РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Лiтаратурны каляндар

 

Дзяржаўная ўстанова культуры

«Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы»

 

Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці

і метадычнай работы

 

КАЛЯНДАР

знамянальных дат і асноўных мерапрыемстваў

на 2026 год

 

ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ ЗАСНАВАННЯ

ВЁСАК НЯСВІЖСКАГА РАЁНА:

 

Альба

65 год

Бучное

215 год

Габруны

215 год

Друцкаўшчызна

150 год

Заазер’е

150 год

Завушша

350 год

Затур’я

440 год

Копцеўшчына

340 год

Краснагоркі

150 год

Кунаса

505 год

Лесуны

170 год

Сейлавічы

440 год

Слаўкава

315 год

Цагельня

150 год

 

 

 

 

БІБЛІЯТЭКІ-ЮБІЛЯРЫ 2026 ГОДА:

 

сакавік

Сноўская сельская бібліятэка (1946) – 80 гадоў з дня адкрыцця

май

Заазерская сельская бібліятэка (1996) – 30 гадоў з дня адкрыцця

 

 

 

 

 

 

У 2026 ГОДЗЕ СПАЎНЯЕЦЦА:

 

925 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні (Ефрасінні) Полацкай (свецкае імя Прадслава; каля 1101-1108, Полацк – 1173), полацкай князёўны, першай беларускай асветніцы і мецэнаткі, першай жанчыны гэтага гістарычнага перыяду, кананізаванай ў святыя (і праваслаўнай, і каталіцкай царквамі)

865 гадоў з часу стварэння ювелірам Лазарам Богшам паводле замовы Еўфрасінні Полацкай Крыжа Еўфрасінні Полацкай, унікальнага твору старабеларускага эмальернага мастацтва, рэлігійнай і духоўнай святыні беларусаў (1161)

485 гадоў з дня нараджэння Бернардоні Джавані (Ян) Марыя (1541(?) - 1605), італьянскага архітектара і матэматыка (працаваў у Беларусі і Польшчы), па праекце якога будаваўся Нясвіжскі замак, унесены ў 2005 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

375 гадоў з дня нараджэння Капіевіча (Капіеўскага) Іллі (1651, Міншчына – 1714) – асветніка, перакладчыка, літаратара, паслядоўніка Ф. Скарыны, які адзін з першых распрацаваў для ўсходніх славян навуковую тэрміналогію па многіх галінах ведаў

205 гадоў з дня нараджэння Малышевіча Паўла (1821, Свіслацкі р-н - ?), публіцыста, паэта, які адзін з першых выступіў у друку ў абарону беларускай мовы

115 гадоў з часу адкрыцця Бібліятэкі-філіяла Nº 1 імя Л.М. Талстога, ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» (1911)

440 гадоў з часу атрымання Нясвіжам Магдэбурскага права (1586 г.)

305 гадоў з часу пабудовы “Доміка на рынку”

285 гадоў тэатру Радзівілаў

275 гадоў з часу заснавання Нясвіжскай музычнай школы

100 гадоў Лявонавіцкаму народнаму хору

 

 

СВЯТОЧНЫЯ І ПАМЯТНЫЯ ДНІ,

ЗВЯЗАНЫЯ З КНІГАЙ

 

3 сакавіка

Сусветны дзень пісьменніка

14 сакавіка

Дзень праваслаўнай кнігі

21 сакавіка

Сусветны дзень паэзіі

23-30 сакавіка

Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

23 красавіка

Сусветны дзень кніг і аўтарскага права

3 мая

Сусветны дзень свабоды друку

5 мая

Дзень друку ў Беларусі

16 мая

Дзень біёграфаў

24 мая

Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

1 верасня

Дзень ведаў

6 верасня

Дзень беларускай пісьменнасці

8 верасня

Міжнародны дзень распаўсюджання граматнасці

15 верасня

Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь

28 кастрычніка

Міжнародны дзень школьных бібліятэк

26 лістапада

Сусветны дзень інфармацыі

30 лістапада

Міжнародны дзень абароны інфармацыі

 

 

 

СТУДЗЕНЬ

 

1

Новы год

1

Карскі Яўхім (1861, в. Лаша, Гродзен. пав., Гродзен. губ. (цяпер Гродзен. р-н) – 1931), філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф, педагог, акадэмік Пецярбургскай АН, правадзейны член Інбелкульта, Чэшскай АН – 165 гадоў з дня нараджэння

1

Кудравец Анатоль (1936, в. Аколіца, Кліч. р-н – 2014), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна Дружбы народаў – 90 гадоў з дня нараджэння

1

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь (Мінск, 1956) – 70 гадоў з часу правядзення першай тэлеперадачы

2

Зарэмба Міхась (Міхаіл) (1941, в. Знаменка, Лагойскі р-н – 2002), пісьменнік, перакладчык, аўтар кніг аповесцей і апавяданняў для дзяцей, перакладаў твораў рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, рамана Г. Уэлса «Чалавек-невідзімка» – 85 гадоў з дня нараджэння

3

Губарэвіч Віталь (1926, г. п. Наваельня, Дзятл. р-н – 1976), паэт, грамадскі дзеяч – 100 гадоў з дня нараджэння

5

Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

5

«Гомельскія ведамасці», грамадска-палітычная газета, штотыднёвік Гомельскага гарадскога Савета народных дэпутатаў (1991) – 35 гадоў з пачатку выдання

7

Нараджэнне Хрыстова ў праваслаўных

7

«Гродненские епархиальные ведомости», газета, афіцыйны орган Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы (1901) – 125 гадоў з пачатку выдання

8

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі (1921) – 105 гадоў з часу стварэння на І зʼезде Саюза работнікаў асветы і сацыялістычнай культуры

8

Лурʼе Саламон (1891, г. Магілёў), гісторык антычнасці, літаратар, філолаг – 135 гадоў з дня нараджэння

10

Дзень адкрыцця першай сесii Генеральнай Асамблеі ААН (1946) – 80 гадоў таму

11

Міждународны дзень «дзякуй»

11

Борх Міхал (1806-1881), літаратуразнаўца, перакладчык, бібліяфіл, аўтар кніг па гісторыі Падзвіння, гісторыка-літаратурнай працы пра Еўфрасінню Полацкую, аповесці «Рагнеда» і іншых – 220 гадоў з дня нараджэння

12

Лондан Джэк (1876-1916), амерыканскі пісьменнік, аўтар прыгодніцкіх твораў – 150 гадоў з дня нараджэння

14

Чарняўскі Уладзіслаў (1916, былы засценак Амружын (цяпер Ашмян. р-н) – 2001), святар, дзеяч Рымска-Каталіцкага Касцёлу, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., перакладчык Бібліі і Катехізіса на беларускую мову – 110 гадоў з дня нараджэння

15

Калінковіч (сапр. Калянковіч) Мікалай (1951, в. Цна, Лунін. р-н – 1990), пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, даследчык беларуска-рускіх, беларуска-туркменскіх літаратурных сувязяў, уладальнік шэрагу ўрадавых узнагарод – 75 гадоў з дня нараджэння

15

Кудлачоў Віктар (1936, в. Сласцёны, Дрыбін. р-н), паэт, лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама «За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва», дыпламант рэспубліканскага літаратурнага конкурсу Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч Беларускага таварыства інвалідаў па зроку – 90 гадоў з дня нараджэння

15

Шуба Павел (1926, в. Танежыцы, Слуцкі р-н – 2000), мовазнаўца, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, удзельнік Вялікай Айчынай вайны – 100 гадоў з дня нараджэння

15

Мандельштам Восіп (1891-1938), расійскі паэт, празаік, перакладчык, літаратурны крытык – 135 гадоў з дня нараджэння

17

Дзень дзіцячага вынаходніцтва

18

Сёмуха Васіль (1936, былы х. Ясенец, Пружан. р-н – 2019), перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 90 гадоў з дня нараджэння

19

Дзень выратавальніка

21

Міжнародны дзень абдымкаў

22

Александровіч Андрэй (1906, г. Мінск – 1963), паэт, адзін з арганізатараў літаратурнага абʼяднання «Маладняк», член-карэспандэнт НАН Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

23

Дзень ручнога пісьма (Дзень почырку)

