РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Падарожжа ў мінулае

Фота 1

    У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя П. Пранузы прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Лёсам з Нясвіжчынай. 1-я палова ХХ ст.” (фота 1), прысвечаная людзям, якія тут нарадзіліся, жылі, стваралі, людзям, якія праславілі наш край не толькі ў нашай рэспубліцы, але і далёка за яе межамі.

    Ідэя арганізаваць канферэнцыю, прысвечаную выдатным прадстаўнікам Нясвіжчыны першай паловы  ХХ ст., узнікла падчас сустрэчы супрацоўнікаў бібліятэкі з сябрамі ГА “Несвіжане” (Польшча).

    Адкрыў канферэнцыю А.І. Майсеня, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама. Плёну ў працы яе ўдзельнікам пажадалі А.І. Бутэвіч (фота 3), дзяржаўны дзеяч, член Беларускага саюза журналістаў і Саюза беларускіх пісьменнікаў, Ганаровы грамадзянін г. Нясвіжа, а таксама  М. Ч. Лысы (фота 2), старшыня  рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Саюз палякаў на Беларусі”.

    Вікторыя Жукевіч-Дзівота (фота 4), сябра ГА “Несвіжане”, прадставіла змястоўны матэрыял, прысвечаны жыццю і дзейнасці ўрачоў М. Лычкоўскага, К. Крашэўскага, ваенных урачоў  М. Стралко, Ю. Баранцэвіча, прэм’ер-міністра Польшчы П. Ярашэвіча і інш.

 

Фота 2

Фота 3

    Пра творчыя ўзаемасувязі  кампазітараў і літаратараў Нясвіжчыны нам расказала Т.Г. Мдзівані, доктар мастацтвазнаўства, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.

    “С детских лет я воспитывался в Несвиже и год от года не только больше и больше привязывался к этому некогда могущественному месту, но и всё глубже ощущал какое-то неподдельное уважение, почти культовое почтение перед  этим древнейшим радзивилловским владением.”  Так пісаў ў прадмове да сваёй кнігі “К истории Несвижа” ў 1937 г. Баляслаў Таўрагінскі, вядомы гісторык Нясвіжчыны, аб дзейнасці якога нам  расказала доктар мастацтвазнаўства Вольга Бажэнава.

    Наша гісторыя неразрыўна звязана з гісторыяй царквы. Пра тое, хто прыслужваў у праваслаўным храме 1-й паловы ХХ ст., расказала доктар мастацтвазнаўства Л.А. Густова-Рунцо падчас свайго дакладу “Коллективный портрет церковнослужителя Минской епархии первой половины ХХ века”.

    Напрыканцы 90-х гадоў ХХ стагоддзя ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі была перададзена частка  нотнага архіва Нясвіжскага касцёла Божага Цела. Сярод вялікай колькасці твораў былі знойдзены  і рукапісы сачыненняў Эдварда Гірдо.  Менавіта аб творчай дзейнасці няс-віжскага кампазітара  і арганіста нам расказала Галіна Цмыг, кандыдат мастацтвазнаўства.

    Шмат цікавага аб дзейнасці беларускага культурна-асветнага дзеяча, педагога, мемуарыста Язэпа Шнаркевіча мы даведаліся, праслухаўшы даклад старшага навуковага супрацоўніка Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” А.У. Блінца.

Фота 4

    Вядомы рускі паэт Ф. Цютчаў сказаў: “Нет ничего более человечного в человеке, …чем потребность связывать прошлое с настоящим”.  Вось і мы, удзельнікі канферэнцыі, зрабілі невялікі экскурс у мінулае  нашага роднага краю. Прыемна, што матэрыялы канферэнцыі папоўняць фонд раённай бібліятэкі і імі змогуць карыстацца нашы чытачы.

Зоя СІЛКОВА,

загадчык аддзела абслугоўвання

і інфармацыі Нясвіжскай цэнтральнай

раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.

Фота Наталлі Ермашэнка і Вольгі Марчанка.