РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Мы пакажам вам казку

Святы прыносяць нам шмат прыемных хвілін, вясёлых забаў. Кожнаму чалавеку хочацца нечага прыгожага і непаўторнага. А што можа быць лепш, чым казка ў калядныя вечары?

    У зале патухае святло, гучаць беларускія цымбалы, запальваюцца свечкі. Спектакль пачынаецца. Але на сцэне не артысты, а невялі-кія лялькі, якія ажываюць і расказваюць нам пра падзеі часоў Божага Нараджэння. Гэта лялечны тэатр “Ланская Батлейка”.

    У гэтым годзе мы прымалі ўдзел у акцыі “Святло душы — дабрачыннасць”, якая была арганізавана Свята-Лізавецінскім манастыром. Гэта першы крок да ўдзелу ў Міжнародным Калядным фэсце батлеечных і лялечных тэатраў “Нябёсы”.

    На паказ спектакля “Цар Ірад” запрашаліся і маленькія, і дарослыя жыхары г. Нясвіжа. Ва ўтульнай зале Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы батлеечнае прадстаўленне ўбачыла каля пяцісот гледачоў. Таксама “Ланская Батлейка” пабывала ў аг. Сноў.

    Адышла зіма, прайшла і Масленіца з яе шумнымі забавамі   ды гульнямі. Але гэта не значыць, што ў батлейшчыкаў адпачынак да наступных каляд! Наперадзе Вялікдзень, і новыя пастаноўкі батлеечнага тэатра раскажуць сваім гледачам, наведвальнікам бібліятэк, аб Светлым Хрыстовым Уваскрашэнні.

Алена ЖУК,

бібліятэкар Ланскай

сельскай бібліятэкі.