РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Летапісец эпохі


   2016 год аб’яўлены ў Рэспубліцы Беларусь Годам культуры. Гэты год багаты і на юбілеі беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Сярод іх асобна хочацца адзначыць народнага пісьменніка Беларусі Івана Пятровіча Шамякіна, якому сёлета споўнілася б 95 гадоў.

   Іван Пятровіч нарадзіўся ў вёсцы Карма Добрушскага раёна 30 студзеня 1921 года. Бацька пісьменніка з 1925 года працаваў лесніком. З гэтага часу сям’я пачала пераязджаць з месца на месца па розных леснічоўках. Следам за бацькам будучы пісьменнік крочыў у лес. Пазней ён скажа: “… Якімі роднымі былі лес навакольны, поле, гутнецкае, краўцоўскае! Я паказваў іх дзецям, як нешта дзівоснае, казачнае”. Чытаць стаў рана, яшчэ да школы. Іван Пятровіч узгадваў: “За год да школы бацька купіў мне “Буквар”, паказаў літары, і праз якія два месяцы я стаў чытаць лепей, чым ён. Ён слухаў маё чытанне, задаволена  ківаў галавой і казаў: “Быць табе ляснічым!”

   Пасля заканчэння сямігодкі будучы пісьменнік паступіў у Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, дзе пачаў пісаць вершы, напісаў першае апавяданне, актыўна ўдзельнічаў у літаратурным аб’яднанні, якое працавала пры газеце “Правда”. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў у Беластоку. У 1940 го-дзе быў прызваны ў армію і накіраваны на службу ў Мурманск, дзе і сустрэў вайну. Прымаў удзел у вызваленні Польшчы, бітвах на Одэры. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вярнуўся на радзіму, дзе ў 1946 годзе паступіў у Гомельскі пед-інстытут. Менавіта тут пачаў пісаць сур’ёзна.

   Творчая спадчына пісьменніка даволі значная. Яна знаёміць нас з сучаснікамі Івана Пятровіча, з трагічнымі падзеямі ХХ стагоддзя: Грамадзян-скай і Вялікай        Айчыннай войнамі, чарнобыльскай трагедыяй і іншымі.

   На вялікі жаль, народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна ўжо няма з намі. У кастрычніку 2004 года Івана Пятровіча не стала. Але яго творы жывуць, іх чытаюць, мы па-ранейшаму адчуваем яго прысутнасць у літаратуры. Івана Пятровіча Шамякіна крытыкі часта называюць летапісцам эпохі, а яго творчасць — мастацкім летапісам жыцця ХХ стагоддзя, пачынаючы ад гадоў рэвалюцыі да пачатку ХХІ стагоддзя, у якім пісьменнік паспеў напісаць шэраг сваіх твораў.

   У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла акцыя “Дзень з Іванам Шамякіным”, у рамках якой нашы чытачы пашырылі свае веды аб жыцці і творчасці пісьменніка.

Зоя СІЛКОВА,

загадчык аддзела

абслугоўвання

 і інфармацыі цэнтральнай

раённай бібліятэкі.

youporn porn watch pornhub german porno rokettube porno izle porno izle redtube porn watch