РБ, Минская обл., г. Несвиж, ул. Белорусская, д. 5
тел./ факс: (8 01770) 5 19 79, e-mail: biblio@nesvizh-kultura.by

РБ, Мінская вобл., г.Нясвіж, вул.Беларуская, д.5
тэл./факс:(801770) 5 19 79

16.06.2021

«С книгой весело шагать»

Литературные приключения

 

       Сегодня у нас в гостях были ученики 1-ых классов ГУО "Средняя школа № 4 г. Несвижа", которые совершили увлекательное путешествие в мир интересных книг и литературных героев. Литературные приключения включали конкурсы, игры, викторины, с которыми ребята блестяще справились, а также интересно и с пользой провели свой досуг.

Отдел по работе с детьми

Несвижской центральной районной библиотеки им. П. Пронузо




16.06.2021

“Пяром і сэрцам з Нясвіжам”

Гадзіна памяці паэтаў Нясвіжчыны

 

       Думаю, вы не станеце спрачацца, што самым вялікім падарункам для кожнага чалавека, на гэтай зямлі ці ў нябёсах, з’яўляецца памяць. Памяць пра тое, што ты ёсць, калі твае радасць ці смутак знойдзецца з кім раздзяліць, калі твае словы — вялікая жыццёвая навука і да іх прыслухоўваюццца, а пасля ўспомінаюць яшчэ і тады,  калі ўсё бачыцца толькі з вышыні. Падчас гадзіны памяці паэтаў Нясвіжчыны Івана Гурбана, Міхася Сазончыка, Уладзіміра Богдана, Мікалая Бялевіча, Віталя Барадзіна, якія не толькі пяром, але і сэрцам былі з Нясвіжам, іх словамі, іх вершамі гаварылі родныя, сябры раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, удзельнікі ансамбля песні “Элегія” пад кіраўніцтвам Тамары Прыгун і хору ветэранаў “Аптымісты” (кіраўнік Ірына Латушка, акампанемент Аляксандра Гапановіча), сябры і знаёмыя. Цудоўна пераклікаліся з паэтычнымі творамі нашых землякоў лірычныя песні ў выкананні ўдзельнікаў ансамбля “Элегія” і хору “Аптымісты”.

     Усе прысутныя дакрануліся і да жыццёвага і творчага лёсу кожнага аўтара. Хтосьці пра гэта памятаў, а хтосьці, як, напрыклад удзельнікі сумеснага праекта “Парады з вуснаў несвіжан”, наведвальнікі гуртка “Юны журналіст” СШ №4 г. Нясвіжа, пра некаторыя моманты пачулі ўпершыню.

       Іван Гурбан пражыў доўгае жыццё. Яго сталасць прыйшлася на няпросты час, калі рушыліся храмы, а разам з імі і людскія лёсы. У шасцідзесятыя гады паэт працаваў старшынёй Юшавіцкага сельскага савета. А пасля быў загад аднаго з раённых кіраўнікоў залезці на страху Юшавіцкай царквы і зрэзаць крыж. Ён не выканаў распараджэнне і болей старшынёй сельсавета не працаваў. Гэта быў подзьвіг. І здзейсніў яго наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт з Юшавіч Іван Яфімавіч Гурбан. Пасля ён быў краўцом, паляводам, загадчыкам магазіна, рабочым у мелірацыйнай арганізацыі… Ён сеяў і будаваў, сеяў словам і зернем, баяўся спазніцца і апярэджваў свой час. А самая вялікая яго мара спраўдзілася, калі паэту было 72 гады. Іван Яфімавіч стаў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі.

    Пры жыцці наш зямляк выдаў кніжку для дзяцей “Чубаценькі будзільнік”, а ўжо пасля смерці Івана Гурбана пабачыла свет яго кніга “Паэт”, вершы з якой і прагучалі падчас сустрэчы ў бібліятэцы. Падзялілася ўспамінамі пра бацьку і дачка Людміла, якая прыйшла разам з сынам — унукам паэта.

     Цёплыя словы пра бацьку —   Міхася Яфрэмавіча Сазончыка, паэта з Гарадзеі, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі выказала дачка Ніна Міхайлаўна Няхай.

     Творчасць паэта знайшло сваё ўвасабленне ў зборніках “Пад родным небам”, “Люблю”, “Крыніца”, “Выпрабаванне часам”, “Роздум” і зборніках для дзяцей “Вераб’іная дача” , “Навагодні светлячок”, “Сонца мыецца”. І ў выданні  калектыўнай кнігі раённага літаратурна-музычнага аб’яднання  “Валошкі” — “Букет валошак” Міхась Яфрэмавіч прыняў актыўны ўдзел.

     Госці бібліятэкі падтрымалі ініцыятыву назваць бібліятэку ў Гарадзеі іменем Міхася Сазончыка. Ёсць спадзяванне, што калі-небудзь так і будзе.

