РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

«Моладзь чытае: у кожнага свая старонка»

Удзельнікі студыі гутарковага жанру «Гаварун Шоу»
Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра
правялі акцыю «Моладзь чытае»

У першую нядзелю верасня наша краіна адзначыла

Дзень беларускага

 пісьменства. Да гэтага

 свята спецыялісты

 раённых бібліятэк і ўстаноў адукацыі падрыхтавалі

шмат розных цікавых

мерапрыемстваў.

Адным з іх стала гульня-падарожжа «Нам мір завешчана берагчы», арганізаваная спецыялістамі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы для навучэнцаў Нясвіж-скай гімназіі. Падчас гульні   юнакі і дзяўчаты паказалі свае веды па сучаснай гісторыі, здзейснілі  падарожжа па культурных цэнтрах Беларусі.

Таксама актыўны ўдзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства прынялі ўдзельнікі студыі гутарковага жанру «Гаварун Шоу» Нясвіжскага гарадскога маладзёжнага цэнтра пад кіраўніцтвам Валянціны Штоп. Яны праводзілі гістарычнае апытванне гасцей і жыхароў горада, раздавалі сімвалічныя закладкі. Рабятамі  быў створаны спіс папулярных маладзёжных выданняў  — «Моладзь чытае: у кожнага свая старонка».

Наталля ЕРМАШЭНКА.