РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Шчарбакова В., Прафесія — жыццёвая неабходнасць ці задавальненне?


     Сумесны праект Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы ім. П. Пранузы, раённай газеты і радыё, наведвальнікаў гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 г. Нясвіжа “Парады з вуснаў несвіжан”. Старэйшыя ўдзельнікі праекта мелі магчымасць распытаць натарыуса натарыяльнай канторы Нясвіжскага раёна Алену Альховік пра яе жыццёвы выбар, у тым ліку і пра абраную прафесію. Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы ў рамках прававога праекта “Школа “Защити себя сам”.

 
     Сярод прафесій, якія будуць запатрабаваны заўсёды і ва ўсе часы — прафесія натарыуса. Слова “натарыус” перакладаецца з латыні як пісец, сакратар. Натарыус здзяйсняе натарыяльныя дзеянні ад імя Рэспублікі Беларусь, чым дапамагае грамадзянам ахоўваць прадугледжаныя заканадаўствам правы. Напэўна, цяжка знайсці чалавека, які хоць аднойчы не звярнуўся б да прадстаўніка гэтай прафесіі. Старэйшыя ўдзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, раённай газеты і радыё, СШ №4 г. Нясвіжа (зараз яны амаль усе сталі навучэнцамі каледжаў і ліцэяў) мелі магчымасць распытаць натарыуса натарыяльнай канторы Нясвіжскага раёна Алену Альховік пра яе жыццёвы выбар, у тым ліку і пра абраную прафесію. Сустрэча праходзіла ў бібліятэцы ў рамках прававога праекта “Школа “Абарані сябе сам”. Наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ №4 г. Нясвіжа аказаліся яшчэ больш цікаўнымі, знайшлі час і завіталі ў натарыяльную кантору.