      У 2007 годзе Уладзімір Сцяпанавіч Богдан, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі” прапанаваў на суд чытача свой першы зборнік “Нясвіжскі край”. Эпіграфам да яго сталі такія словы: “Пішу пра людзей і для людзей …”. У 2010 пабачыў свет другі яго зборнік  — “Роднымі сцежкамі”, яшчэ праз год — кніга для дзяцей “Міласэрнасць”. І ўжо пасля смерці паэта — зборнік паэзіі і прозы “Бацькоўскі парог”. Усе кнігі, акрамя першай і апошняй, былі падрыхтаваны да выдання супрацоўнікамі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы Таццянай Байкаш і аўтарам гэтых радкоў.

     Кнігу “Бацькоўскі парог”, якую да выдання рыхтавала жонка, Леаніда Іванаўна, Уладзіміру Сцяпанавічу не суджана было патрымаць ў руках. Але апошняе слова Уладзіміра Богдана прагучала. Шкада, што не з яго, а нашых вуснаў, але ўзятае на старонках яго апошняга зборніка.

     Успамінамі пра нашага земляка падзяліўся яго сын — Сяргей Уладзимиравич Богдан.

Галоўны ўрач санаторыя Мікалай Сцяпанавіч Бялевіч быў яшчэ і паэтам. Ён аўтар некалькіх кніг паэзіі. Свае словы пра Мікалая Сцяпанавіча  выказаліся нявестка паэта, Таццяна Бялевіч. Цудоўна гучалі вершы гэтага аўтара з вуснаў яго жонкі Марыны Іванаўны Бялевіч, сына Сяргея і ўнука Дзмітрыя.

     “Шляхам паэзіі”, пад “Мелодыі жыцця”,  разумеючы “Парывы душы” паэта Мікалая Бялевіча “У гадзіны дасуга”, мы не заўважаем “Нашы гады”, але лічым кожнае “Імгненне”, і разумеем, што галоўнае “Пажаданне” паэта ўсім заключаецца ў словах “Быць чалавекам” і ўсім, без выключэння нагадваць яго ж словамі “Дарыце дабрыню”. Менавіта пра дабрыню і разважаў словамі свайго дзеда Мікалая Бялевіча яго ўнук Дзмітрый.

   Светлымі радкамі ўвайшоў у літаратуру нясвіжскі паэт Віталь Барадзін. Віталь Аляксандравіч пакінуў пасля сябе цудоўную “Спадчыну” ў выглядзе аднайменнай кнігі  паэзіі, якую, на жаль, сам ужо не пабачыў. У самым першым творы зборніка — просьба паэта да сваіх вершаў, і гэту просьбу, замест паэта,  агучыў яго сябар, Віталій Канстанцінавіч Раманчук. Віталій Канстанцінавіч падзяліўся сваімі ўспамінамі пра сябра і прачытаў верш Віталя Барадзіна, сюжэт якога ён бачыў на яве.

     Вершы Віталя Барадзіна прагучалі і з вуснаў юных аматараў паэзіі — Валерыі Шчарбаковай і Дзмітрыя Бялевіча.

     Вядучымі гадзіны памяці  былі Ганна Ярмалінская і аўтар гэтага матэрыяла.

      Кропля за кропляй пераліваліся думкі нашых паэтаў у словы вершаў, каб і сёння мець магчымасць гаварыць з намі і з тымі, з кім не паспелі сустрэцца на гэтым свеце. Дзяліцца сваёй шчырасцю, мудрасцю і вялікай любоўю і праз сотню, а то і болей гадоў. І не толькі дзяліцца, але і навучаць, бо гэтыя якасці чалавечай душы ніколі не пяройдуць у разрад не актуальных, як і іх вершы, напісаныя калісьці.

    Сустрэча з блізкімі людзьмі заўсёды радасць. Нават, калі яна напоўнена толькі ўспамінамі. Яна адбылася напярэдадні Троіцкай бацькоўскай суботы, хаця планавалася значна пазней, была перанесена з лістапада на чэрвень па ініцыятыве Віталія Канстанцінавіча Раманчука. І гэта таксама не вападкова. Ёсць спадзяванне, што  не толькі мы, але і Гасподзь памянуў у нябёсах душы нашых паэтаў — Івана, Міхаіла, Уладзіміра, Мікалая і Віталія.

      Жыццё нясецца сваёй дарогай, нават не прыпыняецца. Людзі прыходзяць у гэты свет, каб прынесці ў яго штосьці сваё, адметнае. Нашы паэты дадалі да ўсеагульнай скарбонкі чалавечых каштоўнасцяў свае вершы, свае песні.

     Апошнім акордам сустрэчы стала песня, якая прагучала у выкананні ансамбля песні “Элегія” пад кіраўніцтвам тамары Прыгун (акампанемент Аляксандра Гапановіча).

 

                                          Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы