РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5 |
РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5 |
Духоўна-асветніцкі цэнтр “Існасць”
Духоўна-асветніцкая работа ўжо не першы год вядзецца ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Яшчэ ў 2004 годзе распачаў тут сваю дзейнасць клуб духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі “Ноеў каўчэг”, у 2005 годзе была распрацавана праграма дзейнасці клуба, разлічаная на 2005 – 2006 гады (аўтар – В.В. Шчарбакова). З гэтага часу работа ў плане духоўна-маральнага выхавання падлеткаў і моладзі стала адным з асноўных напрамкаў дзейнасці раённай бібліятэкі. Пасяджэнні клуба праводзіліся раз у месяц з удзелам протаіерэя Аляксандра Данчанкі, настаўніцы Нядзельнай школы Т.П. Калеснік, святароў Нясвіжскага благачыння. Арганізоўваліся таксама сутрэчы для дарослых чытачоў бібліятэкі. У 2006 годзе быў распрацаваны цыкл паведамленняў на раённым радыё духоўна-асветніцкага характару.
У студзені 2010 года па ініцыятыве ідэалагічнага аддзела Нясвіжскага райвыканкама і благачыннага Нясвіжскай царкоўнай акругі протаіерэя Аляксандра Данчанкі ў студзені 2010 года пры цэнтральнай раённай бібліятэцы адчынены духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” пад кіраўніцтвам протаіерыя Аляксандра Данчанкі. У бібліятэцы была распрацавана комплексна-мэтавая праграма дзейнасці цэнтра (аўтар – В.В. Шчарбакова), зацверджаная намеснікам старшыні Нясвіжскага райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце А.І. Майсенем. Праграма рэалізуецца праз супрацоўніцтва Нясвіжскага Благачыння, Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, бібліятэк раёна, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”, навучальных устаноў горада і раёна, устаноў аховы здароўя і прадугледжвае правядзенне духоўна-асветніцкіх лекторыяў для дарослых пры бібліятэках горада і раёна, пашырэнне дзейнасці клуба маральна-духоўнага выхавання “Ноеў каўчэг”, што ўключае вядзенне святарамі Нясвіжскага Благачыння духоўна-асветніцкай работы ва ўстановах адукацыі раёна, супрацоўніцтва з установамі аховы здароўя, правядзенне на раённым радыё духоўна-асветніцкай перадачы “Абуджэнне”, выданне ў раённай газеце “Нясвіжскія навіны” духоўна-асветніцкай старонкі “Вытокі”, падрыхтоўка семінараў і метадычных рэкамендацый для настаўнікаў, раённых духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў.
У рамках праграмы актыўна вядзецца работа па царкоўным краязнаўстве. У бібліятэцы былі сабраны матэрыялы для кнігі “Пастыр добры зямлі нясвіжскай” аб жыцці і дзейнасці ганаровага грамадзяніна г. Нясвіжа, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, былога настаяцеля Свята-Георгіеўскага храма горада Нясвіжа протаіерэя Дзімітрыя Хмеля, якая пабачыла свет у студзені 2012 года.
У рамках рэалізацыі праекта былі падрыхтаваны і праведзены семінары для настаўнікаў, бібліятэкараў і святароў на тэмы “Духоўна-маральнае выхаванне падрастаючага пакалення ва ўмовах устаноў адукацыі і культуры” (чэрвень 2010 года), “Бібліятэка – у дапамогу духоўна-асветніцкаму выханню” (вераснь 2010 года). 3 лістапада 2011 года ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы мы мелі магчымасць падзяліцца вопытам работы цэнтра са слухачамі абласных курсаў ідэолагаў, якія наведалі наш горад. 15 студзеня 2013 года мы мелі магчымасць падзяліцца вопытам работы ў галіне духоўна-асветніцкай дзейнасці ў бібліятэцы, прыняўшы удзел у Дні інфармавання “Этнаканфесіянальная сітуацыя ў Мінскай вобласці”, які праходзіў ў Нясвіжскім райвыканкаме.
В.В. Шчарбакова прадставіла вопыт работы духоўна-асветніцкага цэнтра «Існасць», выступіўшы з дакладам «Асветніцкая дзейнасць Нясвіжскай цэнтральнай бібліятэкі ў маральна-духоўным выхаванні асобы: рэалізацыя мэтава-комплекснай праграмы “Існасць” на трэцім Форуме бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцяў і беларускай дзяржаўнасці», які праходзіў з 23 па 25 мая 2013 года. 25 лістапада 2014 года Нясвіжчына стала месцам правядзення выязднога практычнага семінара для спецыялістаў аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райгарвыканкамаў, якія курыруюць пытанні этнаканфесіянальнай сферы Мінскай вобласці. 25 мая 2016 года вопыт работы духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць” быў прадстаўлены на выяздным абласным семінары “Міншчына канфесіянальная”, які праходзіў ў Лагойску. 18 мая 2017 года на Нясвіжчыне прайшло пасяджэнне калегіі апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Падвядзенне вынікаў мерапрыемства прайшло ў бібліятэцы, дзе былі асвечаны асноўныя моманты духоўна-асветніцкай дзейнасці цэнтра “Існасць”.
