РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

“Купалавы словы як маліётва”

Ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Купалавы словы як малітва”.


    Кожная мова — гэта скарб, у якім можна бясконца знаходзіць нешта новае і цікавае. І наша мерапрыемства пачало падарожжа па неабсяжных прасторах мовы з яе вытокаў, з гісторыі развіцця і станаўлення беларускай творчасці. Гутарка ішла і пра тое, адкуль бярэ пачатак славянская група моў. З цікавасцю разглядвалі наведвальнікі кніжную паліцу “Рыцары роднай мовы”, якая была падрыхтавана да мерапрыемства.

    Літаратура зберагла імёны славутых постацей беларускай гісторыі, асветнікаў і першадрукароў, якія сталі  для нас прыкладам любові да роднага Слова, годнага служэння яму. Госці, сярод якіх былі і вучні Гарадзейскай СШ № 1, бліжэй пазнаёміліся са змагаром за родны народ і мову, песняром Беларусі — Янкам Купалам, творы якога прасякнуты вялікай любоўю да роднай зямлі і матчынага слова.

     Кожнаму новаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што створана талентам і працавітасцю продкаў. І слова — адзін з найлепшых скарбаў. Абавязак нашчадкаў — вывучаць гэтую спадчыну і захоўваць. Так, з вуснаў Эвеліны Чубко, Крысціны Алабабаевай і Карыны Смеюн прагучалі вершы Янкі Купалы “Песня пра Беларусь”, “Спадчына”, “Малітва”, у якіх аўтар сэрцам і думкамі моліцца за светлую будучыню для свайго народа.

    Любоў да роднага краю і мовы — адно з самых моцых пачуццяў, якое патрэбна прывіваць юным чатачам, бо, як казаў Іван Мележ, той, хто не паважае роднай мовы, не паважае роднага народа.

Людміла ГУЛЕНКА,

бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі.