РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

“Расці дастойным несвіжанінам, сын!”


    Неяк сустрэла на Ратушнай плошчы несвіжанку Людмілу Вітко з сынам. Яна расказвала хлопчыку гісторыю горада.

    Разгаварыліся. Людміла Іванаўна, якая ўзначальвае  цэнтральную раённую бібліятэку, у Нясвіж прыехала з Валожына, у 1999 годзе паступіла вучыцца ў дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. У 2003-м засталася тут працаваць.

     —  У 99-м трапіла сюды ўпершыню. Тады нас, 15-гадовых, куды бацькі асабліва вазілі?! Канешне, Нясвіж і Валожын вельмі адрозніваліся — апошні ў той час быў прасцейшым. А Нясвіж мяне вельмі ўразіў. Яго замак, касцёл, ратуша! Сваёй велічнасцю, вышынёй гэтыя помнікі архітэктуры выклікалі захапленне. Мы з аднакласнікамі любілі гуляць па горадзе, па парку, любавацца імі. Цяпер, з часам, у жыццёвай мітусні, ужо не ўспрымаеш велічнасць будынкаў так востра, прывык да таго, што жывеш у горадзе-помніку. А вось чужыя людзі, шматлікія госці і турысты, захапляюцца ім. Гэта не можа не радаваць.

     І я стараюся сыну прывіваць гэтую павагу да гісторыі. Дзімка яшчэ малы, ён вучыцца ў другім  класе. Таму мае аповеды больш казачныя. Але яму асабліва падабаецца гуляць у парку — там доўгія дарожкі, па якіх добра катацца на веласіпедзе.

     А аднойчы Дзімка сказаў мне: “А ведаеш, за што мне наш горад падабаецца? За тое, што ў ім жывеш ты!”

     Людміла Вітко, згодна са сваімі службовымі абавязкамі, з’яўляецца адным з захавальнікаў і прадаўжальнікаў добрых народных традыцый, беларускасці. Акрамя таго, яна — актыўны ўдзельнік, вядучая  ўсіх раённых (а часам — і абласных) свят. Так яна працягвае сваю культурна-асветніцкую місію.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Святланы ПОЛЬСКАЙ.