РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Размова на важную тэму

 

     30 сакавіка на базе Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы адбылося чарговае пасяджэнне Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта. З дакладам аб мерах па падрыхтоўцы і забеспячэнню пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд 2020 года перад прысутнымі выступіў начальнік Нясвіжскага РАНС Віталь Бокун.

     Асобнай тэмай для абмеркавання перад членамі раённага выканаўчага камітэта было вынесена пытанне аб мерах па падрыхтоўцы і забеспячэнню пажарнай бяспекі ў пажаранебяспечны перыяд. Па гэтаму пункту перад прысутнымі выступіў начальнік Нясвіжскага РАНС падпалкоўнік унутранай службы Віталь Бокун. Ён канстатаваў, што ў 2019 годзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь зафіксаваны 2691 пажар у прыродных экасістэмах на агульнай плошчы 11333 га. У Нясвіжскім раёне ў 2019 годзе зарэгістравана 5 загаранняў у прыродных экасістэмах, а найбольшая колькасць пажараў адбылася ў вясновы перыяд. Выратавальнік таксама адзначыў, што ў Нясвіжскім раёне назіраецца зніжэнне колькасці пажараў у экасістэмах і пры гэтым наглядна прадэманстраваў, якімі могуць быць наступствы ад выпальвання сухой расліннасці.

     У канцы дакладу начальнік Нясвіжскага РАНС падняў тэму аб супрацьпажарным стане садаводчых таварыстваў, звярнуў увагу прысутных на наяўныя недахопы і адказаў на зададзеныя яму пытанні.

“НН”