РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
Любанец С., Узнагароджаны лепшыя “пярвічкі”
Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі быў аб’яўлены агляд-конкурс на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю ў кожным раёне за 2021 год.
У ім удзельнічалі ўсе галіновыя прафсаюзы. Як адзначыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, некаторыя райкамы прафсаюзаў прапаноўвалі на конкурс нават некалькі пярвічных арганізацый, але ў выніку ў лік лепшых ўвайшлі па адной.
Сярод арганізацый аграпрамысловага комплексу лепшай у нашым раёне была прызнана “пярвічка” ААТ “Грыцкевічы”, якую ўзначальвае спецыяліст па ідэалагічнай рабоце таварыства Алена Леўшык. Сваю ўзнагароду яна атрымала на пасяджэнні Прэзідыума райкама прафсаюза АПК.Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў і старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Нясвіжскага РЦК Лідзія Хвіцько Прафсаюзныя лідары Святлана Лашук і Наталля Герасімовіч
Пярвічная прафсаюзная арганізацыя СШ №4 г. Нясвіжа Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (старшыня Наталля Герасімовіч) заняла ІІ месца, ІІІ месца раздзялілі “пярвічкі” Нясвіжскага РЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму (старшыня Лідзія Хвіцько) і прадстаўніцтва Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” па Нясвіжскім раёне Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (старшыня Святлана Лашук).
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.