РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

17.03.2023

фестываль паэзіі

“Голасам свайго пакалення”

 

 

     У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы 17 сакавіка  адбыўся VII фестываль паэзіі "Голасам свайго пакалення", прысвечаны  беларускаму паэту, Ганароваму грамадзяніну горада Нясвіжа, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. 18 сакавіка Паўлу Кузьмічу споўнілася б 105 гадоў.

     Чалавек жыве дзеля дабра, для служэння праўдзе, каб ствараць нейкiя вартасцi жыцця i каб быць карысным для іншых. Павел Кузьміч пражыў багатае і сумленнае жыццё. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі, таму што пісьменнік шырока глядзеў на жыццё і глыбока пранікаў ў яго тайнікі: ён бачыў у ім гераічнае, і трагічнае, і смешнае.

     З 1947 года Павел Кузьміч з’яўляўся членам саюза пісьменнікаў. Сёлета ў свяце прынялі  ўдзел  паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Міхась Паўлавіч Пазнякоў, член саюза пісьменнікаў Беларусі Зоя Мікалаеўна Кулік.

     Пры жыцці Павел Кузьміч  цесна супрацоўнічаў з дзяржаўным музеем  гісторыі беларускай літаратуры, у фонд якога перадаў частку сваіх рукапісаў. У фестывальны дзень прынялі удзел вядучы метадыст, доктар філалагічных навук, дацэнт дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Мікалай Валянцінавіч Трус, навуковы супрацоўнік дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, магістр філалагічных навук Дарыя Валер’яўна Карчашкіна.

     Падчас сваёй педагагічнай дзейнасці ў Нясвіжы, Павел Кузьміч кіраваў літаратурным аб’яднаннем, якое працавала пры раённай газеце. Паэт Паўлюк Прануза быў нярэдкім госцем рэдакцыі газеты. Часта прыходзіў з падборкай новых вершаў. Сваімі успамінамі з намі падзялілася былы супрацоўнік рэдакцыі   Раіса Нікадзімаўна  Хвір.

     Павел Кузьміч разумее: па тым, якімі стануць дзеці, будуць меркаваць, якімі былі іх бацькі і настаўнікі. І ён рупіцца, каб дзеці раслі для добрых спраў, праз яго творы пазнавалі жыццё. А яшчэ ён вельмі любіў сваіх унукаў, пісаў ім вершы, і яны спрабавалі, гледзячы на дзядулю. Унучка падавала ідэю, а ўнук рыфмаваў. Такая ў іх была сумесная творчасць. Менавіта яны далі дзядулю частку тэм. Нейкія сітуацыі, выразы — і атрымліваўся новы верш. Дзіцячыя вершы вельмі арганічна дапаўняюць і ўзбагачаюць творчасць Паўлюка Пранузы. Увазе гасцей і удзельнікам фестывалю  была прадстаўлена тэатральная пастаноўка “Быў я фантазёрам” тэатральнай студыі “Раптам” пад кіраўніцтвам  Валянціны Штоп.

     У гэты святочны дзень госці і удзельнікі фестывалю, адышлі  ад штодзённай мітусні, ад прозы жыцця і акунуліся ў чароўны свет паэзіі. Цікава і весела прайшла сустрэча “Падарожжа ў свет дзівосаў”. Пад час сустрэчы Міхась Паўлавіч успамінаў пра свае дзіцячыя гады, цікавыя здарэнні, якія з ім адбываліся. Таксама гучалі творы ў аўтарскім выкананні, Гасцямі сталі вучні 4-ых класаў ДУА "Сярэдняя школа №3 г.Нясвіжа". Дзеці адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў вымаўленні хуткамовак, задавалі пытанні.

     Вучні 4"А" класа ДУА "Нясвіжская гімназія" пад час сустрэчы "Паэтычныя забавы" з Ірынай Аляксандраўнай Карнаухавай, пісьменніцай і кіраўніком абласнога народнага клуба "Жывіца" з вялікім задавальненнем слухалі вершы ў выкананні аўтара, адказвалі на пытанні і адгадвалі загадкі. Займальныя сустрэча прайшла ў форме жывых зносін, на якіх дзеці не толькі слухалі аўтара, але і самі задавалі пытанні.

