РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

“Тры дзявяткі” і шансон

    Першыя словы азначаюць назву кнігі, якую выдаў мінчанін Аляксандр Каралёў, ён жа выканаўца песень у жанры “лірычны шансон”. Артыст і пісьменнік выступаў у раённым цэнтры культуры ў Нясвіжы. А перад гэтым прыйшоў на сустрэчу з чытачамі раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы. У канферэнц-зале сабраліся аматары чытання і работнікі бібліятэкі. А. Каралёў прэзентаваў свае кнігі “Тры дзявяткі” і “Чырвонае сонца”, расказаў пра іх стварэнне і адзначыў, што там выкарыстаны некаторыя праўдзівыя факты.

   Аўтар уступіў у Саюз пісьменнікаў Беларусі, а пасведчанне яму ўручаў старшыня Мікалай Чаргінец. Першае апавяданне “Развітанне з любоўю” Аляксандр напісаў яшчэ ў школе. Цяпер ён працуе над раманамі “Золата Івана Грознага” і “Год дракона”.

    Выканаўца піша песні і выступае з імі ў розных гарадах: Барысаве, Слоніме, Лідзе, Бярозе, Паставах. А яшчэ пабываў у Расіі: Смаленску, Бранску, Гагарыне, Вялікіх Луках. Такі геаграфічны дыяпазон дазваляе артысту быць у гушчыні жыцця, знаёміцца з рознымі людзьмі, прапагандаваць уласныя песні і нашу Беларусь.

 

Раіса Хвір,

г. Нясвіж.