РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Множым духоўнае багацце

 

   “Адно з важных дасягненняў дзяржавы за дваццаціпяцігадовую гісторыю незалежнасці — захаванне багатай і разнастайнай гістарычнай спадчыны беларусаў, задавальненне культурных запытаў людзей”.

   Са звароту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі са штогадовым Пасланнем да беларускага народа  і Нацыянальнага сходу.

   У нашай краіне вялікая ўвага надаецца развіццю культуры. Зацверджана дзяржаўная праграма “Культура Беларусі”, на рэалі-зацыю  якой закладзены значныя сродкі з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. 2016-ы аб’яўлены Годам культуры, што  пад-крэслівае яшчэ большую значнасць гэтай сферы духоўнага жыцця. Як падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім  штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага  сходу, “галоўная задача ў Год культуры — актывізацыя інтэлектуальных і духоўных сіл грамадства, перш за ўсё моладзі, для далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны”.

   Вялікую ролю ў выкананні пастаўленых задач выконваюць бібліятэкі. Таму наша гутарка з дырэктарам Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Людмілай ВІТКО, абранай дэлегатам на V Усебеларускі народны сход, была іменна на гэту тэму.

— Людміла Іванаўна, што прадугледжвае дзяржпраграма “Культура Беларусі” для бібліятэчнага абслугоўвання ў нашым раёне?

— Грамадства і дзяржава прызнае высокую значнасць бібліятэк як цэнтраў захавання і прымнажэння культурнай і навуковай спадчыны.

   Магчыма, праца бібліятэкара не так прыкметна, як праца настаўніка ці ўрача, таму што яе вынік нельга заўважыць адразу. Але менавіта на бібліятэкарах  ляжыць адказнасць за так званы адкла-дзены вынік — духоўнасць, адукаванасць, сацыялізацыю асобы.

   Сёння бібліятэчная супольнасць знаходзіцца ў цэнтры вялікіх і сур’ёзных пераўтварэнняў. Развіццё інфармацыйных тэхналогій змяняе ўяўленне аб задачах бібліятэк, іх месцы ў інфармацыйнай інфраструктуры, ролі ў сацыяльным жыцці.

   Дзяржаўная ўстанова культуры “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы” ўключае ў сябе 22 бібліятэкі.

   Прыярытэты развіцця бібліятэчнай сферы вызначаюцца  дзяржаўнай праграмай “Культура Беларусі”. Яна ўключае свабодны доступ да інфармацыі шырокага кола насельніцтва,  павелічэнне колькасці наведванняў, поўную камп’ютарызацыю, падключэнне да сеткі Інтэрнэт, устаноўку камп’ютарных праграм абслугоўвання чытачоў, абнаўленне бібліятэчных фондаў.  Усе гэтыя патрабаванні мы імкнёмся выконваць у поўным аб’ёме.  Дзякуючы рэалізацыі дзяржпраграмы, камп’ютарны парк бібліятэк раёна налічвае 48 камп’ютараў, у тым ліку ў раённай бібліятэцы — 25,  16 бібліятэк мае выхад у Інтэрнэт, працуе цэнтр інфармацыйных паслуг, мультымедыйны цэнтр. З 2012 года працуе сайт нашай установы, дзякуючы якому мы пазіцыяніруем сваю работу ў інтэрнэт-прасторы.  Для доступу да прававой інфармацыі ў цэнтральнай бібліятэцы, Гарадзейскай пасялковай, Сноўскай і Ланскай сельскіх бібліятэках працуе  электронная база “Эталон”. Штогод бібліятэкі раёна наведвае звыш 126 тысяч карыстальнікаў. Увага надаецца людзям з парушэннем зроку. У рамках праграмы набыта дакумент-камера, і на адным з камп’ютараў у цэнтральнай бібліятэцы ўстаноўлена   дэма-версія праграмы “Jaws”.

— Як абнаўляюцца бібліятэчныя фонды ў апошнія гады?

— Што тычыцца пытання абнаўляльнасці фондаў, то гэты паказчык у нашай установе адпавядае патрабаванням дзяржпраграмы (5 % у год).

   Якаснае папаўненне інфармацыйных рэсурсаў — фундамент эфектыўнасці дзейнасці бібліятэкі.  Фонд  бібліятэк раёна  налічвае больш за 270 тысяч твораў друку і іншых інфармацыйных рэсурсаў, даступных шырокаму колу карыстальнікаў. Штогод  паступае больш за 70 экзэмпляраў перыядычных выданняў.

   За 2015 год на камплектаванне бібліятэк раёна было выкарыстана 681,1 мільёна рублёў, што складае 16,7 % ад агульнай сумы затрат, выдзеленых на ўтрыманне бібліятэк раёна. Увага надаецца падтрымцы айчынных аўтараў, таму вялікая  работа вядзецца па камплектаванні бібліятэк сацыяльна-значнай літаратурай. З гэтай мэтай супрацоўнічаем з такімі выдавецтвамі, як “Мастацкая літаратура”, “Беларуская навука”, “БелЭн” імя П. Броўкі, “Беларусь”, “Звязда” і іншымі. 

У аддзеле камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду цэнтральнай раённай бібліятэкі ў рамках сістэмы  “ALIS 2000” дзейнічае дзве падсістэмы: “Камплектаванне і апрацоўка”, “Рэтраспекцыя”. Апрацоўка новых паступленняў вядзецца ў аўтаматызаваным рэжыме з 2001 года. Электронны каталог сістэмы складае 48693 бібліяграфічныя запісы.

Бібліятэкі  служаць беларускай культуры, навуцы, асветніцтву і адукацыі насельніцтва. Штогод іх супрацоўнікі выдаюць больш 300 тысяч выданняў і абслугоўваюць каля 18,4 тысячы чытачоў.