     У фестывальны дзень адбылося адкрыццё выставы малюнкаў “У лабірынце лёсу і жыцця”, па творчасці Паўлюка Пранузы. У выставе прымалі удзел навучэнцы ДУ “Нясвіжскі дзяржаўны калледж імя Якуба Коласа”.  Было адзначана сем лепшых работ: Журба Юліі, Белауса Арцёма, Шаўлюк Яны, Лешчанка Валерыі, Журба Аляксандра, Шышкоўскага Мікіты, Чаплінскай Елізаветы. Малюнкі выкананы ў рознай тэхніцы: акварэллю, гуашшу, алоўкамі.

     Традыцыйна прайшоў штогадовы конкурс чытальнікаў вершаў Паўла Пранузы. На конкурс былі заяўлены 33 удзельнікі ў 4 узроставых групах. Ацэньвала выступы ўдзельнікаў журы ў складзе: М.П.Пазнякова, паэта, празаіак, перакладчыка, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі, старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў, Л.У. Круглік, паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, З.М.Кулік, паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, М.В.Труса, вядучага метадыста, доктара філалагічных навук, дацэнта дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Д.В.Карчашкінай, магістра філалагічных навук, навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, В.С.Штоп, мастацкага кіраўніка ДУК "Нясвіжскі гарадскі маладзёжны цэнтр". Па выніках конкурсу ў кожнай узроставай групе пераможцамі сталі:Лагун Марк, 1 кл. ДУДА" Центр дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна", аб'яднанне па інтарэсах "Юны бібліятэкар" (1 месца), Новік Максім, 3 кл. ДУА "Сярэдняя школа 4 г.Нясвіжа", гурток "Духоўнае слова" ( 1 месца), Паграбіцкі Данііл, 4 кл. ДУА "Нясвіжская гімназія" (ад Заазерскай сельскай бібліятэкі) (2 месца), Сысун Аліна, 3 кл.ДУА "Нясвіжская гімназія" (ад Заазерскай сельскай бібліятэкі) (3 месца), Гегеня Уладзіслаў, 6 кл. ДУА "Карцэвіцкая сярэдняя школа" (1 месца), Шэўчык Паліна, 5 кл. ДУА "Сярэдняя школа 4 г.Нясвіжа" (2 месца), Плакса Ксенія, 5 кл. ДУА "Нясвіжская гімназія" (3 месца), Шыбко Паліна, 7 кл. ДУА "Нясвіжская гімназія" (ад Заазерскай сельскай бібліятэкі),(1 месца), Валуева Дар'я, 7 кл. ДУА "Сноўская сярэдняя школа" (2 месца), Купцэвіч Алеся, 7 кл. ДУА "Сярэдняя школа 1 г.Нясвіжа" (3 месца), Прахода Валерыя, 7 кл. ДУА "Сярэдняя школа 4 г.Нясвіжа" (3 месца), Ліцкевіч Дзіяна, 11 кл. (ад Высокаліпскай інтэграванай сельскай бібліятэкі ), (1 месца), Тароцька Алеся, 10 кл. ДУА "Сярэдняя школа 1 г.Нясвіжа" (2 месца).

     На працягу сакавіка ў фае бібліятэкі дзейнічае ілюстрацыйна-дакументальная выстава “Голасам свайго пакалення”.Тут можна ўбачыць экспанаты, якія сам Прануза і яго дачка Алена Паўлаўна Лявіцкая падаравалі бібліятэцы. Гэта рукапісы вершаў, кнігі з бібліятэкі Паўла Кузьміча з аўтографамі паэтаў, з якімі ён сябраваў, асабістыя рэчы. Многія кнігі падпісаныя аўтарам.  Павел Кузьміч Прануза пісаў на працягу ўсяго жыцця. На самыя розныя тэмы: любоў да Радзімы, Бацькаўшчыны, мірная праца, каханне.

     Стварэнне вершаў параўнальна з палётам птушкі. Навучыцца гэтаму немагчыма, а вось навучыцца разумець паэзію пад сілу кожнаму. Любіце паэзію, чытайце вершы, яны зробяць нашае жыццё ярчэй, багацей і прыемней.

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка ім. П.Пранузы