РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Спяваў ціха, але ўласным голасам

 

   Словы, вынесеныя тут у загаловак, належаць аднаму з літаратурных крытыкаў, які аналізаваў творчасць паэта Паўлюка Пранузы. Нажаль, прозвішча крытыка я не памятую, але і сёння пагаджаюся з мудрасцю і справядлівасцю ацэнкі творчасці нясвіжскага аўтара, бо ў паэзіі няма больш важнай задачы, чым мець уласнае “Я”, мець уласны почырк, уласную пазіцыю и праз мастацкія вобразы даносіць біццё свайго сэрца да чытача. Паўлюку Пранузу гэта ўдавалася і ён заняў годнае месца ў беларускай літаратуры.

   Упершыню з вешамі паэта мне давялося пазнаёміцца больш чым паўстагоддзя назад, калі я быў вучнем Нясвіжскай школы-інтэрната імя Якуба Коласа. Установа гэта адкрылася ў верасні 1956 года. Напачатку было набрана выучняў толькі з першага па пяты клас, але паступова школа расла і ў 1963 адбыўся першы і апошні выпуск у гэтай установе сярэдняй адукацыі. Яна была ператворана у васьмігодку, праіснавала 28 гадоу, аж да 1984 года.

   У шасцідзесятых гадах мінулага стагоддзя ў школе-інтэрнаце штогод бываў Паўлюк Прануза. Наша настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ніна Арцёмаўна Саўчанка налажвала літаратурныя вечарыны, на якія запрашаўся паэт. Мне было гадоў чатырнадцаць, калі я ў першыню ў жыцці ўбачыў жывога паэта. Было ўжо абяўлена аб маючай адбыцца сустрэчы. Якраз я дзяжурыў у калідоры і тут увайшоў дзяцька сярэдняга росту ў даўгаватым паліто, у белай сарочцы з гальштукам (у тыя часы – рэдкасць) і, што мяне здзівіла, на чаравіках чырвонага колеру былі чорныя галёшы. Праз колькі хвілін паліто і галёшы незнаёмец пакінуў у настауніцкай.

   Была поздняя восень, не ўсе тратуары ў Нясвіжы адпавядалі прызначэнню, яшчэ сям-там з ваенных часоў засталіся разваліны з рускамоўнымі надпісамі “Осторожно. Грозит обвалом”. Шмат бруду, таму і спатрэбіліся галёшы чалавеку, які быў акуратным, відаць, ва ўсім. Да нас, навучэнцаў, у актавую залу зайшоў прыгожы мужчына ў светлым касцюме. Ніна Арцёмаўна назвала яго імя, дала яму слова. З той літаратурнай сустрэчы мне, тады шасцікласніку, і сёння помніцца радок з вуснаў паэта “жменьку арэхаў дасць на дарогу…”. Дзецям лёгка ўстрымаць канкрэтнае апісанне, да тагож “арэх” – смаката! Таму, напэўна, гэты вобраз-радок і запомніўся і далятае праз смугу дзесяцігоддзяў. Мы, вучні, слухалі выступоўца з захапленнем. Паўлюк Прануза выдатна спалучаў у сабе майстэрства педагога і пісменніка. Цэлая актавая зала юных слухачоў яму падпарадкоўвалася, што ўдаецца не кожнаму. Са школьных гадоў помняцца мне і такія радкі паэта:

Хай пазайздросцяць нам сятоння

Куды нас партыя вяла.

Мы бачым будучыню ў промнях

Камуністычнага святла.

Пачыналіся шасцідзесятыя гады, была абяўлена Праграма будаўніцтва камунізма. Таму і паліліся вершы ў многіх аўтараў на зададзеную тэму. Але гэта хутчэй была “рыфмаваная ідэалогія”, чым паэзія. Ці верыў Паўлюк Прануза ў камунізм – не ведаю, а я, падлетак, - верыў.

Аднойчы, па нейкіх справах, быў я у будынку школы, дзе настаўнічаў Павел Кузьміч. Там я пабачыў стэнд, дзе пад шклом размяшчаліся кнігі нашага аўтара: “Добрай раніцы”, “У дальнім раёне”, “Мае землякі”, “Добры дожджык”. Чамусці і цяпер помніцца гэты стэнд. Я ў той момант, здаецца, упершыню адчуў вагу і веліч кнігі, яе важнасць у жыцці чалавека. А што наглядная агітацыя – вялікая сіла – зразумеў на ўласным досведзе.

Апошні раз бачыў я Паўлюка Пранузу студэнтам, у 1967 годзе. Ён наведваў педагагічны інстытут. Напярэдадні вялікая падборка яго вершау друкавалася ў газеце “Літаратура і мастацтва”. Я чытаў вершы з замілаваннем і таму, выпадкова сустрэўшы і пазнаўшы паэта, спыніў яго, земляка, і мы некалькі хвілін размаўлялі аб гэтай публікацыі.

У маёй памяці Паўлюк Прануза паўстае як чалавек, які кудысці ідзе, ідзе нетаропка, неспешна. Здаецца, я чую яго крокі, адчуваю нейкае святло, якое сыходзіць ад яго постаці. У сталым веку я разумею чаму так адбываецца. Паэт вярнуўся з франтоў вайны, бог яго ўратаваў для паэзіі, для Музы. І сам ён, творца, быў перепоўнены прагаю жыцця. І святлом гэтай любові напаўняў свае вершаваныя радкі, свае кнігі, імкнуўся дастукацца да нашых сэрдцаў, сэрдцаў чытачоў.

І хоць Паўлюк Прануза ніколі не працаваў настаунікам у школе-інтэрнаце, але мы, былыя выхаванцы,сустракаючыся калі-нікалі і зараз, ужо пасівелыя, у Нясвіжы – імя яго ўзгадваем з любоўю. Ён, сваімі літаратурнымі сусрэчамі фарміраваў у нас, дзяцей, павагу да кнігі, да роднага слова і роднага краю.

Дзякую кіраўнікам Нясвіжскага раёна, членам выканкама за пастанову – надаць раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы. Нясвіжчына ў адпаведнасці з заявамі Прэзідэнта нашай дзяржавы, павінна быць узорам гаспадарання на зямлі. А мы, работнікі культуры, парадуемся, што наш ураджай, у сферы духоунасці, сёння матэрыялізаваўся ў назве бібліятэкі, а паэт Паўлюк Прануза будзе заўсёды заклікаць жыхароў горада наведаць гэты Храм – Гмах, дзе спасцігаюць веды і вучацца дабру.

Земляку-паэту я прысвяціў свой верш:

 

ПАЭТ І РУЖЫ

...Некалькі дзясятпкаў гатункаў руж

"прыпісаліся" ў Паўлюка Пранузы дома.

(з інфармацыі экскурсавода)

Спытаў я ў ружаў

Паненак Нясвіжа

Ці помняць Пранузу,

Заўзятара кніжак?

Схіліўся да кветак,

Мне чуюцца гукі:

"Любіў нас, як дзетак,

Паэт беларускі.

Нас песціў старанна,

Душою лагодзіў,

Каб кожная паннай

Была ў карагодзе.

Пялёсткамі музу

Яго акрылялі.

I светла Пранузу

Было на скрыжалях.

Мы тут маладзеем

3 вясною нанова

I ззяем-квітнеем

Паэтавым словам".

 

Мікола Кутас. Ілья. Вілейскі раён.

youporn porn watch pornhub german porno rokettube porno izle porno izle redtube porn watch