РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

“Кут бацькоўскі я шчыра люблю!”

Літаратурна-музычнае рандэву

 

       11 верасня ў Слаўкаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках Года народнага адзінства прайшоў раённы семінар бібліятэкараў пад прыгожай назвай “Кут бацькоўскі я шчыра люблю”.

       Сустракала гасцей самы юны чытач бібліятэкі Вераніка Сачук з кошыкам, у якім ляжалі пажаданні для кожнага ўдзельніка мерапрыемства. І вось загучала лірычная мелодыя – прысутныя апынуліся ў палоне душэўных слоў пра родны кут, маленькую радзіму, адносіны паміж людзьмі, пра любоў да роднай вескі і ўвогуле да сінявокай Беларусі. Вершы пра родны дом, вёскі Нясвіжскага раёна, любоў да Бацькаўшчыны, якія кранулі душу і вымусілі скаціцца скупой слязінцы амаль у кожнага, прагучалі ў выкананні мясцовых жыхароў Марыі Енчык, Элеаноры Батурыцкай і Ганны Савіцкай. Паэтычныя выступленні чаргаваліся з музычнымі, якія дарылі гасцям мерапрыемства народны ансамбль песні Нясвіжскага РЦК “Млечны шлях”, Ігар Гарбачоў і Антон Енчык. Мясцовы каларыт і атмасферу добразычлівасці і ветлівасці ўнеслі вядучыя Аксана Пяткевіч, библиятэкар Слаўкаўскай сельскай бібліятэкі, і Святлана Антончык. Усе прысутныя былі ўражаны прыгожымі выставамі – кніжнай “Гэта зямля твая і мая” і выставай-дэгустацыяй “Смак, знаёмы з дзяцінства”. Кожны госць мерапрыемства атрымаў кропельку дабрыні, узаемапавагі адзін да аднаго і разумення, што толькі разам мы пераможам любыя перашкоды і зможам дасягнуць пастаўленых мэт.

 

Слаўкаўская сельская бібліятэка