24

Міжнародны дзень адукацыі

24

Мушынскі Міхась (Міхаіл) (1931, в. Мокрае, Бых. р-н – 2018), літаратуразнаўца, тэкстолаг, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, прэміі НАН Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння

24

Пазнякоў Міхась (Міхаіл) (1951, в. Заброддзе, Бых. р-н), пісьменнік, многія вершы якога пакладзены на музыку, перакладчык, мовазнаўца, журналіст, член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў – 75 гадоў з дня нараджэння

24

Гофман Эрнст (1776-1822), нямецкі пісьменнік, кампазітар – 250 гадоў з дня нараджэння

25

Дзень студэнтаў (Таццянін дзень)

26

Міжнародны дзень мытніка

27

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту (свята ААН)

27

Кігн-Дзедлаў Уладзімір (1856, Расія – 1908), расійскі пісьменнік, які амаль увесь час пражыў у Беларусі і пісаў пра Беларусь – 170 гадоў з дня нараджэння

27

Салтыкоў-Шчадрын Міхаіл (1826-1889), расійскі пісьменнік-празак, сатырык – 200 гадоў з дня нараджэння

28

Міжнародны дзень абароны персанальных дадзеных

29

Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная вышэйшая навучальная установа па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышенні кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, кіруючых кадраў і спецыялістаў народнай гаспадаркі (г. Мінск, 1991) – 35 гадоў з часу заснавання

29

Шэлег Вольга (1931, Стаўб. р-н – 1965), мовазнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР – 95 гадоў з дня нараджэння

29

Ралан Рамэн (1866-1944), французскі пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат – 160 гадоў з дня нараджэння

30

Шамякін Іван (1921, в. Карма, Добруш. р-н – 2004), народны пісьменнік Беларусі, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Літаратурнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР, Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі, узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнам «Знак Пашаны», ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Айчыны III ст., імем якога названа вуліца ў Мінску, Мазырскі дзяржаўны педагагічны універсітэт – 105 гадоў з дня нараджэння

31

Багданава (дзявочае Сачанка) Галіна (1961, г. Крычаў), пісьменніца – 65 гадоў з дня нараджэння

 


ЛЮТЫ

 

4

Сусветны дзень барацьбы з ракавымі захворваннямі

7

Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) Фёдар (1546, г. Ляхавічы – 1619), грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст – 480 гадоў з дня нараджэння

7

Зямкевіч Рамуальд (1881, Польшча – 1943), бібліёграф, этнограф, гісторык беларускай літаратуры – 145 гадоў з дня нараджэння

7

Ляўданскі Уладзімір (1911, в. Гудавічы, Чэрв. р-н – 1973), пісьменнік, перакладчык – 115 гадоў з дня нараджэння

7

Міцкевіч (Каменская) Марыя (1891, г. Ашмяны – 1945), настаўніца, жонка Я. Коласа, якая была першым чытачом, слухачом, крытыкам твораў свайго мужа – 135 гадоў з дня нараджэння

8

Малец Янусь (Іван) (1951, Паст. р-н), паэт – 75 гадоў з дня нараджэння

8

Мележ Іван (1921, в. Глінішча, Хойн. р-н – 1976), пісьменнік, грамадскі дзеяч, народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа, Ленінскай прэміі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна «Знак Пашаны», удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, імя якога носяць вуліцы ў Мінску, Гродне, Лельчыцах, Хойніках – 105 гадоў з дня нараджэння

9

Наваі Алішэр (1441-1501), узбекскі паэт, мысліцель і дзяржаўны дзеяч – 585 гадоў з дня нарадження

11

Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (свята ААН)

12

Дзень Дарвіна (Міжнародны дзень навукі і гуманізму)

13

Сусветны дзень радыё

13

Корсак Юліян (1806, г. Слонім – 1885), паэт, перакладчык, які пераклаў на польскую мову творы Д. Байрана, 1. Гётэ, Ф. Шылера, Гарацыя – 220 гадоў з дня нараджэння

14

Міжнародны дзень дарэння кніг

14

Ягоўдзік (сапр. Ягаўдзік) Уладзімір (1956, в. Кастровічы, Слонім. р-н), пісьменнік, драматург, літаратурны крытык, перакладчык, лаурэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра – 70 гадоў з дня нараджэння

15

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15

Міжнародны дзень дзяцей, хворых на рак

15

Бірала Захар (1906, в. Раўнаполле, Пухав. р-н – 1993), паэт, сатырык, гумарыст – 120 гадоў з дня нараджэння

15

Джаліль Муса (1906-1944), татарскі паэт, ваенны карэспандэнт, Герой Савецкага Саюза – 120 гадоў з дня нараджэння

16

Ляскоў Мікалай (1831, Расія – 1895), рускі пісьменнік, аўтар раманаў «Няма куды» (1864), «На нажах», прысвечаных падзеям беларускай гісторыі – 195 гадоў з дня нараджэння

17

Барто Агнія (1906-1981), расійская пісьменніца, аўтар вершаў для дзяцей – 120 гадоў з дня нараджэння

20

Сусветны дзень сацыяльнай справядлівасці

21

Міжнародны дзень роднай мовы (свята ААН)

22

Баравік Марыя (1946, в. Праабражэнка, Глыб. р-н), паэтка, аўтар шэрагу паэтычных зборнікаў – 80 гадоў з дня нараджэння

23

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23

Піятуховіч Міхайла (Міхаіл) (1891, в. Алексінічы, Сеннен. р-н - 1937), крытык, літаратуразнаўца, педагог, заснавальнік беларускай літаратурнай крытыкі, правадзейны член Інбелкульта – 135 гадоў з дня нараджэння

25

Украінка Леся (Косач-Квітка Ларыса) (1871-1913), украінская пісьменніца, паэтка і перакладчыца – 155 гадоў з дня нараджэння

28

Бадак Алесь (Аляксандр) (1966, в. Туркі, Ляхав. р-н), паэт, празаік, публіцыст, літаратурны крытык, лаурэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», МіжДзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» – 60 гадоў з дня нараджэння

28

Выдавецкі цэнтр «Марка» РУП «Белпошта», структурнае падраздзяленне РУП «Белпошта», лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (г. Мінск, 1996) – 30 гадоў з часу стварэння

 

САКАВІК

 

1

Сусветны дзень кампліменту

1

Сусветны дзень грамадзянскай абароны

1

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, філіял Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры (г. Мінск, 1931) – 95 гадоў з часу заснавання

1

Савік Лідзія (1936, в. Камуна, Любан. р-н – 2024), літаратуразнаўца, крытык, культуролаг, даследчык праблем развіцця беларускай літаратуры ХХ ст., сучаснага літаратурнага працэсу, кандыдат філалагічных навук, член Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі – 90 гадоў з дня нараджэння

1

Стральцоў Барыс (1926, в. Хутар, Бых. р-н – 2009), журналіст, літаратуразнаўца, пісьменнік, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, выдатнік друку Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаурэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» – 100 гадоў з дня нараджэння

2

«Віцьбічы», гарадская газета, лаўрэат нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцеpa» (г. Віцебск, 1991) – 35 гадоў з часу выхаду першага нумара

3

Сусветны дзень дзікай прыроды (свята ААН)

3

Сусветны дзень пісьменніка

3

Міжнародны дзень аховы здароўя вуха і слыху

4

Дзень міліцыі

4

Нячай Вольга (1936, Расія – 2010), кіназнаўца, кінакрытык, аўтар шматлікіх навуковых прац па праблемах тэорыі кіно і тэлебачання, кінаадукацыі, лаўрэат прэміі Дзяржкамвыда БССР, Саюза кінематаграфістаў СССР, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў – 90 гадоў з дня нараджэння

5

Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат) (1896, в. Нізок, Уздз. р-н – 1991), драматург, байкапісец, празаік, мовазнаўца, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, народны пісьменнік Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Герой Сацыялістычнай Працы, узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, удзельнік Першай сусветнай, савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў; яго імя носяць вуліцы ў Мінску, Гродне, Уздзе, Смаргоні – 130 гадоў з дня нараджэння

6

Сусветная бацькоўская субота

7

Рымскі імператар Канстанцін Вялікі абвясціў нядзелю днём адпачынку (321) – 1705 гадоў таму

