РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Сумесны краязнаўчы праект “Парады з вуснаў несвіжан”

 

Сумесны праект ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”.

       Праект распачаўся на раённым радыё са студзеня 2018 года. Увазе слухачоў было прапанавана 12 радыёвыпускаў, у 2019-м - 11 выпускаў. У 2020 годзе першым удзельнікам радыёпраекта стаў іерэй Аляксандр Мельнікаў, настаяцель храма Уздзвіжання Крыжа Гасподня вёскі Вялікая Лысіца Нясвіжскага раёна, стваральнік і кіраўнік печавай артэлі “Огниво” (“Крэсіва”), адзін з ініцыятараў правядзення  праваслаўнага злёту “Святая Русь”. Праект нясе ў сабе вялікі маральны сэнс, фарміруе ў малададых людзей усведамленне, што кожная падзея нашага жыцця, нават самая сумная, з’яўляецца жыццёвым урокам, які спатрэбіцца пасля і прынясе карысць. Госці праекта расказваюць аб сваіх жыццёвых шляхах, перашкодах і спосабах іх пераадолення. Юнакі і дзяўчаты бачаць на прыкладзе, што страты і падзенні з цягам часу абарочваюцца зменамі ў лепшы бок. Праект дапамагае папулярызаваць кнігу, паказваць яе значнасць. Мерапрыемствы ў межах праекта – гэта яшчэ і цудоўная база для профарыентацыі. Кожны ўдзельнік расказвае і аб сваёй прафесіі, яе асаблівасцях і навучальных установах, дзе можна набыць гэту прафесію. Праект можна назваць школай жыцця ў розных яго праяўленнях.

     У 2018 годзе быў падрыхтаваны электронны часопіс “Парады з вуснаў несвіжан”, прысвечаны першаму ўдзельніку радыёпраекта, намесніку галоўнага рэдактара ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны” С.У. Любанец. Сваімі думкамі на тэмы жыццёвыя падзяліліся дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Л.І. Вітко, благачынны Нясвіжскай царкоўнай акругі настаяцель храма Узнясення Гасподня протаіерэй Аляксандр Данчанка, юрыст з трыццацігадовым стажам, паэт, перакладчык,  сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” У.Т. Жылко, малалетняя жыхарка блакаднага Ленінграна Г.А. Трыбунская, насельніца Нясвіжскага дома-інтарната для састарэлых і інвалідаў Т.П. Шмідт, мастак і скульптар, сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, абласнога народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца”, раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” Алег Пракарына, пісьменнік, драматург, стваральнік мінскага тэатра сатыры і гумару “Хрыстафор”, кіеўскага дуэта “Кролікі” У.В. Пярцоў, гісторык, выпускнік Нясвіжскай гімназіі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і на той час дактарант універсітэта Грайфсфальда у Германіі В.А. Быль, настаўніца пачатковых класаў СШ № 4 г. Нясвіжа з амаль трыццацігадовым педагагічным стажам Г.М. Сярпінская, пісьменнік, перакладчык У.Д. Бруй, краязнаўца Наталля Плакса.

      А.І. Бутэвіч -  лаўрэат прэміі Саюза журналістаў “Залатое пяро – 2001”, прэміі імя Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”, літаратурнага конкурсу “Кімерыйскія музы” на міжнародным фестывалі дзіцячых пісьменнікаў у Феадосіі – стаў першым удзельнікам сустрэч у рамках пректа у 2019 годзе. Створанае ў літаратуры Анатолем Бутэвічам  дапамагае чытачу спазнаць гісторыю Беларусі, абуджае, паднімае на паверхню ў чалавека тое, што даўно знаходзіцца на глыбіні душы, даносіць людзям, што тут, на гэтай зямлі, кожнаму хопіць месца, абы не бракавала шчырасці і  спагадлівасці.

      У кожнага чалавека ёсць абавязкі: перад сям’ёй, у дзяцей перад бацькамі, у бацькоў перад дзецьмі. А ва ўсіх разам – перад Радзімай. Пра гэта найлепш ведае ваенны камісар Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў А.В. Марозаў,  які сустрэўся з наведвальнікамі гуртка “Юны журналіст”. Юныя журналісты даведаліся, што стаць прафесійным ваенным Андрэй Віктаравіч марыў з чацвёртага скласа. А галоўным повадам для гэтага сталі размовы з дзядулем Ф.І. Марозавым, які таксама быў ваенным, прайшоў усю вайну, пачынаючы з бела-фінскай, затым Вялікую Айчынную. Вучоба ў Сувораўскім вучылішчы, а пасля ў вышэйшым ваенным вучылішчы ва Ўладзікаўказе (калісьці Арджанікідзе, горад паўночнай Асеціі), служба ў розных мясцінах Беларусі, а затым і родны Нясвіж, дзе ён прайшоў шмат ступеней да моманту, калі стаў ваенным камісарам двух раёнаў, загартавалі і падарылі не толькі прафесійны, але і каштоўны жыццёвы  вопыт. Удзячны сын, цудоўны муж, бацька дзвюх дачок і сына, сапраўдны патрыёт і абаронца сваёй Радзімы, Андрэй Віктаравіч шмат расказаў  маладым людзям, якія толькі пачынаюць сваё ўзыходжанне на вяршыні жыццёвых мараў.

      У Нясвіжскім доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў госці – не рэдкасць. Многія стараюцца падарыць свята людзям, для якіх чамусьці не хапіла  месца за сталом у сваёй хаце, сярод родных людзей, ці саміх родных зусім не засталося. У красавіку 2019 года ўдзельнікі  праекта мелі магчымасць пабываць у гэтай установе і атрымаць адказы на пытанні, якія іх асабліва цікавілі, ад дырэктара дома-інтэрната Г.Г. Маляра. Нясвіжскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў ён узначальвае ўжо 30 гадоў. Асабліва адрознівае гатага чалавека тое, што ён не лічыцца з часам, калі патрэбна прывесці ў жыццё задуму, якая палепшыць жыццё давераных яму людзей. За гады працы ў доме-інтэрнаце Генадзь Георгіевіч, яго калегі і многія памочнікі з ліку спонсараў і людзей неабыякавых да чалавечага болю, змаглі максімальна наблізіць умовы пражывання да хатніх для 230 пражываючых.

    «Все профессии нужны, все профессии важны» - гэтую ісціну, закладзеную ў вершы С.Я. Маршака, памятаюць многія пакаленні. У рамках сумеснага праекта «Парады з вуснаў несвіжан» наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ № 4 у пошуках жыццёвых парадаў і адказаў на пытанні, якія іх асабліва цікавяць, сустракаліся з людзьмі розных прафесій: журналістамі, урачамі, юрыстамі, прафесійнымі военнымі і работнікамі службы выратавання, бібліятэкарамі і супрацоўнікамі сацыяльнай сферы.

        1. Электронный журнал.ppt (89.9 Мб)