— Сёння бібліятэка — гэта не толькі месца, дзе можна ўзяць кнігу, пачытаць газету ці часопіс. Гэта —  цэнтр культуры, дзе грамадскае жыццё б’е ключом…

— Сучаснаму чытачу патрэбна сучасная бібліятэка, а таму і мы не павінны стаяць на месцы, а шукаць новыя і эфектыўныя формы работы, каб не згубіць свайго карыстальніка. Што ж робяць нашы бібліятэкі? Мы прытрымліваемся наступных прынцыпаў у працы: даступнасць, традыцыі, наватарства.

   Бібліятэкі раёна актыўна праводзяць мерапрыемствы па папулярызацыі літаратуры, дапамагаюць і вучаць чытачоў граматна працаваць з інфармацыйнымі рэсурсамі, задавальняюць патрэбы ў прававых ведах, падтрымліваюць інтарэсы сваіх карыстальнікаў на базе аматарскіх аб’яднанняў. Пры бібліятэках раёна працуе 21 клуб, лепшыя з іх: раённае літаратурна-музычнае аб’яднанне “Валошкі”, гасцёўня для людзей сталага ўзросту “Ясь і Яніна”, “Што? Дзе? Калі?”, клуб па духоўным выхаванні падлеткаў “Ноеў каўчэг” Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі,  “Непаседы”, “Дыялог” Нясвіжскай дзіцячай бібліятэкі, “Отрада”  Сноўскай сельскай бібліятэкі, “Юнона” Гарадзейскай гарпасялковай бібліятэкі і іншыя. Створаны і актыўна дзейнічае духоўна-асветніцкі цэнтр “Існасць” — сумесны праект Нясвіжскага райвыканкама, раённай бібліятэкі, Нясвіжскага благачыння,  раённай газеты “Нясвіж-скія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны”.

  Супрацоўнікі бібліятэк  распрацавалі і рэалізуюць наступныя праекты: “На кніжных абшарах”, “Литературный марафон” , “Защити себя сам”, “Непокоренная Беларусь”, “Асоба ў бібліятэчнай прафесіі”, “Библиотечный перекресток”, “Літаратурная спадчына Нясвіжчыны”.

   Мы пастаянна запрашаем нашых жыхароў да ўдзелу  ў конкурсах, турнірах, брэйн-рынгах, біблія-квэстах, фотапаляваннях. Добрыя і плённыя адносіны склаліся ў бібліятэк з Саюзам  беларускіх пісьменнікаў, выдавецтвамі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, літаратурным музеем Максіма Багдановіча, сумесна з якімі праходзяць сустрэчы з паэтамі і пісьменнікамі, прэзентацыі навінак літаратуры, выставы. 

   2016 год  аб’яўлены Годам культуры, і гэта патрабуе ад нас найбольшай адказнасці ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў. Год пачаўся з правядзення раённай акцыі “Дзень з Іванам Шамякіным”, пры-свечанай 95-годдзю з дня нара-джэння пісьменніка. Да Дня кнігі і аўтарскага права правялі біблія-квэст “Арыенцір: бібліятэка”, у якім прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў школ горада. Да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС быў арганізаваны раённы конкурс малюнкаў і вершаў “Мы пішам і малюем кнігу пра Чарнобыль”.

   Сёлета прайшоў першы фестываль паэзіі імя  Ганаровага грама-дзяніна г. Нясвіжа, беларускага паэта Паўлюка Пранузы “Голасам свайго пакалення”.

   У рамках работы духоўна-асветніцкага цэнтра “Існасць”, ва ўрачыстай абстаноўцы былі падзведзены вынікі шматгадовай працы клуба “Ноеў каўчэг”, удзельнікамі якога на працягу 4 гадоў з’яўляліся вучні 11 класа сярэдняй школы № 1 горада Нясвіжа. Падчас мерапрыемства адбылася прэзентацыя дыска радыёперадач “Абудзіцца да вечнасці”. Па выніках работы на ніве духоўнай асветы цэнтральная раённая бібліятэка была ўзнагароджана Архіерэйскай граматай епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

   Сумесна з грамадскім аб’яднаннем “Несвіжане” падвялі вынікі раённага краязнаўчага конкурсу, прымеркаванага да 430-годдзя атрымання Нясвіжам Прывілея на Магдэбургскае права. Пераможцы былі ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад Вікторыі Жукевіч – Дзівоты, польскай паэтэсы, нашай зямлячкі, сябра ГА “Несвіжане”.

   Стала добрай традыцыяй арганізоўваць мерапрыемствы, прысвечаныя  Дню бібліятэк. З 2013 г. у Нясвіжы праводзіцца сацыякультурная акцыя “Бібліяноч”, якая збірае ўсіх аматараў,  з 2014 г. — штогадовае гарадское свята “Я с книгой открываю мир” у рамках рэспубліканскай акцыі “Лето с доброй книгой”.

   Захоўваючы культурныя і гістарычныя традыцыі, бібліятэкі смела глядзяць у будучае. “Лічбавая рэвалюцыя”, якая ахапіла ўвесь свет, унесла свае карэктывы ў разуменне месца і ролі  бібліятэкі сёння. Паступова з кнігасховішча і “ціхага месца для чытання” мы ператварыліся ў агульнадаступны інфармацыйны цэнтр, які   актыўна ўдзельні-чае ў жыцці раёна, задавальняе  патрэбы, запыты жыхароў Нясвіжчыны ў межах культурнай прасторы.

Гутарыла Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

youporn porn watch pornhub german porno rokettube porno izle porno izle redtube porn watch