7

Дзень нараджэння тэлефона: Аляксандр Бэл запатэнтаваў вынайдзены ім тэлефонны апарат (1876) – 150 гадоў таму

8

Міжнародны жаночы дзень

10

Супрун Васіль (1926, в. Глоўсевічы, Слонім. пав., Навагр. ваяв. (цяпер Слонім. р-н) – 2007), краязнаўца, археолаг, гісторык, пісьменнік – 100 гадоў з дня нараджэння

13

Хабард Рон (1911-1986), амерыканскі пісьменнік і філосаф, стваральнік дыанэтыкі і саенталогіі – 115 гадоў з дня нараджэння

14

Дзень праваслаўнай кнігі

14

Місько Павел (1931, в. Знамя, Слуцкі р-н – 2011), пісьменнік, перакладчык, драматург – 95 гадоў з дня нараджэння

15

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

16

Пабачыў свет раман Віктора Гюго «Сабор Парыжскай Божай Маці» (1831) – 195 гадоў таму

16

Гарэлік Любоў (1941, в. Хацянаўшчына, Мін. р-н), літаратуразнаўца, даследчык пытанняў сучаснага літаратурнага працэсу, аўтар навуковых прац, прысвечаных творчасці А. Пысіна, Р. Барадуліна, П. Броўкі, А. Звонака, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, Я. Янішчыц і інш. – 85 гадоў з дня нараджэння

18

Дзень унутраных войскаў

19

Кісялёў Генадзь (1931, Расія – 2008), вучоны-гісторык, літаратуразнаўца, пісьменнік, археограф, архівіст, які пакінуў вялікую навуковую і творчую спадчыну па пытаннях грамадскай думкі Беларусі XIX ст., гісторыі беларускай культуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 95 гадоў з дня нараджэння

20

Міжнародны дзень шчасця (свята ААН)

20

Дзень Зямлі

20

Міжнародны дзень без мяса

20

Абрамчык (дзявочае Ляуковіч) Ніна (1916, в. Шані, Пруж. р-н – 2004), грамадска-палітычная дзяячка, пісьменніца, выдавец – 105 гадоў з дня нараджэння

20

Кульбак Майсей (1896, г. Смаргонь – 1937), яўрэйскі пісьменнік, аўтар паэтычных, празаічных і драматургічных твораў, перакладчык – 130 гадоў з дня нараджэння

21

Сусветны дзень паэзіі (свята ААН)

22

Зарыцкі Аляксей (1911, г. п. Хоцімск – 1987), паэт, перакладчык – 115 гадоў з дня нараджэння

24

Маслоўская (дзявочае Матэйчук) Вера (1896, в. Агароднічкі, Беластоцкі пав., Грод. губ. (цяпер Падляшскае ваяв., Польшча) – 1981), грамадска-палітычны і культурны дзеяч, адна з пачынальніц жаночага руху ў Беларусі, паэтка – 130 гадоў з дня нараджэння

26

Тэнесі Уільямс (1911-1983), амерыканскі празаік і драматург – 115 гадоў з дня нараджэння

29

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафона-дакументаў, установа, дзе зберагаюцца ўнікальныя аўдыявізуальныя дакументальныя помнікі, якія адлюстроўваюць гістарычныя падзеі ў Беларусі з канца ХІХ ст. і да цяперашняга часу (г. Дзяржынск, 1941) – 85 гадоў з часу стварэння

30

Лялько Хрысціна (1956, в. Хадзюкі, Лід. р-н), пісьменніца, аўтар аповесцяў, апавяданняў, вершаў і казак, перакладчыца, журналістка, лаурэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння

 

КРАСАВІК

 

1

Літаратурны музей Максіма Багдановіча, ДУ, філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларуская літаратуры (г. Мінск, 1981 г.; адкрыўся для наведвальнікаў 8 снежня 1991 г.) – 45 гадоў з часу стварэння

1

«Народная асвета», выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства (г. Мінск, 1951) – 75 гадоў з часу заснавання

2

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

2

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

4

Крэнь Платон (1896, в. Ярашоўка, Баранав. р-н – 1962), паэт, мемуарыст, публіцыст, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў – 130 гадоў з дня нараджэння

4

Русак Васіль (1896, в. Ячава, Слуцкі р-н – 1946), грамадска-палітычны дзеяч, фалькларыст, выдавец, удзельнік Першай сусветнаяй вайны – 130 гадоў з дня нараджэння

4

Тармола (Тармола-Мірскі) Раман (1936, г.п. Мір, Карэл.  р-н – 2011), паэт, рэдактар, сцэнарыст – 90 гадоў з дня нараджэння

6

Коўтун (па мужу Новік) Валянціна (1946, в. Дземяхі, Рэчыцкі р-н – 2011), пісьменніца, крытык, даследчыца пытанняў фальклору ў сучаснай беларускай паэзіі, праблем перакладаў з рускай і украінскай моў, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова – 80 гадоў з дня нараджэння

6

Шупенька Генадзь (1936, в. Падбярэззе, Мядзел. р-н – 2010), крытык, літаратуразнаўца, перакладчык, даследчык творчасці І. Мележа, Я. Брыля, Я. Скрыгана, Т. Хадкевіча, П. Місько, І. Пташнікава, А. Кудраўца, Ф. Янкоўскага, У. Калесніка і іншых – 90 гадоў з дня нараджэння

6

Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру (свята ААН)

7

Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, грамадскае аб’яднанне (1926) – 100 гадоў з часу стварэння

7

Сусветны дзень здароўя (свята ААН)

9

Ліманоўскі Янка (Іван) (1896, Мёрскі р-н – 1989), пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатральны дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння

9

Бадлер Шарль (1821-1867), французскі паэт і крытык, класік францізскай і сусветнай літаратуры – 205 гадоў з дня нараджэння

10

Чыгрын Іван (1931, Слонім. р-н – 2006), літаратуразнаўца, крытык, паэт – 95 гадоў з дня нараджэння

10

Міжнародны дзень руху Супраціву

11

Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

12

Пасха праваслаўная

12

Дзербянёў Леанід (1931-1995), расійскі паэт-песеннік – 95 гадоў з дня нараджэння

12

Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі

15

Міжнародны дзень культуры

15

Гумілёў Мікалай (1886-1921), расійскі паэт, літаратурны крытык, падарожнік – 140 гадоў з дня нараджэння

15

Дзень экалагічных ведаў

16

«Пралеска (Дашкольная адукацыя)», штомесячны навукова-метадычны ілюстраваны часопіс (г. мінск, 1991 г.) – 35 гадоў з часу стварэння (выдаецца са жніўня 1991 г.)

17

Кадзетава Валянціна (1951, Добруш. р-н), пісьменніца – 75 гадоў з дня нараджэння

17

Рудкоўскі Міхась (Міхаіл) (1936, в. Востраў, Ганц. р-н – 1991), паэт, перакладчык – 90 гадоў з дня нараджэння

18

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін

20

Апублікавана першае ў гісторыі літаратуры дэтэктыўнае апавяданне «Забойства на вуліцы Морг» Эдгара По (1841) – 185 гадоў таму

20

Завіша Крыштоф Станіслаў (1666, в. Горка, Слонім. пав. – 1721), польскі пісьменнік-мемуарыст, перакладчык, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага – 360 гадоў з дня нараджэння

21

«Чырвоная змена», газета (г. Мінск, 1921) – 105 гадоў з часу выхада першага нумару

21

Брантэ Шарлота (1816-1855), англійская паэтка і раманістка – 210 гадоў з дня нараджэння

21

Сусветны дзень творчасці і інавацыйнай дзейнасці

22

Федасеенка Уладзімір (1926, былы х. Бор, Жлоб. р-н – 2018), пісьменнік, аўтар апавяданняў, эсэ, фельетонаў – 100 гадоў з дня нараджэння

22

Сталь Жэрмена дэ (1766-1817), французская пісьменніца і публіцыстка – 260 гадоў з дня нараджэння

22

Міжнародны дзень Маці-Зямлі (свята ААН)

23

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права (свята ААН)

