РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

Нясвіжчына гукае вясну


2021 год абвешчаны ў Беларусі Годам народнага адзінства. Гэта год салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.

У Год народнага адзінства, ні што так не аб’ядноўвае, як традыцыі і абрады нашых продкаў. 24 сакавіка ў Раённым цэнтры народнай творчасці, сумесна з Заазерскай СБ прайшло традыцыйнае беларускае свята «Гуканне вясны». Сонечны настрой, загукальныя песні-вяснянкі ад клубнага фарміравання па вакалу “Нота”, тэатралізаванае прадстаўленне ад клубнага аб’яднання “Тэатр кнігі” (Заазерская СБ), а таксама карагоды, гульні і выраб “птушачак шчасця” стварылі неверагодна шчырую і святочную атмасферу!

 

Выказваем шчырую падзяку ДУА “Нясвіжская СШ№1” і ДУА “Нясвіжская СШ№4”, а таксама ўсім хто завітаў да нас ў гэты веснавы дзень!

Народныя традыцыі і фальклор маюць вялікую духоўную сілу, якая яднае розныя пакаленні беларусаў і робіць нас бліжэй адзін да аднаго. Чакаем усіх аматараў беларускіх традыцый у нашым цэнтры: аг. Заазер’е, вул. Прыгарадная,1 — Раёны цэнтр народнай творчасці.

 

 

 

 

Загадчык РЦНТ – Юлія Івашка,

бібліятэкар Заазерскай СБ – Дылеўская Н.Ф.