РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

22.01.2021

«Калядны фэст»

Інтэрактыўнае прадстаўленне

 

       Скончыліся навагоднія святы. І па старадаўняй традыцыі 22 студзеня адзначалася апошняе свята- Пабед Каляды- якое сімвалізуе заканчэнне ўсіх калядных  мерапрыемстваў. Акурат праз два тыдні пасля Нараджэння Хрыстовага нашы продкі праводзілі Каляду. Праводзілі ўрачыста, з песнямі, з танцамі, каб на другі год Каляда зноў завітаў да іх. Традыцыя мела народны характар, таму гэта чыста беларускае свята.

      Такім чынам, Заазерская сельская бібліятэка сумесна з раённым цэнтрам народнай творчасці і Ланскай сельскай бібліятэкай правялі інтэрактыўнае прадстаўленне “Калядны фэст”у гонар заканчэння калядных  мерапрыемстваў. У фэсце ўдзельнічалі вучні ДУА “Нясвіжская гімназія”, ДУА “Сярэдняя школа №1г.Нясвіжа”, ДУА “Сярэдняя школа №4 г.Нясвіжа”.

      Народны  абрад “Прыйшла Каляда, адчыняй вароты!”,  сплецены з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываюць дух беларусаў. Выступленні  бібліятэчнага клуба «Тэатр кнігі» сталі адной з візітовак  гэтага свята. Гасціна калядоўшыкаў запрашала шчодрая гаспадыня Гарбачова Ю.В., якая адарвала пачастункамі не толькі пераапранутых герояў на сцене, але і ўдзельнікаў фэсту.Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і беларуская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі у выкананні Філіпавай І.В… Гэта  тэатралізаванае дзеянне  нікога не пакінула  раўнадушнымі.

     Чароўнай ноткай у “Калядным фэсце” стала выступленне Ланскай “Батлейкі” пад кіраўніцтвам Жук А.М. Алена Мікалаеўна вельмі цікава прадставіла ўсім гледачам лялечны спектакль “Цар Ірад”.

    “Калядны фэст” вельмі спадабаўся і дарослым, і дзецям. У нас адбылося   сапраўднае зімовае этнаграфічнае свята.

                                          

       Заазерская сельская бібліятэка,                            

       Ланская інтэграваная сельская бібліятэка