23

Бядуля Змітрок (сапр. Плаўнік Самуіл) (1886, в. Пасадзец, Лагойскі р-н – 1941), пісьменнік, чые творы ўвайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры, сталі каштоўным здабыткам духоўнай культуры народа, перакладзены на мовы народаў блізкага і далёкага замежжа, імем якого названы вуліцы ў Мінску, Віцебску, Жабінцы, Маладзечне – 140 гадоў з дня нараджэння

25

Дзень дачкі

26

Сусветны дзень пародненых гарадоў (апошняя нядзеля)

26

Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе (свята ААН)

26

Нафрановіч Аркадзь (1936, в. Юшкавічы, Мядзел. р-н – 2015), пісьменнік, аўтар вершаў, паэм, апавяданняў, аповесцяў, нарысаў – 90 гадоў з дня нараджэння

26

Тукай Габдула (1886-1913), татарскі паэт, літаратурны крытык, публіцыст і перакладчык – 140 гадоў з дня нараджэння

27

Башлакоў Міхась (Міхаіл) (1951, в. Баштан, Гомел. р-н), паэт, выдатнік другу Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі Баяна – 75 гадоў з дня нараджэння

28

Сусветны дзень аховы працы

28

Хатэнка (па мужу Емяльянава) Антаніна (1956, в. Зенькаўцы, Зэльв. р-н), пісьменніца, аўтар вершаў, паэм, эсэ, нарысаў – 70 гадоў з дня нараджэння

28

Лі Харпер (1926-2016), амерыканская пісьменніца – 100 гадоў з дня нараджэння

29

Фамін Сяргей (1906, в. Пепелеўка, Магіл. губ. (цяпер Расія) – 1941), паэт, аўтар вершаў, паэм – 120 гадоў з дня нараджэння

30

Багдановіч Ірына (1956, г. Ліда), паэтка, літаратуразнаўца, крытык, педагог, аўтар зборнікаў паэзіі, артыкулаў, рэцэнзій і даследаванняў, прысвечаных творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, З. Манькоўскай, А. Гарэцкага, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Радзівіл і іншых – 70 гадоў з дня нараджэння

30

Журба Янка (сапр. Івашын Іван) (1881, г. Чашнікі – 1964), паэт, перакладчык – 145 гадоў з дня нараджэння

30

Сустава Наталля (1951, Германія), кніжны графік, аўтар ілюстрацый да многіх дзіцячых кніг – 75 гадоў з дня нараджэння

МАЙ

 

1

Свята працы

1

Лойка Алег (1931, г. Слонім – 2008), пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна Дружбы народаў – 95 гадоў з дня нараджэння

1

Сакольчык Адам (1896, в. Вуглы, Мінскі р-н – 1983), бібліёграф, бібліятэкар, педагог, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў – 130 гадоў з дня нараджэння

3

Сусветны дзень свабоды друку (свята ААН)

3

Атаманаў Алег (1956, Зэльв. р-н), паэт, спявак, кампазітар, выканавец уласных песень, культурны і грамадскі дзеяч – 70 гадоў з дня нараджэння

5

Міжнародны дзень барацьбы за правы інвалідаў

5

Дзень друку

5

Якавенка Васіль (1936, в. Пажыхар, Светлагор. р-н – 2018), пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч, аўтар раманаў, аповесцей, нарысаў, эсэ, артыкулаў, твораў для дзяцей – 90 гадоў з дня нараджэння

5

Сянкевіч Генрык (1846-1916), польскі пісьменнік, Нобелеўскі лаўрэат – 180 гадоў з дня нараджэння

6

Сімураў Аляксандр (1921, Гарадоцкі р-н – 2007), журналіст, пісьменнік, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння

7

Тагор Рабіндранат (1861-1941), індыйскі пісьменнік і грамадскі дзеяч, Нобелеўскі лаўрэат – 165 гадоў з дня нараджэння

8

Дзень памяці і прымірэння, прысвечаны загінуўшым у Другой сусветная вайне (свята ААН)

9

Дзень Перамогі

9

Ліхадзіеўскі Сцяпан (1911, в. Баслаўцы, Слуцкі пав., Мін. губ. (цяпер в. Барок, Слуцкі р-н) – 1979), паэт, літаратуразнаўца – 115 гадоў з дня нараджэння

10

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля

10

Гаўрусёў Сцяпан (1931, Дубров. р-н – 1988), паэт, крытык, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова – 95 гадоў з дня нараджэння

12

Міжнародны дзень медыцынскай сястры

12

Дзень экалагічнай адукацыі

12

Кругавых Мікалай (1926, Расія - 1994), пісьменнік, сцэнарыст, аўтар раманаў, аповесцяў, апавяданняў – 100 гадоў з дня нараджэння

13

Сербантовіч Анатоль (1941, в. Ордаць, Шклоўскі р-н – 1970), паэт, аўтар вершаў, паэм, вянкоў санетаў – 85 гадоў з дня нараджэння

14

Ромер Эдвард Ян (1806-1878), грамадскі дзеяч Літвы і Беларусі, літаратар, перакладчык, мастак-аматар, удзельнік паўстання 1830-1831 гг. – 220 гадоў з дня нараджэння

15

Сусветны дзень сям’і (свята ААН)

15

Абабурка Мікалай (1941, в. Морач, Клецкі р-н), мовазнаўца, педагог, даследчык актуальных пытанняў мовы мастацкай літаратуры і культуры маўлення, аўтар вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы, шэрагу манаграфій і слоўнікаў-даведнікаў – 85 гадоў з дня нараджэння

15

Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, грамадска-культурная ўстанова беларусаў у Англіі (1971) – 55 гадоў з дня нараджэння

15

Рубіна Рыва (Рэвека) (1906, г. Мінск – 1987), яўрэйская пісьменніца, крытык, перакладчыца, літаратуразнаўца – 120 гадоў з дня нараджэння

15

Сачанка Барыс (1936, в. Вялікі Бор, Хойн. р-н – 1995), пісьменнік, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, кавалер двух ордэнаў «Знак Пашаны», узнагароджаны медалём Францыска Скарыны – 90 гадоў з дня нараджэння

15

Тарас Ніна (1916, в. Заполле, Навагр. пав., Мін. губ. (цяпер. Навагр. р-н) – 2006), паэтка, перакладчыца, удзельніца партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну – 110 гадоў з дня нараджэння

15

Булгакаў Міхаіл (1891-1940), расійскі пісьменнік, драматург, тэатральны рэжысёр – 135 гадоў з дня нараджэння

16

Міжнародны дзень мірнага суіснавання

16

Вітка Васіль (сапр. Крысько Цімох) (1911, в. Еўлічы, Слуцкі р-н – 1996), паэт, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння

16

Музей Максіма Багдановіча, дзяржаўная ўстанова па зборы, захаванні, вывучэнні, прэзентацыі, папулярызацыі творчай спадчыны М. Багдановіча (г. Гродна; адкрыты 16 мая 1986 г. як аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея; у 1995-2013 гг. існаваў як самастойная ўстанова; з 1 студзеня 2014 г. – Літаратурны аддзел Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея) – 40 гадоў з часу адкрыцця

17

Сусветны дзень памяці ахвяр СНІД – трэцяя нядзеля

17

Гадулька Васіль (1946, в. Федзькавічы, Жабінк. р-н – 1993), паэт, аўтар лірычных вершаў, санетаў, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння

21

Дзень памяці Іаана Багаслова (заступніка аўтараў, рэдактараў і выдаўцоў)

23

Лагерквіст Пер (1891-1974), шведскі пісьменнік, Нобелеўскі лаурэат – 135 гадоў з дня нараджэння

24

Дзень славянскага пісьменства і культуры (дзень святых Мяфодзія і Кірылы)

29

Міжнародны дзень міратворцаў (свята ААН)

30

У Францыі выйшла газета пад назвай «La Gazette» і неўзабаве слова «газета» ўвайшло ва ўсе еўрапейскія мовы (1631) – 395 гадоў таму

31

Сусветны дзень без тытуню

 

ЧЭРВЕНЬ

 

1

Міжнародны дзень дзяцей (Дзень абароны дзяцей)

1

Сусветны дзень бацькоў

1

Брэсцкая крэпасць, комплекс абарончых збудаванняў XIX – пачатку XX ст. (1836) – 190 гадоў з часу закладкі першага каменя

1

Далідовіч Генрых (1946, в. Янкавічы, Стаўб. р-н), пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя І. Мележа, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа – 80 гадоў з дня нараджэння

