РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1       Сельская бібліятэка з’яўляецца установай культуры, якая арганізуе сваю дзейнасць ва ўмовах невялікага сельскага населенага пункта з улікам узроставых, прафесійных, адукацыйных і іншых асаблівасцяў, культурных традыцый і запытаў розных сацыяльных груп.

1.2.         Кантроль за дзейнасцю дзяржаўных сельскіх бібліятэк, аказанне дапамогі ў арганізацыі работы і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, замацаванне кадраў па тэрытарыяльным прынцыпе ажыццяўляюць мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, па ведамаснаму – органы культуры.

1.3.         Дзяржаўная сельская бібліятэка размяшчаецца ў асобным памяшканні, што прадстаўляецца для іх работы мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў, калгасамі, прадпрыемствамі, установамі, арганізацыямі, грамадскімі фарміраваннямі.

 

2. ЗАДАЧЫ І ЗМЕСТ РАБОТЫ

 

2.1.         Асноўнай задачай сельскай бібліятэкі з’яўляецца стварэнне ўмоў для задавальнення патрэб насельніцтва ў інфармацыі і зносінах, развіццё творчых здольнасцяў людзей, арганізацыя правядзення вольнага часу. Сельская бібліятэка з гэтай нагоды праводзіць наступную работу:

-         вывучае сацыякультурную сітуацыю ў сваёй зоне, фарміруе актыў, распрацоўвае перспектыўныя накірункі дзейнасці;

-         абслугоўвае насельніцтва зоны бібліятэчнымі выданнямі, рэкламуе лепшыя з іх, прыцягвае людзей да сістэматычнага чытання кніг, часопісаў і газет;

-         прадастаўляе даведачную і кансультатыўную дапамогу карыстальнікам, вядзе іх навучанне асновам работы з электроннымі інфармацыйнымі рэсурсамі;

-         аказвае арганізацыйную, метадычную і практычную дапамогу ў стварэнні і функцыяніраванні бібліятэчных  фарміраванняў рознай накіраванасці, гурткоў, курсаў, клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб’яднанняў;

-         арганізуе культурна-масавыя мерапрыемствы, паўсядзённы дасуг наведвальнікаў, садзейнічае маральна-этычнаму выхаванню, акумулюе грамадскую думку, садзейнічае ажыццяўленню пазітыўных грамадскіх ініцыятыў у галіне адраджэня нацыянальных і культурных традыцый, экалогіі, фальклору.

 3. ШТАТЫ

3.1.         Дзяржаўную сельскую бібліятэку ўзначальвае загадчык (бібліятэкар), які прызначаецца і вызваляецца ад займаемай пасады загадам дырэктара ЦБС па пагадненні са старшынёй сельскага савета.

3.2.         Загадчык (бібліятэкар) забяспечвае выкананне ўсіх задач, прадугледжаных раздзелам 2 дадзенага палажэння.

3.3.         У сваёй рабоце ён абапіраецца на актыў, з якога фарміруе пастаянна дзеючы савет сельскай бібліятэкі. Савет з’яўляецца грамадскім органам кіраўніцтва ўсёй дзейнасці дадзенай комплекснай установы культуры.

3.4.         Загадчык бібліятэкі або бібліятэкар складае планы работы, арганізуе іх выкананне, ажыццяўляе гаспадарчую дзейнасць, нясе поўную матэрыяльную адказнасць за захаванасць маёмасці і кніжнага фонду, забяспечвае своечасовае  спісанне састарэлага, прыйшоўшага ў непрыгоднасць абсталявання, інвентару, друкаваных выданняў, адказвае за захаванне правілаў тэхнічнай эксплуатацыі і пажарнай бяспекі. Працоўны час – 40 гадзін у тыдзень.

3.5.         Загадчык (бібліятэкар) падбірае і ўносіць прапановы аб прыёме на работу тэхнічных работнікаў на поўную ці палову стаўкі  ў адпаведнасці з існуючымі нарматывамі. У такім жа парадку вырашаецца пытанне аб іх звальненні.

 4. ФІНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ.

4.1.         Сельская бібліятэка ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове нарматыўных дакументаў і актаў, распрацаваных па пытаннях культуры РБ.

4.2.         Фінансы сельскай бібліятэкі складаюцца з бюджэтных асігнаванняў (фонду развіцця культуры і мастацтва па спецыяльных нарматывах), спецыяльных (уласных) і прыцягнутых (спонсарскіх сродкаў).

4.3.         Бухгалтарскі ўлік і фінансавыя аперацыі ажыццяўляе цэнтралізаваная бухгалтэрыя аддзела культуры ў адпаведнасці з каштарысам, распрацаваным загадчыкам (бібліятэкарам) сельскай бібліятэкі. Аднясенне сельскай бібліятэкі да вызначанай групы па аплаце працы адбываецца на падставе наступных паказчыкаў:

-         адзіны фонд фінансавых сродкаў на год;

-         колькасць чытачоў;

-         колькасць кнігавыдач;

4.4.         Заработная плата загадчыка бібліятэкі складаецца з поўнай стаўкі заработнай платы загадчыка бібліятэкі. Даплата максімальным памерам не абмяжоўваецца і ўстанаўліваецца начальнікам аддзела культуры па дамоўленасці з дырэктарам ЦБС у залежнасці ад асабістага ўкладу работніка і выканання ім службовых абавязкаў. За творчыя дасягненні і высокія вынікі ў працы можа быць устаноўлена таксама персанальная надбаўка да заработнай платы.

4.5.         Загадчык (бібліятэкар) сельскай бібліятэкі вядзе гаспадарку ўстановы, падтрымлівае ў належным парадку памяшканні, абсталяванне і інвентар, забяспечвае своечасовы і якасны іх рамонт, набывае неабходныя матэрыяльныя каштоўнасці. Прыём і здача спраў і маёмасці робіцца па акту ва ўстаноўленым парадку.

 5. УЛІК І СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ

5.1 Загадчык (бібліятэкар) сельскай бібліятэкі вядзе штодзённы ўлік работы па абслугоўванні чытачоў у адпаведнасці з існуючымі інструкцыямі.

5.2   Сельская бібліятэка па выніках работы за год робіць справаздачу перад вышэйстаячым органам культуры па формах статыстычнай гадавой справаздачнасці 6-НК і 7-НК(па ўнясенню змяненняў у дзяржаўную статыстыку ў сувязі са скасаваннем абавязковай тыпалогіі бібліятэчных і клубных устаноў культуры з улікам нацыянальных, рэгіянальных, дэмаграфічных і іншых асаблівасцяў).

5.3 Адзін раз у год сельская бібліятэка робіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад насельніцтвам.