РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Праэкт “Духоўна-асветніцкая перадача “Сустрэчы” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. П.Пранузы

     У нашым жыцці шмат сустрэч, шмат падзей. Толькі адны праходзяць побач, як цені, не варышачы ўспамінаў. Некаторыя застаюцца ў памяці назаўсёды. І не проста застаюцца, а мяняюць жыццё да лепшага, дапамагаюць знайсці адказы на даўнія пытанні. Мэта духоўна-асветніцкай перадачы “Сустрэчы” — сумеснага праекта Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, раённай газеты “Нясвіжскія навіны”, Нясвіжскага благачыння і СШ № 4 г. Нясвіжа ў тым і заключаецца, каб падараваць яе слухачам незабыўныя сустрэчы з людзьмі, якія, хто шляхам спроб і памылак, уласных намаганняў і пошукаў, знайшоў важную ісціну нашага жыцця , якая толькі ў веры і ў храме. Каб зразумець галоўнае,  многім патрэбен час. А хтосьці гэта ведаў з дзяцінства. Сёння гэтыя людзі служаць Богу і сваім сучаснікам у храмах Нясвіжскага благачыння. Яны ж пагадзіліся стаць удзельнікамі праекта, каб у чарговы раз нагадаць пра самае існае, праз гэтыя сустрэчы пастарацца наблізіць для слухачоў тэматычных выпускаў галоўную сустрэчу жыцця — сустрэчу з Богам.

     Не ўсе могуць адразу прыйсці ў храм, і хто ведае, ці не падштурхне каго сказанае ў межах нашай перадачы зрабіць да яго крок.

     У праекце закранаюцца пытанні духоўнасці і маралі, адносін ў сям’і паміж бацькамі і дзецьмі, мужам і жонкай, іншымі сямейнікамі. Тлумачацца такія вечныя катэгорыі як “шчасце”, “пакора”, “духоўныя законы”, сэнс царкоўных таінстваў, значэнне малітвы, як спосабу размовы з Богам.

     Святары Нясвіжскага  благачыння пры ўдзеле іншых прадстаўнікоў духавенства Слуцкай епархіі стараюцца патлумачыць з духоўнай кропкі погляду прычыны хвароб нашага чысу.

     Адказы на тыя ж пытанні наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 г. Нясвіжа імкнуцца атрымаць ад нашых землякоў — прыхаджан храмаў, а калі і ад людзей, для якіх самая важная сустрэча ў жыцці яшчэ не адбылася.

     Для лепшага разумення тэмы абмеркавання ў кожнай перадачы прапаноўваецца літаратура з фонду Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы.

     Будзем спадзявацца, што намаганні ўсіх ўдзельнікаў і гасцей сумеснага праекта “Сустрэчы” прынясуць карысць яго слухачам, наблізяць падзею, без якой жыццё чалавека губляе сваю галоўную мэту, бо ўсе зямныя шляхі вядуць да Бога і храма.