РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Песняру прысвяцілі


 

Верш “Спадчына” чытае Маша Янушкевіч

   Ва Ужанкаўскай сельскай бібліятэцы-клубе адбылася  вечарына пад назвай “Паэзія Янкі Купалы — квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі”.

   Яна сабрала шмат удзельнікаў, у асноўным — дзяцей, вучняў Гарадзейскай СШ № 1. Яны пазнаёміліся з творчасцю народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

   Прагучалі вершы Песняра “Спадчына”, “Явар і каліна”, “А хто там ідзе?”, “Лета”, “Песня мая”, “Млечны шлях”, “У лесе”, “Мой край”, урывак з паэмы “Курган”. А таксама верш Пятра Прыходзькі “На радзіме Купалы”. Іх чыталі вучаніца 9 класа Анастасія Дрык, сямікласніцы Кацярына Смеюн і Аня Завясніцкая, васьмікласнік Дзяніс Якімчук, пяцікласніца Карына Смеюн, Мікіта Панкевіч (6 клас), Мацвей Якімчук (3 кл.), Маша Янушкевіч (2 кл.). Чыталі яны пранікнёна, натхнёна, перадаючы і сакавітасць, вобразнасць мовы паэта, і галоўную думку, якую ён выказваў у тым ці іншым сваім творы. А галоўная думка — хараство роднай прыроды, неабходнасць берагчы спадчыну і захоўваць традыцыі беларускага народа, вера ў яго светлае будучае. Прыемна, што дзеці ахвотна ўдзельнічаюць у такіх мерапрыемствах.

 

Вядучыя мерапрыемства Каця Смеюн і Насця Дрык з бібліятэкарам Людмілай Гуленка

   У бібліятэцы аформлена выстава “Год Вялікіх юбіляраў”, прысвечаная 135-годдзю з дня нара-джэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. На ёй на фоне беларускіх ручнікоў — партрэты Песняроў і іх кнігі, вялікае багацце і гонар беларускага народа.

 Людміла ГУЛЕНКА,

бібліятэкар Ужанкаўскай сельскай  бібліятэкі-клуба.