РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

10.11.2022

  літаратурны турнір

“Знаўцы творчасці Якуба Коласа”

 

         11 лістапада ў Сноўскай сельскай  бібліятэцы прайшоў літаратурны турнір "Знаўцы творчасці Якуба Коласа ".

       Жыццё  Якуба Коласа - узор і прыклад усім, хто хоча пакінуць добры след пасля сябе, паслужыць Айчыне незалежна ад таго, якой справе сябе прысвяціў. Паэт пакінуў нам багатую спадчыну.

        Хутка бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас  - выдатны пісьменнік, без якога немагчыма ўявіць беларускую літаратуру.

       На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з выставай твораў пісьменніка, адказвалі на пытанні,разгадвалі рэбусы, удзельнічалі ў конкурсе «Рэстаўрацыя твораў».

 

Сноўская сельская бібліятэка