РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

31.01.2020

"Адчынi таямнiцу роднага краю"

вiдэа-часопiс

 

         31 студзеня для вучняу 5 "А" класа ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Нясвiжа" прайшоу вiдэа-часопiс "Адчынi таямнiцу роднага краю". У пачатку мерапрыемства дзецi здзейснiлi невялiкi экскурс у гiсторыю Нясвiжчыны. Прайшлiся па асноўных падзеях, якiя маюць важнае значэнне для горада, успомнiлi некалькi легенд i паданняу, звязаных з нашай малой Радзiмай. Не засталiся без увагi i знакамiтыя людзi, чыё жыццё i дзейнасць звязана з нашым краем, а таксама слынныя землякi, якiмi ганарацца жыхары нашага раёна. Потым была прапанавана краязнаўчая вiктарына i гульня, з якой дзецi блiскуча справiлiся. Напрыканцы вучнi змаглi ўбачыць прыгажосць родных мясцiн, паглядзеўшы вiдэафiльм.

 

Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы