РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: neswiz_bibliotek@mail.ru

Клубы и объединения Несвижской центральной районной библиотеки имени Павла Пронузо

  

 Сямейны клуб “Згода”

 

     З 2010 года у бібліятэцы праводзяцца праваслаўныя лекторыі для дарослых. Сустрэчы дадзенай тэматыкі арганізоўваюцца ў рамках работы Нядзельнай школы для дарослых (кіраўнік протаіерэй Аляксандр Данчанка) і Школы праваслаўнага выхавання (кіраўнік протаіерэй Алег Абрамовіч). З кастрычніка 2016 года  пры бібліятэцы працуе Нядзельная школа храма Узнясення Гасподня. Протаіерэй Аляксандр Данчанка праводзіць лекцыі і ўрокі духоўнасці па гісторыі Праваслаўнай Царквы, асвячае актуальныя пытанні, якія датычацца сямейнага выхавання. На пасяджэннях клуба абмяркоўваюцца навінкі праваслаўнай літаратуры, знаёмяцца з перыядычнымі выданнямі з фонду бібліятэкі, адбываюцца прагляды і абмеркаванне фільмаў духоўнай тэматыкі, праходзяць гадзіны пытанняў і адказаў, майстар-класы па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. Наведвальнікі клуба – пастаянныя ўдзельнікі раённага фестывалю “Велікоднае святло душы”, які праходзіць у Нясвіжскім цэнтры культуры. Мерапрыемствы ў рамках гэтага аб’яднання садзейнічаюць умацаванню станоўчых адносін да шматдзетных сем’яў, адукацыі бацькоў.