РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Ошибка
  • JFolder: :files: Путь ведёт не к каталогу. Путь: /var/www/vhosts/nesvizhlib.by/public_html/images/gallery/../news/18-01-2020
Внимание
  • There was a problem rendering your image gallery. Please make sure that the folder you are using in the Simple Image Gallery Pro plugin tags exists and contains valid image files. The plugin could not locate the folder: images/gallery/../news/18-01-2020

18.01.2020

“Калядкі ў беларускай хатцы”

Зімовае свята

          

Заазерская сельская бібліятэка разам з НРЦНТ і Ланскай сельскай бібліятэкай правялі мерапрыемства «Калядкі ў беларускай хатцы” для вучняў 6-7-ых  класаў ДУА «Нясвіжская гімназія» і маладых інвалідаў Нясвіжскага РТЦСАН.

           Кіраўнік цэнтра народнай творчасці - Гарбачова Ю.В. - распавядала гасцям аб народным зімовым свяце – Каляды, якія святкуюцца аж дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб тым, што ў  гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят Каляды займаюць першае месца. У мінулыя часы святкаванне Калядаў мела дакладную прымеркаванасць да руху сонца па небасхіле. Вядома, што на перыяд з 18 па 23 снежня ў прыродзе ўсталёўвалася незвычайная раўнавага. Такім чынам, пачатак Калядаў быў цесна звязаны з зімовым сонцастаяннем, якое і з'яўляецца  пачаткам Новага года.

           Бібліятэчны клуб “Тэатр кнігі” разам з танцавальным калектывам “Фіерыя” і музычным кіраўніком Філіпавай І.В. працягнулі свята. Яны паказалі  тэатралізаванае прадстаўленне “Калядкі  ў беларускай хатцы”. Гучалі  песні, вадзілі карагоды, загадвалі загадкі, праводзілі беларускія народныя гульні. Завяршыла свята беларуская лялечная “Батлейка”. Алена Мікалаеўна Жук, бібліятэкар Ланскай сельскай бібліятэкі, паказала цудоўную калядную казку - “Казачка пра гандляра Пятра, казу і Каляды”. Завяршылася зімовае свята дэгустацыяй беларускіх народных страў.

 

Заозерская сельская библиотека совместно с

Ланской интегрированной сельской библиотекой

 

{gallery}../news/18-01-2020:540:800:0:2{/gallery}