РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Сяргею Грахоўскаму прысвяцілі

 

    Ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылося пасяджэнне літаратурнай гасцёўні, прысвечанае беларускаму  паэту, пісьменніку Сяргею Грахоўскаму, якому 25 верасня споўнілася б 105 гадоў.

    Да мерапрыемства вучням было дадзена заданне загадзя прачытаць біяграфію Сяргея Грахоўскага. У бібліятэцы аформілі кніжную выставу “Вечны змагар за праўду”. З вуснаў вучняў прагучалі вершы паэта “Закон сумлення”, “Мама”, “Экалогія душы”, “Любоў і каханне”, “Дабрата”.

    Напрыканцы мерапрыемства  адбыўся конкурс, які называўся “Біяграфічны”. Дзеці адказвалі на пытанні, што тычыліся біяграфіі Сяргея Грахоўскага.

    Сяргей Грахоўскі нарадзіўся ва Украіне. У 1914 г. з бацькамі пераехаў у беларускі Глуск. Скончыў Мінскі педінстытут, працаваў на Беларускім радыё, у прэсе. У  1936 г. быў беспадстаўна арыштаваны, сасланы на лесараспрацоўкі ў Горкаўскую вобласць. У 1946 — 49 гадах  настаўнічаў у Слуцкім раёне. У 1949-м  арыштаваны паўторна і высланы ў Новасібірскую вобласць. Рэабілітаваны ў 1955 годзе. З 1956 г. жыў у Мінску. Працаваў у часопісах “Бярозка”, “Вясёлка”.

    Асноўныя рысы яго паэзіі — лірызм, роздум над складанымі праблемамі часу, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабрыні, чалавечай годнасці, грамадзянскай адказнасці. Яго пяру належаць зборнікі “Дзень нараджэння”, “Чаканне”, “Паэма дарог”, “Зачараванасць”, “Асеннія гнёзды”, “Кругі надзеі”, “Верую”, “І радасць і боль”, “Споведзь”, “Які вялікі дзень”, а таксама дакументальная аповесць “Рудабельская рэспубліка”, трылогія “Такія сінія снягі”, “Зона маўчання”, “З воўчым білетам” і іншыя творы.

    Дзеці паказалі добрае веданне біяграфіі і твораў Сяргея Іванавіча Грахоўскага.

    Хочацца адзначыць самых актыўных удзельнікаў мерапрыемства: Анастасію Дрык, Кацярыну Смеюн, Карыну Смеюн, Анастасію Тыдрыш, Ульяну Станкевіч і Дзіяну Станкевіч.

 

Людміла ГУЛЕНКА, бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай бібліятэкі-клуба