РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

“Кніжная вясёлка дзяцінства”

Вясёлае мерапрыемства прайшло на адным дыханні і падарыла ўсім удзельнікам мора пазітыўных эмоцый і ўсмешак

    У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі “Кніжная вясёлка дзяцінства”. У захапляльнае падарожжа па старонках кніг падчас урачыстага адкрыцця Тыдня юныя чытачы адправіліся разам з беларускімі дзіцячымі пісьменнікамі Янай Явіч і Дзмітрыем Юртаевым. На сустрэчы рабяты даведаліся пра цікавыя факты з біяграфіі гасцей і пазнаёміліся з дзіўным светам іх твораў.

    Яна Явіч — паэтка, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Узначальвае аддзел паэзіі газеты “Літаратура і мастацтва”. Аўтар зборнікаў аповесцей-казак для дзяцей “Самыя кветкавыя сны” і “Уцёна хоча ведаць”, пераклала кнігу татарскага аўтара Роберта Мінуліна “Адна сям,я”. Дзмітрый Юртаеў таксама піша дзіцячыя вершы і займаецца мастацкім перакладам. Ён — пераможца і лаўрэат некалькіх прэстыжных міжнародных конкурсаў.

НАША ДАВЕДКА

     Самы першы Тыдзень дзіцячай кнігі прайшоў у Маскве ў сакавіку далёкага 1943 года. Ішла Вялікая Айчынная вайна, але дарослыя ў той цяжкі час здолелі наладзіць для дзяцей выдатнае свята, якое тыя запомнілі на ўсё жыццё. З тых часоў Тыдзень дзіцячай кнігі стаў добрай традыцыяй і кожны год праходзіць у гарадах і вёсках нашай краіны. А дзіцячы пісьменнік Леў Касіль нават прыдумаў да гэтага свята назву — “Імяніны кніжкі”.

 

    У той дзень на літаратурнай сустрэчы нікому не было сумна. Яна Явіч прадставіла дзецям свае чароўныя кнігі. Хлопчыкі і дзяўчынкі слухалі з вялікай цікавасцю пра прыгоды незвычайных герояў. А Дзмітрый Юртаеў з пасіўных гледачоў перавёў рабят у актыўных удзельнікаў тэатралізаванага дзеяння, па ходзе ператвараючы іх то ў дружыну слаўнага Шурум-Бурума, то ў сімпатычных кацянят, то ў сяброў няўдачлівага Рыбалова. Пасля дзеці змаглі ўзяць аўтографы ў  гасцей і сфатаграфавацца з імі на памяць.

Сваю кнігу “Уцёна хоча
ведаць” прэзентуе Яна Явіч

Лепшага чытача 2016 года Ганну Жураўскую Дыпломам узнагароджвае загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы Алёна Чухлей

    Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўшанаванне лепшых чытачоў, хлопчыкаў і дзяўчынак, для якіх кніга — лепшы сябар і верны памочнік. Ганаровае званне “Лепшы чытач 2016 года” было прысвоена Ганне Карпач (вучаніцы 2 “Б” класа сярэдняй школы №1 г. Нясвіжа), Ганне Ермаковіч (3 “А” клас сярэдняй школы №1 г. Нясвіжа), Паліне Бокун (3 “Б” клас Нясвіжскай гімназіі), Мікіце Бокуну (4 “А” клас Нясвіжскай гімназіі), Валерыі Аляхновіч (5 клас сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа), Паліне Кавалеўскай (7 “Б” клас сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа), Дар’і Саладковай (8 “Б” клас сярэдняй школы №4 г. Нясвіжа), Валерыі Крыцкай, Яне Хомка і Ганне Жураўскай (вуча-ніцам 8 “Б” класа сярэдняй школы №3 г. Нясвіжа). Самым актыўным чытачам бібліятэкі былі ўручаны дыпломы і падарункі.

    — Тыдзень дзіцячай кнігі — гэта свята ўсіх рабят, хто чытае, свята дзяцінства, свята радасці ад сустрэчы з любімымі кнігамі, — адзначыла загадчык аддзела па рабоце з дзецьмі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы Алёна Чухлей. — Кожны год падчас вясновых школьных канікулаў мы традыцыйна праводзім Тыдзень дзіцячай кнігі. У яго рамках праходзіць мноства цікавых мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю дзіцячай кнігі і чытання сярод дзяцей. Сёлета мы падрыхтавалі эрудыт-марафон “Любі, шануй, ведай роднае слова”, турнір знаўцаў прыроды “Пра зялёныя лясы і лясныя цуды”, літаратурны дыліжанс “Цуда-дрэва Карнея Чукоўскага” да 135-годдзя пісьменніка, эрудыт-зарадку “Па хвалях казачных прыгод”, віктарынны кактэйль “Праз люстэрка — у Краіну цудаў”. Стараліся выкарыстоўваць розныя формы масавай работы з чытачамі, каб кожны дзень Тыдня дзіцячай кнігі для рабят быў насычаным і цікавым.

 

Сярод лепшых чытачоў 2016 года — Ганна Карпач, Ганна Ермаковіч і Валерыя Аляхновіч

 

Дзмітрыю Юртаеву чытаць вершы дапамагалі дзеці

Аксана ГРОХ.

 

youporn porn watch pornhub german porno rokettube porno izle porno izle redtube porn watch