1

Міско Якуб (1911, в. Чамяры, Слонім. р-н – 1981), пісьменнік, журналіст, перакладчык, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння

3

Дзятлаў Алесь (Аляксандр) (1936, в. Туркі, Бабр. р-н), пісьменнік, аўтар аповесцей і апавяданняў, нарысаў, фельетонаў, твораў для дзяцей – 90 гадоў з дня нараджэння

4

Міжнародны дзень нявінных дзяцей – ахваряў агрэсіі (свята ААН)

5

Сусветны дзень навакольнага асяроддзя (Дзень эколага)

5

Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай

5

Амерыканскі Цэнтр па кантролю над захворваннямі зарэгістраваў новую хваробу – СНІД (1981) – 45 гадоў таму

6

Дзень рускай мовы (свята ААН)

6

Ажэшка (дзявочае Паўлоўская) Эліза (1841, маёнтак Мількаўшчына, Грод. пав. (цяпер Грод. р-н – 1910), польская пісьменніца, аўтар мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы, імем якой названа адна з цэнтральных вуліц г. Гродна – 185 гадоў з дня нараджэння

7

Сусветны дзень бяспекі харчовых прадуктаў

9

Міжнародны дзень сяброў

9

Луцкевіч Іван (1881, Ковен. губ. – 1919), грамадскі дзеяч, археолаг, этнограф, публіцыст, кнігавыдавец, адзін з пачынальнікаў і ідэйных кіраўнікоў беларускага культурна-асветнага і грамадска-палітычнага руху – 145 гадоў з дня нараджэння

10

Фатыхава Галіна (1946, в. Ігрушка, Круп. р-н), мастацтвазнаўца, аўтар і рэдактар шматлікіх артыкулаў для айчынных і замежных энтыклапедычных выданняў, манаграфій, нарысаў, эсэ, прысвечаных творчасці беларускіх мастакоў У. Уродніча, Я. Ждана, М. Ісаёнак, Я. Ражкова, Т. Батаковай-Матвеенка, В. Барабанцава, С. Давідовіча-Зосіна, А. Аракчэевай і іншых, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», ганаровая грамадзянка Крупскага раёна – 80 гадоў з дня нараджэння

12

Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай

14

Сусветны дзень донара крыві

14

«Рэспубліка», газета (г. Мінск, 1991) – 35 гадоў з часу выхаду першага нумару

14

Бічэр-Стоў Гарыет (1811-1896), амерыканская пісьменніца – 215 гадоў з дня нараджэння

15

Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі пра злоўжыванні ў дачыненні сталых людзей

15

Гіль Мікола (сапр. Гілевіч Мікалай) (1936, в. Слабада, Лагойскі р-н – 2022), пісьменнік, перакладчык, журналіст – 90 гадоў з дня нараджэння

15

Каравайчык Павел (1896, г. п. Любча, Навагр. р-н – 1937), культурны дзеяч, літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, член-карэспандэнт Інстытута беларускай культуры – 130 гадоў з дня нараджэння

15

Кітаеўскі Уладзімір (1896, былы х. Стаўпы, Жабінк. р-н – 1941), паэт, аўтар вершаў на рускай і ўкраінскай (палескай) мовах – 130 гадоў з дня нараджэння

15

Маркевіч Іван (1936, Бярэз. р-н – 1981), паэт, аўтар лірычных вершаў, апавяданняў, нарысаў – 90 гадоў з дня нараджэння

16

Сапрыка Ганна (1911, Мсцісл. р-н – 1962), пісьменніца – 115 гадоў з дня нараджэння

17

Някрасаў Віктар (1911-1973), расійскі пісьменнік – 115 гадоў з дня нараджэння

19

Міжнародны дзень прагулкі

19

Ласкоў Іван (1941, г. Гомель – 1994), беларускі і расійскі празаік, паэт, літаратурны крытык, перакладчык – 85 гадоў з дня нараджэння

19

Глінка Фёдар (1786-1880), рускі паэт, публіцыст, празаік, дзекабрыст – 240 гадоў з дня нараджэння

20

Сусветны дзень бежанцаў (свята ААН)

20

Шэмет-Палачанскі Ян (1826, в. Палачаны, Ашм. пав., Віл. губ. (цяпер Маладзеч. р-н) – 1905), паэт, аўтар вершаў, паэм – 200 гадоў з дня нараджэння

21

Дзень медыцынскага работніка (Дзень медыка) – трэцяя нядзеля

22

Дзень памяці і смутку – дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны

22

Пачалася гераічная абарона Брэсцкай крэпасці (1941) – 85 гадоў таму

22

«Во славу Родины», беларуская ваенная газета, цэнтральны друкаваны орган Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, 1921) – 105 гадоў з пачатку выдання

22

Янчанка Мікола (Мікалай) (1931, Магіл. р-н – 2000), пісьменнік, перакладчык – 95 гадоў з дня нараджэння

23

Міжнародны алімпійскі дзень

25

Дзень дружбы і яднання славян

25

«Беларуская хатка», філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча (г. Мінск, 1991) – 35 гадоў за часу адкрыцця для наведвальнікаў

26

Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам

27

Кузьмянкоў Уладзімір (1936, в. Устаннае, Слаўгар. р-н – 2002), пісьменнік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння

28

Дзень моладзі – апошняя нядзеля

28

Лін Аспрын Роберт (1946-2008), амерыканскі пісьменнік-фантаст – 80 гадоў з дня нараджэння

29

Казлоўскі Уладзіслаў (1896, в. Залессе, Сакольскі пав., Грод. губ. (цяпер Польшча) – 1943), грамадска-палітычны дзеяч, паэт, публіцыст, выдавец, перакладчык – 130 гадоў з дня нараджэння

 

 

ЛІПЕНЬ

 

1

Выйшаў у свет першы том першай у свеце «энцыклапедыі» (1751) – 275 гадоў таму

1

Паліграфкамбінат імя Я. Коласа, ААТ, адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па выпуску шматтыражнай кніжнай прадукцыі, адзінае ў галіне па распрацоўцы і выпуску мініяцюрных кніг (г. Мінск, 1956; у 2011 г. аб’яднаны з Мінскай фабрыкай каляровага друку) – 70 гадоў з часу ўводу ў эксплуатацыю

1

Антакольскі Павел (1896-1978), расійскі паэт, перакладчык, драматург – 130 гадоў з дня нараджэння

2

Краязнаўчы музей г. Ельска, дзяржаўная ўстанова культуры (1966) – 60 гадоў з часу адкрыцця

3

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі)

3

Багамолаў Уладзімір (1926, Расія – 2003), расійскі пісьменнік, аўтар аповесці «Іван», рамана «Момент истины». Па гэтых творах былі знятыя мастацкія фільмы «Иваново детство», «В августе сорок четвертого» – 100 гадоў з дня нараджэння

4

Міжнародны дзень Дняпра – першая суббота

5

Дзень работнікаў марского і рачного флоту – першая нядзеля

5

Лазарук Міхаіл (1926, в. Ушаловічы, Слуцкі р-н – 2000), літаратуразнаўца, педагог, акадэмік НАН Беларусі, Акадэміі педагагічных навук СССР, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі – 100 гадоў з дня нараджэння

6

Сусветны дзень пацалунка

6

Лучына Янка (сапр. Неслухоўскі Іван) (1851, г. Мінск – 1897), паэт, перакладчык – 175 гадоў з дня нараджэння

7

Іван Купала

7

У Рыме была ўпершыню надрукавана казка Карла Калодзі «Пінокіа» (1881) – 145 гадоў таму

7

Калашнікаў Яўген (1941, Расія), пісьменнік, аўтар апавяданняў і вершаў для дзяцей, лаўрэат прэміі Гомельскага аблвыканкама «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага» – 85 гадоў з дня нараджэння

7

Чачот Ян (1796, в. Малюшычы, Навагр. пав., Грод. губ. (цяпер – Карэл. р-н) – 1847), беларускі і польскі паэт, драматург, фалькларыст, этнограф – 230 гадоў з дня нараджэння