Комплексна-мэтавая праграма дзейнасці цэнтра прадугледжвае камплектаванне фондаў бібліятэкі духоўна-асветніцкай літаратурай, а таксама падпіску на духоўна-асветніцкія часопісы і газеты. Шырока вядзецца ў раённай бібліятэцы духоўна-асветніцкая работа сярод вучняў агульнаадукацыйных школ, гімназіі, навучэнцаў Дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, якія наведваюць пасяджэнні клуба духоўна-маральнага выхавання моладзі “Ноеў каўчэг”. У рамках работы цэнтра арганізоўваюцца сустрэчы з людзьмі высокай духоўнасці і веры.
У свой час зацікавіла чытачоў бібліятэкі прэзентацыя кнігі доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, першага намесніка генеральнага дырэктара па навуцы Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны М. А. Кадырава “Христианство и наука: вечные проблемы, новые надежды”. Запамінальнымі былі сустрэчы з акцёрам, рэжысёрам тэлебачыння, радыё, тэатра юнага гледача, аўтарам і вядучым духоўнай перадачы “Шлях да ісціны”, пісьменнікам Б.А. Ганагам, з дзіцячым паэтам, лаўрэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў Андрэем Смятаніным, паэтам, музыкантам, філосафам-манахам Іаанам (у свеце А.А. Бембелем), галоўным рэдактарам духоўна-асветніцкай газеты “Воскресение” А.І. Міхаленка, вядучым духоўна-асветніцкіх перадач на рэспубліканскім радыё Людмілай Мітаковіч.
Са студзеня 2010 года пачала выходзіць ў эфір на раённым радыё духоўна-асветніцкая праграма “Абуджэнне”. Добрым метадычным кіраўніцтвам для вядзення духоўна-асветніцкай работы стала кніга “Нясвіжчыны духоўныя крыніцы” – зборнік нарысаў аб дзейнасці цэнтра, якая пабачыла свет у красавіку 2015 года. Арганізоўваюцца паломніцкія маршруты па святых мясцінах Беларусі, Украіны, Расіі. Наведвальнікі клуба “Ноеў каўчэг” падарожнічаюць па Нясвіжчыне, знаёмяцца з гісторыяй храмаў і атрымліваюць ад святароў адказы на духоўныя пытанні.
З 2010 года у бібліятэцы праводзіліся праваслаўныя лекторыі для дарослых. Пасля сустрэчы дадзенай тэматыкі арганізоўваліся ў рамках работы Нядзельнай школы для дарослых (кіраўнік протаіерэй Аляксандр Данчанка) і Школы праваслаўнага выхавання (кіраўнік протаіерэй Алег Абрамовіч). З кастрычніка 2016 года пры бібліятэцы працуе Нядзельная школа храма Узнясення Гасподня. З лістапада 2016 года - сямейны клуб “Згода”, на пасяджэннях якога протаіерэй Аляксандр Данчанка праводзіць лекцыі і ўрокі духоўнасці па гісторыі Праваслаўнай Царквы, асвячае актуальныя пытанні, якія датычацца сямейнага выхавання. На пасяджэннях клуба абмяркоўваюцца навінкі праваслаўнай літаратуры, знаёмяцца з перыядычнымі выданнямі з фонду бібліятэкі, адбываюцца прагляды і абмеркаванне фільмаў духоўнай тэматыкі, праходзяць гадзіны пытанняў і адказаў, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Наведвальнікі клуба – пастаянныя ўдзельнікі раённага фестывалю “Велікоднае святло душы”, які праходзіць у Нясвіжскім цэнтры культуры. Мерапрыемствы ў рамках гэтага аб’яднання садзейнічаюць умацаванню станоўчых адносін да шматдзетных сем’яў, адукацыі бацькоў.
Мы шукаем лекі для душы ў розных мясцінах. I мала хто задумваецца, што многае, патрэбнае нам, знаходзіцца зусім побач. Варта толькі прыпыніцца, агледзецца... Каля помнікаў нашай духоўнай, культурнай спадчыны нельга праходзіць абыякава. Іх трэба вывучаць, занатоўваць, зберагаць і выхоўваць светлыя душы, якія будуць працягваць справу папярэдніх пакаленняў.
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
Title
https://nesvizhlib.by/index.php/ru/38-news1/1055-dukhona-asvetnitski-tsentr-isnasts#sigProGalleria8de639d429