РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Паміж узнёслым і празаічным


    Жыццё — з’ява непрадказальная. То ўздымае да небакраю, то кідае на дол. Паэт з Нясвіжа Уладзімір Жылко ўпэўніўся ў гэтым яшчэ ў юнацкія гады. Залаты медаліст, ён без цяжкасцей паступіў на фізічны факультэт БДУ. І быць бы Уладзі-міру Трафімавічу добрым фізікам, але… Падчас спартыўнай трэніроўкі атрымаў цяжкую траўму і студэнцкую аўдыторыю змяніў на бальнічную палату. Затым — хатні рэжым на цэлыя два  гады. Можна было ўпасці ў роспач. Але выратавала спачатку бацькава  настойлівасць, а пасля праца, якая, калі верыць народнай мудрасці, шмат каго давяла да ладу. Акрыяўшы, Уладзімір Жылко працаваў грузчыкам, а затым слесарам на Нясвіжскім хлебазаводзе. Гэтыя дні ён успамінае як найшчаслівейшыя ў сваім жыцці.

    А затым на завочным аддзяленні юрыдычнага факультэта БДУ  Уладзімір Трафімавіч атрымаў прафесію юрыста. Тут і пачаліся сапраўдныя складанасці, толькі  ўзяўся за гуж — не гавары, што не дуж. Працаваў у органах МУС, юрыстам упраўлення сельскай гаспадаркі, народным суддзёй, памочнікам, а пасля намеснікам пракурора. Цяжка. Але лёгкага хлеба яшчэ нікому знайсці не ўдалося. І дзе, спытаеце, адшукаць тут музу, не страціць душэўнай прыгажосці і раўнавагі? Шчасце, што гэтую самую музу ён сустрэў на сваёй больш чым празаічнай рабоце. Зоя Канстанцінаўна ніколі не скардзілася на жыццё, не папракала мужа, што прападае на  працы. Гадавала сыноў і ахоўвала сямейны ачаг, паспяваючы яшчэ і на сваёй рабоце спраўляцца.