розных пакаленняў”
У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы ў рамках сумеснага праекта бібліятэкі “Узыходжанне” і Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы адбылася лекцыя настаяцеля прыхода храма Георгія Перамоганосца ў Нясвіжы, кандыдата багаслоўскіх навук протаіерэя Яўгенія Лабынько “Падоранае Богам, або Сэнс жыцця ва ўяўленні прадстаўнікоў розных пакаленняў”.
Перш чым перадаць слова святару, кіраўнік праекта Валянціна Шчарбакова прапанавала гасцям бібліятэкі, вучням СШ № 1 г. Нясвіжа паразважаць на прапанаваную тэму. Думкі разышліся, але ў сваёй большасці хлопцы і дзяўчаты лічаць, што сэнс жыцця яны бачаць у самаразвіцці, атрыманні добрай адукацыі, любімай прафесіі, стварэнні сям’і, нараджэнні дзяцей, як працяг саміх сябе і жыцця на гэтай зямлі.
Протаіерэй Яўгеній Лабынько расказаў, што ў вучэнні праваслаўнай царквы сэнс чалавечага жыцця — прыйсці да Бога. Для гэтага Гасподзь паслаў Сына свайго, які пакутаваў за ўсё чалавецтва, быў раскрыжаваны і ўваскрос. Бог даў чалавеку храм, у якім здзяйсняецца літургія, Таінствы, без далучэння да якіх нельга злучыцца з Богам.
Святар адзначыў, што Гасподзь даў нам свабоду выбару, якую мы павінны скіраваць на дабро.
Рабятам была прапанавана і літаратура з фонду бібліятэкі на прапанаваную тэму.
Несвижская центральная районная библиотека им.П.Пронузо
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/event?start=10#sigProGalleria9ac9bcb860