8

Радзівіл (дзявочае Завіша; у першым шлюбе Красінская) Магдалена (1861, Польшча – 1945), дзеяч беларускага культурнага руху, асветніца, мецэнатка, якая фінансава падтрымлівала адкрыццё школ, выданне вучэбнай літаратуры і рэлігійных кніг на беларускай мове, будаўніцтва касцёлаў і інш. – 165 гадоў з дня нараджэння

 8

Лафантэн Жан дэ (1621-1695), французскі літаратар, байкапісец – 405 гадоў з дня нараджэння

10

Валошын Павел (1891, в. Гаркавічы, Саколкаўскі пав., Грод. губ. (цяпер Польшча) – 1937), удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, грамадскі дзеяч, публіцыст, які пэўны час працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна – 135 гадоў з дня нараджэння

10

Дземідовіч Павел (1871, в. Мікалаеўшчына, Стаўб. р-н – 1931), этнограф, фалькларыст, краязнаўца і педагог – 155 гадоў з дня нараджэння

10

Пруст Марсэль (1871-1929), французскі пісьменнік – 155 гадоў з дня нараджэння

11

Сусветны дзень народанасельніцтва

11

Ліякумовіч Цімох (Цімафей) (1936, г.п. Азарычы, Калінк. р-н), літаратуразнаўца, пісьменнік, перакладчык, крытык, педагог, даследчык праблем узаемадзеяння беларускай літаратуры з рускай і іншымі літаратурамі, пытанняў паэтычнага перакладу, творчасці Я.Купалы, М.Багдановіча, З.Бядулі, М.Аўрамчыка, А.Пушкіна, Ю.Лермантава і інш., выдатнік адукацыі Беларусі, дзеяч беларускага замежжа – 90 гадоў з дня нараджэння  

11

Някляеў Уладзімір (1946, г. Смаргонь), паэт, празаік, грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Літаратурнай прэміі імя Е.Гедройца – 80 гадоў з дня нараджэння

11

Чабор Янка (сапр. Патаповіч Іван) (1911, Ляхав. р-н – 1943), пісьменнік – 115 гадоў з дня нараджэння

12

Шоўк Уладзімір (1941, Украіна), дызайнер, мастак кнігі, адзначаны вышэйшай узнагародай Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі» – Дыпломам імя Ф. Скарыны, лаўрэат Прэміі імя І. Фёдарава XXXI Усесаюзнага конкурсу «Мастацтва кнігі» – 85 гадоў з дня нараджэння

14

Бузук Пётр (1891, Малдова – 1938), мовазнаўца-славіст, даследчык гісторыі праславянскай мовы, пытанняў агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства, аўтар першага дыялекталагічнага атласа беларускай мовы «Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», літаратуразнаўца – 135 гадоў з дня нараджэння

14

Марцінкевіч Геранім (1816, маёнтак Тулава, Віцеб. пав., Віцеб. губ. (цяпер в. Тулава, Віцеб. р-н) – 1864), беларускі і польскі пісьменнік, драматург, аўтар нарысаў, празаічных замалёвак, вершаў, драматычных абразкоў, п’ес – 210 гадоў з дня нараджэння

14

Пруднікаў Павел (1911, в. Стары Дзедзін, Клімав. пав., Магіл. губ. (цяпер Клімав. р-н) – 2000), пісьменнік, аўтар шэрага паэтычных зборнікаў, аповесцей, заслужаны работнік культуры Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння

14

Волкаў Аляксандр (1891-1977), расійскі пісьменнік – 135 гадоў з дня нараджэння

15

Цётка (сапр. Пашкевіч Алаіза) (1876, Шчуч. р-н – 1916), грамадска-культурная дзяячка, пісьменніца, асветніца, педагог, выдавец, удзельніца рэвалюцыйнага руху, імя якой носяць вуліцы ў Гродне і Мінску – 150 гадоў з дня нараджэння

17

Кебіч Людміла (1951, г.п. Краснасельскі, Ваўкав. р-н), паэтка, педагог, лаўрэат прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама – 75 гадоў з дня нараджэння

18

Тэкерэй Уільям (1811-1863), англійскі пісьменнік – 215 гадоў з дня нараджэння

21

Марціноўскі Антон (Антоній) (1781, г.п.  Радашковічы,  Маладзеч.  р-н – 1855), рэдактар-выдавец, публіцыст, заснавальнік Віленскай друкарні (1817) – 245 гадоў з дня нараджэння

21

Чурко Юлія (1936, Расія – 2025), артыстка балета, мастацтвазнаўца, педагог, пісьменніца, аўтар кніг па гісторыі і тэорыі беларускай харэаграфіі, фальклору, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, тэатральнай прэміі імя К.Крапівы – 90 гадоў з дня нараджэння

22

Юрэвіч Уладзімір (1916, в. Дуброва, Смаляв. р-н – 2005), пісьменнік, літаратуразнаўца, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння

25

Дзень пажарнай службы

24

Астрэйка Анатоль (сапр. Акім) (1911, в. Пясочнае, Капыл. р-н – 1978), паэт, перакладчык – 115 гадоў з дня нараджэння 

26

Шоу Бернард (1856-1950), брытанскі пісьменнік і драматург, Нобелеўскі лаўрэат – 170 гадоў з дня нараджэння

26

Варава Уладзімір (1896, в. Вялікія Жухавічы, Карэл. р-н – 1929), пісьменнік, журналіст – 130 гадоў з дня нараджэння

27

Гедройц Ежы (1906, г. Мінск – 2000), палітык, публіцыст, мемуарыст, выдавец, культурны дзеяч, паслядоўны прыхільнік добрасуседскіх зносін паміж Польшчай іБеларуссю, Літвой і Украінай, частка асабістай бібліятэкі якога захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

27

Мацкевіч Юзэфа (1911, в. Ухлё, Чашн. р-н – 2003), мовазнаўца, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі, уладальніца ордэна Дружбы народаў – 115 гадоў з дня нараджэння

29

Гарадніцкі Яўген (1951, аг. Ракаў, Валож. р-н), літаратуразнаўца, крытык, паэт – 75 гадоў з дня нараджэння

30

Міжнародны дзень сяброўства

30

Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі

30

Вазары Джорджа (1511-1574), італьянскі жывапісец, архітэктар і пісьменнік эпохі маньерызму – 515 гадоў з дня нараджэння

 

ЖНІВЕНЬ

 

2

Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл

2

Іллін дзень

2

Музей абароны Брэсцкай крэпасці-героя, састаўная частка дзяржаўнай установы «Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»», створаны паводле загада начальніка Палітычнага ўпралення Беларускай ваеннай акругі (1956 г., адкрыты для наведвальнікаў 8 лістапада 1956 г.) – 70 гадоў з часу стварэння

3

Дзень кавуна

3

Адамовіч Алесь (Аляксандр) (1926, в. Канюхі, Капыл. р-н – 1994), пісьменнік, крытык, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна «Знак пашаны» – 100 гадоў з дня нараджэння

5

Міжнародны дзень светлафора

5

Дзюбайла Павел (1931, в. Кукарава, Бярэз. р-н – 1995), крытык, літаратуразнаўца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа –95 гадоў з дня нараджэння гадоў з дня нараджэння

6

Сусветны дзень барацьбы за забарону ядзернай зброі

6

Локун Валянціна (1946, в. Цепянец, Пін. р-н – 2016), літаратуразнаўца, крытык, даследчыца творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава і інш., лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы – 80 гадоў з дня нараджэння

8

Асяндоўскі Антон (1876, г. Люцын, Віцеб. губ. (цяпер Латвія) – 1945), пісьменнік, журналіст, падарожнік, вучоны – 150 гадоў з дня нараджэння

8

Надсан (сапр. Бучко) Аляксандр (1946, г. Нясвіж ці г.п. Гарадзея – 2015), рэлігійны і грамадскі дзеяч беларускага замежжа, адзін з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі, кіраўнік Беларускай бібліятэкі і Музея імя Францыска Скарыны ў Лондане – 100 гадоў з дня нараджэння

9

Дзень будаўніка – другая нядзеля

9

Сусветны дзень кнігалюбаў

9

Дзень памяці ахвяраў атамнага ўдару ў Нагасакі

9

Запруднік Янка (сапр. Вільчыцкі Сяргей) (1946, г.п. Мір, Карэл.      р-н – 2022), вучоны-гісторык, палітолаг, паэт, літаратуразнаўца, публіцыст, грамадска-культурны дзеяч беларускага замежжа – 100 гадоў з дня нараджэння

