РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Аб супрацоўніцтве ў галіне культуры

   У рамках супрацоўніцтва паміж нашым раёнам і Радвілішкаўскім самакіраваннем дэлегацыя работнікаў культуры  наведала Нясвіжчыну з мэтай абмену вопытам у сферы бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва.

   Госці наведалі некалькі аб’ектаў культуры раёна і пазнаёміліся з гісторыка-архітэктурнымі каштоўнасцямі Нясвіжа. Сваімі ўражаннямі ад убачанага члены дэлегацыі падзяліліся падчас правядзення афіцыйнай сустрэчы ў райвыканкаме.  Старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко і літоўскія госці  абмеркавалі бліжэйшыя сумесныя праекты ў галіне культуры.

   Як зазначыла кіраўнік дэлегацыі галоўны спецыяліст аддзела асветы, культуры і спорту адміністрацыі самакіравання Радвілішкаўскага раёна Элігія Залтнерэне, пункты дагавору аб сумесным супрацоўніцтве выконваюцца дакладна і далейшае сяброўства будзе працягвацца.

   Падчас візіту літоўскіх гасцей суправаджала дырэктар Нясвіж-скай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы Людміла Вітко.

На здымку: падчас сустрэчы ў райвыканкаме.

Дзмітрый ЯШЧАНКА