РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Новыя зоркі “Бібліяночы-2018”

    Напярэдадні Дня бібліятэк на традыцыйную   “Бібліяноч-2018” у цэнтральную раённую бібліятэку імя Паўлюка Пранузы сабраліся тыя, для каго служэнне кнізе і чалавеку — справа ўсяго жыцця, а таксама і тыя, для каго добрая кніга стала верным сябрам і памочнікам.

    З адкрыццём “Бібліяночы-2018” дзяцей і дарослых павіншавалі старшыня Нясвіжскага райвыканкама Генадзь Салавей і старшыня самакіравання Аўцкага краю Латвійскай рэспублікі Вія Кершус, якая якраз знаходзілася ў Нясвіжы ў рамках прахо-джання ў нашым горадзе Дзён Аўцэ, а таксама пераможца пятага сезону літаратурнага конкурсу для пачынаючых аўтараў “Першая глава” выдавецтва “Рэгістр” Валерыя Фамінова.

    Пасля пачэсных гасцей гаспадыня свята, дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людміла Вітко ў сваім звароце да прысутных узгадала, што сёлета спаўняецца 10 гадоў, як установа адзначыла наваселле, і што ўвесь гэты час калектыў бібліятэкі робіць усё магчымае, каб яна была сапраўд-ным храмам асветы і культуры, каб пад яе дахам адчувалі сябе цёпла і ўтульна і самыя юныя, і сталыя чытачы і каб добрыя,   мудрыя кнігі былі для нас сапраўд-нымі лекамі для душы, а значыць, і для ўсяго чалавека ўцэлым.

 

Пераможца фотаконкурсу “Чытаем перад сном” вучаніца Карцэвіцкай СШ Аліна Гегеня з дырэктарам цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Людмілай Вітко