9

Міклашэўскі Яўген (1936, Польшча – 2010), пісьменік, перакладчык, лаўрэатЛітаратурнай прэміі імя І. Мележа – 90 гадоў з дня нараджэння

10

Дарафееў Анатоль (1941, в. Лажані (па іншых звестках – в. Верамеева), Гарадоцкі р-н – 2010), вучоны, краязнаўца, публіцыст, грамадскі дзеяч, педагог, выдатнік асветы СССР, выдатнік вышэйшай школы СССР, выдатнік народнай асветы Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння

12

Міжнародны дзень моладзі

12

Сом Лера (Алена) (1966, г. Полацк), пісьменніца, журналістка, бард – 60 гадоў з дня нараджэння

12

Блавацкая Алена (1831-1891), расійская пісьменніца, рэлігійны філосаф, заснавальніца тэасофскага аб’яднання – 195 гадоў з дня нараджэння

13

Міжнародны дзень леўшуноў

14

Шпакоўскі Іван (1936, в. Мясяцічы, Пін. р-н – 2008), літаратуразнаўца, крытык, даследчык праблем тэорыі літаратуры, шляхоў развіцця беларускай, рускай і ўкраінскай паэзіі – 90 гадоў з дня нараджэння

15

Скот Вальтэр (1771-1832), англійскі паэт, празаік і гісторык – 255 гадоў з дня нараджэння гадоў з дня нараджэння

15

Сусветны дзень безпрытульных жывёл – трэцяя субота

16

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, установа (г. Мінск, 1956; адкрыты для наведвальнікаў 4 снежня 1959 г.) – 70 гадоў з часу заснавання

16

Матульскі Раман (1961, Украіна), вучоны ў галіне бібліятэказнаўства, аўтар звыш чатырохсот навуковых прац, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», выдатнік друку Беларусі, ганаровы архівіст Беларусі, кавалер ордэна Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага II ст., ордэна «Крылатага льва» Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Ліга развіцця навук і адукацыі» – 65 гадоў з дня нараджэння

18

Брава Алена (1966, г. Барысаў), пісьменнік, аўтар аповесцяў, апавяданняў, вершаў, журналіст – 60 гадоў з дня нараджэння

18

Букчын Сямён (Самуіл) (1941, Расія), крытык, літаратуразнаўца, пісьменнік, публіцыст – 85 гадоў з дня нараджэння

 

 

18

Краўцоў Макар (сапр. Касцевіч Макар) (1891, в. Баброўня, Грод.    р-н – 1939), паэт, перакладчык, публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, удзельнік Першай сусветнай вайны, Слуцкага паўстання 1920 г. – 135 гадоў з дня нараджэння

18

Марціновіч Алесь (Аляксандр) (1946, в. Казловічы, Слуцкі р-н), літаратуразнаўца, крытык, публіцыст, краязнаўца, журналіст, празаік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага, Нацыянальнай літаратурнай прэміі – 80 гадоў з дня нараджэння

19

Сусветны дзень фатаграфіі

19

Сусветны дзень гуманітарнай дапамогі

19

Яблычны спас

19

Гардзей Віктар (1946, в. Малыя Круговічы, Ганц. р-н – 2025), пісьменнік, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа, дыпламант рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» – 80 гадоў з дня нараджэння

20

Крупенька Яўген (1936, в. Саськаўка, Шклоўскі р-н – 1990), паэт, перакладчык, публіцыст, аўтар зборнікаў лірычных вершаў, паэм, сатырычных і гумарыстычных твораў, кніжак для дзяцей, нарысаў, літаратурна-крытычных артыкулаў і рэцэнзій – 90 гадоў з дня нараджэння

21

Міжнародны дзень памяці і памінання ахвяр тэрарызму

21

Паслядовіч Макар (1906, в. Караваева, Пух. р-н – 1984), пісьменік, аўтар гумарыстычных апавяданняў, літаратурных пародый, нарысаў, п’ес, твораў для дзяцей – 120 гадоў з дня нараджэння

21

Чаропка Вітаўт (Віктар) (1961, г. Мінск), пісьменнік, літаратар, гісторык, журналіст – 65 гадоў з дня нараджэння

25

Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, акт урачыстага абвяшчэння суверэнітэту краіны, першы афіцыйны крок да незалежнасці Беларусі (г. Мінск, 1991) – 35 гадоў з часу набыцця статусу канстытуцыйнага закона

25

Праскураў Васіль (1926, в. Негаціна, Дубров. р-н – 1987), пісьменнік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя П.М. Лепяшынскага – 100 гадоў з дня нараджэння

25

Салтук Алег (1946, в. Рыжэнькі, Шуміл. р-н – 2015), паэт, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон» – 80 гадоў з дня нараджэння

27

Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) Тадэвуш Гіляравіч (1811, в. Лугінава, Сенн. пав., Магіл. губ. (цяпер Сенн. р-н) – 1847), паэт, перакладчык – 215 гадоў з дня нараджэння

27

Новік-Пяюн (сапр. Новік) Сяргей (1906, в Лявонавічы, Нясвіж. р-н – 1994), паэт, празаік, кампазітар, культурна-асветны дзеяч, аўтар вершаў, апавяданняў, п’ес, каля сотні песень і рамансаў – 120 гадоў з дня нараджэння

27

Палачанін Фёдар (1951, в. Чаркасы, Докш. р-н), драматург, лаўрэат рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор года «Залаты Купідон», Літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння

27

Франко Іван (1856-1916), украінскі пісьменнік, паэт, публіцыст – 170 гадоў з дня нараджэння

27

Драйзер Тэадор (1871-1945), амерыканскі пісьменнік і грамадскі дзеяч – 155 гадоў з дня нараджэння

28

Бураўкін Генадзь (1936, в. Тродавічы, Расон. р-н – 2014), паэт, перакладчык, дзяржаўны дзеяч Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы – 90 гадоў з дня нараджэння

29

Міжнародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў

30

Чыкер-Агінскі Ігар (1926, в. Рудня Кашалёўская, Буда-Кашал. р-н – 2001), жывапісец, паэт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны – 100 гадоў з дня нараджэння

 

 

ВЕРАСЕНЬ

 

1

Дзень ведаў

1

Сауліч Уладзімір (1951, Глыб. р-н), драматург – 75 гадоў з дня нараджэння

2

Сакалоўскі Рыгор (1946, Украіна – 2011), паэт, журналіст, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, удзельнік вайны ў Афганістане – 80 гадоў з дня нараджэння

2

Казанцаў Аляксандр (1906-2002), расійскі пісьменнік-фантаст – 120 гадоў з дня нараджэння

3

Богуш-Сестранцэвіч Станіслаў (1731, Свісл. р-н – 1826), вучоны, які працаваў у галіне гісторыі, філалогіі, медыцыны і інш., дзеяч Рымска-каталіцкай Царквы, заснавальнік Магілёўскай друкарні, член Расійскай АН і Пецярбургскай медыка-хірургічнайакадэміі – 295 гадоў з дня нараджэння

3

Сергіевіч Мікола (Мікалай) (1921, Салігор. р-н – 2000), пісьменнік, нарысіст – 105 гадоў з дня нараджэння

3

Даўлатаў Сяргей (1941-1990), расійскі і амерыканскі пісьменнік, журналіст – 85 гадоў з дня нараджэння

4

Дуброўскі (сапр. Чарняўскі) Ігнат (1906, в. Дуброва, Смаляв. р-н – 2003), пісьменнік, вучоны ў галіне сельскагаспадарчых навук, заслужаны работнік культуры Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння

4

Яновіч Сакрат (1936, Беластоцкае ваяв. – 2013), польскі і беларускі пісьменнік, публіцыст, аўтар літаратуразнаўчых прац і крытычных артыкулаў пра творчасць беларускіх пісьменнікаў, якія жывуць у Польшчы – 90 гадоў з дня нараджэння

5

Міжнародны дзень дабрачыннасці

5

Вольскі (сапр. Вольскі-Зэйдэль) Віталь (1901, Расія – 1988), пісьменнік, драматург, тэатральны крытык, заслужаны дзеяч культуры Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння

