РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Луня, В.В. Табе. І толькі Табе

Табе. І толькі Табе : вершы / Вераніка Луня. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2019. – 60 с.

Першую кнігу маладой аўтаркі склалi  вершы, напісаныя на працягу 16 гадоў на спрадвечныя тэмы —  любоў да матулі, каханне, Сусвет. Тут і яркія моманты дзяцінства, і першае каханне, і расчараванні, і страты.

Паэтка назвала сваю кнігу “Табе. І толькі Табе”, а каму менавіта прысвечаны радкі, можна зразумець, прачытаўшы яе, а таксама даведацца пра бачанне філасофіі жыцця самой Веранікі Луня.

Луня Вераніка Вагіфаўна нарадзілася 13 студзеня 1992 года ў вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Дзявочае прозвішча па матулі – Паплаўская, па бацьку – Айралава. Скончыла базавую  Сноўскую агульнаадукацыйную дзяржаўную сярэднюю школу, а таксама Сноўскую школу мастацтваў па класе фартэпіяна і выяўненчага мастацтва, Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Эканоміка і кіраванне турысцкай індустрыяй” (2017). Друкавалася ў перыядычных выданнях (газета “Нясвіжскія навіны”), у зборніках вершаў: “Буклет валошак” (2008), “Дыханне набёсаў” (2008), “Калі бярэшсяза пяро” (2017), “На воблачку душы” (Расія, 2018), “Там за рэчкай, у бары” (2018). Фіналістка міжнароднага маладзёжнага фэсту-конкурсу паэзіі і паэтычных перакладаў “Берагі Дружбы” (Расія, 2018). Узнагароджана спецыяльным дыпломам журы ў намінацыі “Паэзія”. Удзельнік і госць міжнароднага “Фестывалю паэзіі, культуры і духоўнасці Насімі” ў Баку, арганізаванага Фондам Гейдара Аліева пры падтрымцы міністэрства культуры Азербайджана (2018). Піша на беларускай, рускай і англійскай мовах: аўтар-выканаўца песень. Выступала з уласнымі вершамі на тэлебачанні ў праграме “Добрай раніцы, Беларусь!”. У 2018 г. пачала пісаць прозу. Член Нясвіжскага літаратурна-музычнага яб’яднання “Валошкі”, народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Мінскай вобласці. Член Міжнароднага саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў (2018).  

 

 

Хадасевіч-Лісавая, К.С. Вухуцік. Васільвася