5

Шальманаў Іван (1936, в. Каромка, Буда-Кашал. р-н – 1993), пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцей, нарысаў – 90 гадоў з дня нараджэння

6

Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля

7

Гайдук Уладзімір (1941, Польшча – 2012), беларускі паэт з Беласточчыны – 85 гадоў з дня нараджэння

9

Ліманоўскі Янка (Іван) (1896, Мёр. р-н – 1989), пісьменнік, літаратуразнаўца, тэатральны дзеяч – 125 гадоў з дня нараджэння

10

Сусветны дзень прадухілення самагубстваў

11

Дастаеўская Ганна (1846-1918), расійская мемуарыстка стэнаграфістка, памочніца і другая жонка Ф. Дастаеўскага – 180 гадоў з дня нараджэння

12

Лем Станіслаў (1921-2006), польскі пісьменнік-фантаст, філосаф, публіцыст, футуролаг – 105 гадоў з дня нараджэння

13

Дзень памяці ахвяр фашызму – другая нядзеля

13

Даль Роальд (1916-1990), англійскі пісьменнік, майстар парадаксальнага апавядання – 110 гадоў з дня нараджэння

15

Дзень бібліятэк

15

Міжнародны дзень дэмакратыі

16

Міжнародны дзень аховы азонавай абалонкі

16

Гродзенская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. Макаёнка (1946) – 80 гадоў з часу стварэння

16

Законнікаў Сяргей (1946, в. Слабада, Бешанк. р-н), паэт, публіцыст, журналіст, перакладчык, лаўрэат літаратурнай прэміі імя А. Куляшова, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя В. Гулевіча, Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Р. Скаварады – 80 гадоў з дня нараджэння

16

Казловіч Анатоль (1946, в. Горск, Бяроз р-н – 2011), пісьменнік, журналіст, педагог – 80 гадоў з дня нараджэння

19

Нераток Юрась (сапр. Гарбачоў Юрый) (1961, Маст. р-н), паэт, празаік – 65 гадоў з дня нараджэння

19

Рэспубліка Беларусь, незалежная ўнітарная дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава ў цэнтры Еўропы (1991) – 35 гадоў з часу прыняцця афіцыйнай назвы «Рэспубліка Беларусь»

19

Голдзінг Уільям (1911-1993), англійскі пісьменнік-раманіст, Нобелеўскі лаўрэат – 115 гадоў з дня нараджэння

19

Дзень нараджэння «Смайліка»

20

Нагнібеда Мікола (МІкалай) (1911, Украіна – 1985), украінскі паэт, перакладчык, заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР і Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т.Р. Шаўчэнкі – 115 гадоў з дня нараджэння

20

Чаплін Сід (1916-1986), англійскі пісьменнік – 110 гадоў з дня нараджэння

21

Міжнародны дзень міру

21

Міжнародны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб хваробе Альцгеймера

21

Тыдзень Сусветнай акцыі «Мы чысцім свет» («Ачысцім планету ад смецця»)

21

Уэлс Герберт (1866-1946), англійскі пісьменнік і публіцыст – 160 гадоў з дня нараджэння

22

Сусветны дзень без аўтамабіля

23

Якубовіч Павел (1946, Расія), журналіст, выдавец, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», выдатнік друку Беларусі, кавалер ордэна Пашаны, Айчыны III ступені – 80 гадоў з дня нараджэння

24

Незабітоўскі (Незабытоўскі) Станіслаў Прэцлаў (1641, в. Ятра, Навагр. р-н – 1717), мемуарыст, успаміны якога з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі грамадска-палітычнага жыцця Беларусі і Літвы канца XVII ст., дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч – 385 гадоў з дня нараджэння

24

Фіцджэральд Фрэнсіс Скот (1896-1940), амерыканскі пісьменнік – 130 гадоў з дня нараджэння

26

Міжнародны дзень барацьбы за поўную ліквідацыю ядзернай зброі

26

Еўрапейскі дзень моў

27

Сусветны дзень турызму

29

Сусветны дзень сэрца

30

Гілевіч Ніл (1931, в. Слабада, Лагойскі р-н – 2016), паэт, літаратуразнаўца, фалькларыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы і Міжнароднай прэміі імя Х. Боцева, узнагароджаны шматлікімі ордэнамі – 95 гадоў з дня нараджэння

 

 

КАСТРЫЧНІК

 

1

Міжнародны дзень пажылых людзей (свята ААН)

1

Міжнародны дзень музыкі (свята ААН)

3

Сусветны дзень цвярозасці і барацьбы з алкагалізмам (свята ААН)

4

Сусветны дзень аховы жывёл

5

Дзень настаўніка (першая нядзеля катрычніка)

5

Сусветны дзень дзіцяці (свята ААН)

10

Сусветны дзень псіхічнага здароўя

12

Дзень работнікаў культуры (другая нядзеля кастрычніка)

14

Дзень маці

15

Міжнародны дзень сельскіх жанчын

16

Сусветны дзень хлеба

21

Дзень бацькі

27

Лобан Мікола (Мікалай Паўлавіч) (27 кастрычніка 1911, в. Чапліцы, Слуцкі павет, цяпер Слуцкі р-н – 1984), беларускі пісьменнік і мовазнавец. Заслужаны работнік культуры БССР – 115 гадоў з дня нараджэння

 

 

ЛІСТАПАД

 

1

Сусветны дзень мужчын

7

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі (свята ААН)

7

Міхась Чарот, сапраўднае імя: Міхаіл Сымонавіч Кудзелька (7 лістапада 1896, г. Рудзенск, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі р-н, Мінская вобл. – 1937), беларускі паэт, драматург, празаік, рэдактар, грамадскі дзеяч – 130 гадоў з дня нараджэння

8

Міжнародны дзень КВЗ

10

Сусветны дзень моладзі (свята ААН)

11

Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч (Расія, 1821), расійскі пісьменнік і філосаф – 205 гадоў з дня нараджэння

13

Міжнародны дзень сляпых (свята ААН)

13

Сусветны дзень дабрыні (свята ААН)

18

Вярцінскі Анатоль Ільіч (18 лістапада 1931, в. Дзямешкава, Лепельскі р-н, Віцебская вобл. – 2022), беларускі паэт, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, дзяржаўны дзеяч. Заслужаны работнік культуры БССР – 95 гадоў з дня нараджэння

19

Ламаносаў Міхаіл Васільевіч (19 лістапада 1711, Расія – 1765), вучоны, паэт, гісторык, асветнік – 315 гадоў з дня нараджэння

20

Дзень адмовы ад курэння (свята ААН)

20

Міжнародны дзень правоў дзіцяці (свята ААН)

20

Зарэцкі Міхась (сапр. Касянкоў Міхаіл (Міхась) Яўхімавіч) (20 лістапада 1901, в. Высокі Гарадзец, Сенненскі павет, Магілёўская губ. – 1937), беларускі празаік, драматург, перакладчык, крытык – 125 гадоў з дня нараджэння

21

Сусветны дзень прывітанняў

22

Дзень сыноў

 

 

СНЕЖАНЬ

 

1

Сусветны дзень прафілактыкі СНІДу

3

Міжнародны дзень інвалідаў. Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь (свята ААН)

4

Дзень заказа падарункаў і напісання лістоў Дзеду Марозу

9

Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання гэтага злачынства (свята ААН)

9

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй

9

Багдановіч Максім Адамавіч (9 снежня 1891, Мінск – 1917), беларускі паэт, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык, літаратуразнаўца – 130 гадоў з дня нараджэння

10

Сусветны дзень футбола

10

Дзень правоў чалавека (свята ААН)

10

Някрасаў Мікалай Аляксеевіч (10 снежня 1821, Расія – 1877), расійскі паэт, пісьменнік і публіцыст – 205 гадоў з дня нараджэння

11

Міжнародны дзень дзяўчынак

13

Маляўка Мікола (Маляўка Мікалай Аляксандравіч) (13 снежня 1941, в. Мікалаеўшчына, Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл. – 2024), беларускі паэт і перакладчык – 80 гадоў з дня нараджэння

15

Міжнародны дзень гарбаты (свята ААН)

17

Дзень беларускага кіно (свята ААН)

25

Раство Хрыстова (каталіцкае)